Інфаграфіка дня: Менск збіты
- Рубрыка: УЛОЎ
- 13.10.2020
- 6010
Партал «Медыязона» атрымаў інсайдарскія дакументы са Следчага камітэта, якія прысвечаны траўмам, што сілавікі нанеслі мірным грамадзянам у жніўні-верасні 2020 года. Усе дадзеныя фактчэкнулі і аформілі ў выглядзе ўражальнай інфаграфікі.
Пацярпелі як мінімум 1376 беларусаў. Кожны(-ая) трэці(-яя) атрымаў(-ла) траўмы сярэдняй цяжкасці ці калецтва. Больш за палову пацярпелых былі збітыя пасля затрымання: у аўтазаках, міліцэйскіх пастарунках ды ў ізалятарах – гэта значыць у сітуацыях, калі людзі не ўяўлялі ніякай пагрозы для сілавікоў.
Усе траўмы каманда «Медыязоны» візуалізавала на сілуэтах людзей, згрупавала па тыпу (збіццё, газ, граната, стрэл) і цяжкасці. Таксама для нагляднасці «гематомы Менска» нанеслі на карту па датах.
Аўтары даследавання падкрэсліваюць, што ў іх распараджэнні апынуліся толькі дадзеныя па Менску і жодзінскім ізалятары. Важна і тое, што ў СК фіксуюцца выключна тыя выпадкі, калі людзі траплялі ў бальніцу ці пісалі заявы на сілавікоў.
Нагадаем, што па сённяшні дзень невядома пра ніводную крымінальную справу, што была б узбуджаная на сілавіка за перавышэнне паўнамоцтваў ды катаванні.