Гісторыі гвалту – у новым праекце August2020

  • 25.10.2020
  • Аўтар: 34mag
  • 1841

Каманда журналістаў і валанцёраў запусціла міжнародны медыяпраект «Аўгуст2020 / August2020», які збірае і публікуе сведчанні жорсткага абыходжання з беларусамі пасля выбараў прэзідэнта ў жніўні 2020-га.

 

 

Сваю місію аўтары праекта фармулююць наступным чынам: «За 2,5 месяцы, якія прайшлі пасля выбараў, мы бачым, як цяперашнія ўлады робяць усё, каб зрушыць фокус увагі з галоўнага. Адно з самых важных патрабаванняў грамадства, нагадаем, – расследаванне злачынстваў сілавікоў супраць мірных грамадзян. Ні адна ахвяра не павінна "зацерціся". Наша мэта – зрабіць так, каб увесь свет даведаўся аб злачынствах супраць чалавечнасці, якія здарыліся ў цэнтры Еўропы ў XXI стагоддзі. Мы таксама спадзяемся, што ў новай Беларусі матэрыялы нашага праекта будуць карысныя для самага ўважлівага расследавання».

На старце праекта апублікаваныя 100 гісторый пацярпелых ад першай асобы. На падыходзе – яшчэ сотня. Гісторыі можна пачытаць на рускай і англійскай мове. Абяцаюць дадаць пераклады на нямецкую і, магчыма, іншыя мовы, каб дасягнуць шырэйшай аўдыторыі.

Праект «Аўгуст2020 / August2020» працуе пры падтрымцы беларускай IT-супольнасці.

 

Сачыць за гісторыямі можна ў сацсетках: Facebook, Instagram, Telegram, YouTube.