Інфаграфіка дня: партрэт пратэстоўцы

Праект «23.34» зрабіў зводны партрэт беларуса, асуджанага па артыкуле 23.34 КоАП «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў» падчас мірных пратэстаў.

 

 

Базу праекта складаюць ужо больш за 3000 асабістых гісторый. Большасць сабраная па Менску – 1790. Цікава, што па рэгіёнах лічбы вельмі падобныя: ад 116 да 170 чалавек. 73% затрыманых мужчыны. Найбольш актыўны ўзрост – 25–34 гады, але судзяць людзей ад 18 і нават за 65 гадоў. 58% затрыманых па гэтым артыкуле занятыя ў сферы прыватнага бізнэсу; працаўнікоў дзяржаўных службаў і прадпрыемстваў – 18%. Топ-10 прафесій вянчаюць айці, продажы і прамысловасць ды вытворчасць.

Мэта праекта «23.34» – задакументаваць усе выпадкі незаконных судовых працэсаў, ілжэсведчанняў і ліпавых пратаколаў. «Мы хочам убачыць поўную карціну таго, што адбываецца, – кажуць стваральнікі базы, – і атрымаць актуальную статыстыку аб тым, колькі ў краіне прайшло затрыманняў і судоў, колькіх людзей збілі і аблілі з вадамёта, колькіх абразілі і прынізілі ў аўтазаках, у якіх РУ(А)УСС часцей ужывалі гвалт, якія суды і суддзі з'яўляюцца “рэкардсменамі” па вынясенні неправасудных прысудаў, і многае іншае». Статыстыкай падзеляцца з беларусамі і міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі. Персанальныя дадзеныя абяцаюць захаваць у канфіндэнцыяльнасці.

 

 Дадаць сваю гісторыю 

(зойме хвілін 15)