Выйшаў фільм «Пра што маўчалі остарбайтаркі»

Беларускі дакументаліст Алесь Лапо прэзентаваў на «Белсаце» фільм пра жанчын, якія ў Другую сусветную вайну былі вывезеныя на прымусовыя работы ў Германію.

 

Працу над фільмам распачалі яшчэ ў 2017 годзе. У выніковай стужцы – успаміны остарбайтарак з Навагрудскага, Пухавіцкага, Верхнядзвінскага, Віцебскага, Менскага, Клімавіцкага раёнаў. Большасць з гэтых жанчын раней не дзяліліся сваімі ўспамінамі пра тыя часіны публічна, што робіць кадры яшчэ больш пранікнёнымі, важнымі. Цікава, што супрацьвагай для калектыўнай народнай памяці ў фільме «Пра што маўчалі остарбайтаркі» выступае арыгінальная савецкая ды нямецкая кінапрапаганда часоў вайны з фондаў кінафотаархіваў Дзяржынска і Кіева.