Фотарэпорт: Менск салідарны
- 18.08.2020
- 4658
16 жніўня застанецца ў гісторыі праз самую масавую акцыю пратэсту ў Беларусі. Нашы калегі налічылі ад 200 да 400 тысяч мітынгоўцаў у Менску (ісціна, вядома, недзе побач). Выйшлі і абласныя цэнтры, і раённыя, і нават не цэнтры ўвогуле – дзякуючы салідарнасці мы ўсе сталі лепш ведаць геаграфію радзімы. Нашы фатографы, вядома, таксама не сядзелі за кампамі. Зафіксавалі атмасферу сапраўднага народнага свята і адзінства. Лепшы open-air у гісторыі краіны.