Фотавыстава пра беларусак – на сценах МО ў Вільнюсе

На сценах найбуйнейшага музэю сучаснага мастацтва ў Вільні пачынае працу выстава «Будучыня Беларусі, якую ствараюць жанчыны». Літоўцы і госці іх сталіцы змогуць убачыць беларускі жаночы пратэст праз аб'ектывы пяці фотажурналістак: Ірыны Арахоўскай, Надзеі Бужан, Дар’і Буракінай, Віялеты Саўчыц і Вольгі Шукайла.

 

Галоўныя гераіні фотавыставы – жанчыны, якія распачалі мірныя акцыі пратэсту ў Беларусі, што працягваюцца па сённяшні дзень. Адкрыццё выставы адбудзецца 19 лютага ў 18:00, па адрасе: вуліца Pylimo, 17. Працаваць экспазыцыя будзе кожны дзень да 4-га сакавіка.

Фотаздымкі даюць гледачу шанец адчуць кантраст паміж мірным супрацьстаяннем беларускіх жанчын з кветкамі ў руках і гвалтам, які пачаўся ў жніўні 2020 года пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Убачыць фотаздымкі зможа любы ахвочы – праекцыі фатаграфій будуць транслявацца наўпрост на сцяне найбуйнейшага ў Вільні музэю сучаснага мастацтва MO пасля заходу сонца.

Экспазіцыя ўзнікла ў выніку супрацоўніцтва галерэі Fotografiska Tallin і платформы SHKLO.

 

Фота by Rytis Šeškaitis