Экспертная база для журналістаў: да каго звярнуцца па каментар

 

 

Калі ты рыхтуеш публікацыю па тэмах урбаністыкі, гендару, экалогіі або правоў чалавека і шукаеш экспертаў і экспертак, якія змогуць пракансультаваць цябе па ўсіх хвалюючых пытаннях, трымай наш гайдлайн-даведнік. Мы доўга збіралі кантакты trusted watchdocs беларускіх няўрадавых арганізацый і зрабілі для цябе гэты мануал, каб лягчэй было знайсці эксперта ці экспертку ды атрымаць каментар.

Перад табой – спіс няўрадавых арганізацый і ініцыятыў, здольных растлумачыць сітуацыю ці даць экспертны каментар.

Менгарвыканкам лічыць знос Асмалоўкі нядрэннай ідэяй – хто можа растлумачыць, у чым чыноўнікі памыляюцца? А да каго звяртацца па каментар на гарачую тэму аб’ектывацыі ў рэкламе ці гамафобіі? Што такое Е-40, як складаюцца лёсы студэнтаў пасля ўдзелу ў мітынгах, ці з’явіцца ў Менску другая веласцежка?

Мы стварылі гэты гід, каб дапамагчы знайсці адказы на падобныя пытанні. Спадзяемся, што для калег-медыйшчыкаў гэты невялікі даведнік будзе карысным у працы.

«Даведнік» мае пяць частак – тэматычных сектараў: «Правы чалавека», «Гендар», «Культура і спадчына», «Урбаністыка», «Экалогія». У кожным раздзеле ты знойдзеш кантактныя дадзеныя арганізацыі і кароткае апісанне яе экспертнага профілю: у якіх выпадках да яе можна звяртацца з запытам пра каментар.

Мы не супраць, калі ты дашлеш свой фідбэк праз сацыяльныя сеткі, а калегам з медыя – спасылку на матэрыял.

 

 

 

 

Правы чалавека

«Правы чалавека ў цэлым могуць быць вызначаны як правы, уласцівыя нам ад нараджэння і без якіх мы не можам жыць як чалавечыя істоты. Кожны чалавек надзелены правамі чалавека ўжо ў сілу таго, што ён з'яўляецца чалавечай істотай. Правы чалавека нельга надаць або набыць. Абавязкі па захаванні правоў чалавека ляжаць на дзяржаве і яе органах, а не на іншых індывідах. Іншымі словамі, дзяржава абавязаная не толькі ўстрымлівацца ад парушэнняў правоў чалавека, але і абараняць правы адных індывідаў ад замахаў з боку іншых».

ААН у Беларусі

 

 

 

 

Праваабарончы цэнтр «Вясна»

 

 

Створаная ў 1996 годзе няўрадавая праваабарончая арганізацыя, якая садзейнічае фармаванню грамадзянскай супольнасці, заснаванай на павазе да правоў чалавека.

Каманда «Вясны» штодня займаецца маніторынгам сітуацыі ў Беларусі, а інфармацыйны сайт цэнтра, што ўвесь час папаўняецца артыкуламі ці відэа, з’яўляецца крыніцай інфармацыі для медыя.

Сфера экспертызы: парушэнне свабоды мірных сходаў і асацыяцый, дыскрымінацыя, смяротнае пакаранне, парушэнне правоў грамадзян у месцах несвабоды, прымусовая праца, парушэнне выбарчага заканадаўства, палітычна матываваны пераслед грамадзян.

Кантакты: viasna@spring96.org | +375 (17) 394-63-11, +375 (29) 841-39-81

 

 

 

 

 

Human Constanta

Маладая праваабарончая арганізацыя з доўгай афіцыйнай назвай – Установа «Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве “Х’юман Канстанта”» – і высокай мабільнасцю.

Сфера экспертызы: правы мігрантаў, уцекачоў і замежных грамадзян у Беларусі; недыскрымінацыя; лічбавыя свабоды: ахова персанальных дадзеных і прыватнасці анлайн, доступ да інфармацыі, пытанні электроннага ўраду і ўдзелу грамадзян у прыняцці рашэнняў анлайн.

Кантакты: info@humanconstanta.by | Facebook 

 

 

 

 

 

Беларускі Хельсінкскі Камітэт

 

 

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне абараняе правы чалавека ў Беларусі з 1995 года. Ліст стваральнікаў БХК доўгі і поўны вядомых імёнаў, як, напрыклад, Святлана Алексіевіч, Васіль Быкаў і забіты летась журналіст Павел Шарамет.
Экспертыза, якую могуць прадставіць супрацоўнікі Камітэта, ахоплівае шырокае кола тэм, таму мы падрыхтавалі для цябе больш канкрэтны кантактны спіс:

Алег Гулак, старшыня БХК: a.hulak@gmail.com

Сфера экспертызы: удзел грамадзянскай супольнасці ў працэсе прыняцця рашэнняў, бізнэс і правы чалавека, права на роўнасць і дыскрымінацыя, нацыянальныя ўстановы па правах чалавека.

Дзмітры Чарных, каардынатар юрыдычных праграм: dzmitry.charnyh@gmail.com

Сфера экспертызы: права на справядлівы суд і незалежнасць суддзяў, права на роўнасць, права на недатыкальнасць прыватнага жыцця, абарона персанальных дадзеных, Дэкрэт №3, прымусовая праца.

Гары Паганяйла, старшыня юрыдычнай камісіі: office@belhelcom.org | +375 (29) 653-90-09

Сфера экспертызы: адвакатура, канстытуцыйнае судаводства, Дэкрэт №3, прымусовая праца.

Павел Левінаў, прадстаўнік БХК у Віцебску: +375 (29) 350-57-76

Сфера экспертызы: адміністрацыйныя правапарушэнні, выбарчыя працэдуры.

 

 

 

 

 

«Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын – Яе правы»

Некамерцыйная ўстанова, якае прапануе бясплатную і канфідэнцыйную інфармацыйную і прававую дапамогу беларускам.

Сфера экспертызы: гендарная палітыка, правы жанчын, гендар і правы чалавека, гендарная дыскрымінацыя, сэксізм у публічнай прасторы, заканадаўства і правапрымяняльная практыка ў дадзеных абласцях.

Кантакты: info@eeprava.by | +375 (17) 327-77-27 | +375 (29) 635-56-62 | +375 (33) 675-56-62

 

 

 

 

 

«Офіс па правах людзей з інваліднасцю»

Офіс прасоўвае разуменне інваліднасці як праблемы захавання правоў чалавека і агулам абараняе правы людзей з інваліднасцю. Дарэчы, важнай падзеяй, звязанай з дзейнасцю Офіса, сталася ратыфікацыя Канвенцыі аб правах інвалідаў у Беларусі ў кастрычніку 2016 года.

Сфера экспертызы: наступствы прыняцця Канвенцыі па правах інвалідаў, юрыдычныя пытанні, звязаныя з тэмай інваліднасці (парушэнні правоў, новыя заканадаўчыя акты), незалежнае пражыванне людзей з інваліднасцю, доступ турызм і культурніцкіх устаноў (кіно, тэатры), недыскрымінацыя.

Кантакты: pr@disright.org, info@disright.org (па агульных пытаннях) | +375 (29) 332-85-76 | +375 (17) 256-08-29 (па агульных пытаннях)

 

 

 

 

 

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

 

Грамадскае аб’яднанне з больш чым 20-гадовай гісторыяй дзейнасці ў абарону свабоды слова і друку ў Беларусі. Каманда БАЖа, сярод іншага, займаецца маніторынгам парушэння свабод журналістаў і аказвае сваім сябрам юрыдычную дапамогу. Аб’яднанне з’яўляецца асацыяваным сябрам Міжнароднай Федэрацыі Журналістаў і шэрагу іншых прэстыжных міжнародных арганізацый.

Сфера экспертызы: беларускае заканадаўства ў галіне СМІ, асаблівасці анлайн-журналістыкі і працы журналістаў-фрылансераў у Беларусі, доступ журналістаў да інфармацыі дзяржаўных органаў, журналісцкая этыка.

Кантакты: press@baj.by | +375 (29) 126-70-98

 

 

 

 

 

Студэнцкая Рада


 
Арганізацыя заўсёды гатовая дапамагчы студэнтам, якія жадаюць абараніць свае правы. Праводзіць юрыдычнае кансультаванне па праблемах, звязаных з адукацыйным працэсам падчас навучання ва ўніверсітэтах.

Сфера экспертызы: правы студэнтаў і акадэмічныя свабоды, маніторынг парушэнняў правоў, рэфармаванне сістэмы вышэйшай адукацыі, нефармальная адукацыя, размеркаванне.

Кантакты: students.rada@gmail.com | Facebook | +375 (29) 382-90-02

 

 

 

 

 

Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў

 

 

Першы нацыянальны студэнцкі саюз, зарэгістраваны пад афіцыйнай назвай «Філаматы», выдавец газеты «Студэнцкая думка».

Сфера экспертызы: беларуская сістэма адукацыі, правы студэнцтва, ціск на актывістаў і актывістак у перыяд сацыяльнай напружанасці, моладзевая палітыка.

Кантакты: zbsstydent@gmail.com | Facebook

 

 

 

 

 

«Ідэнтычнасць і права»

 

Ініцыятыўная група «Ідэнтычнасць і права» – гэта каманда з трох дзяўчын-праваабаронцаў, якія хочуць, каб жыццё ЛГБТК+ у Беларусі стала лепшым.

Сфера экспертызы: злачынствы на глебе гамафобіі і трансфобіі, дыскрымінацыя прадстаўнікоў ЛГБТК+-супольнасці.

Кантакты: office@identitylaw.org

 

 

 

 

 

«Журналісты за талерантнасць»

 

 

Арганізацыя «Журналісты за талерантнасць» займаецца прафілактыкай дыскрымінацыі (у тым ліку крайніх, гвалтоўных формаў) у дачыненні да сацыяльна неабароненых груп (этнічных груп, людзей з інваліднасцю, мігрантаў, ЛГБТК+ і г.д.). Яе ўдзельнікі імкнуцца прыцягнуць увагу да таго, што нерэфлексіўнае абыходжанне са словам можа павялічваць верагоднасць сацыяльных канфліктаў і павышаць неабароненасць асобных груп.

Сфера экспертызы: мова варожасці ў беларускіх медыя

Кантакты: Алег Ражкоў +375 (29) 303-62-46 o.razhkov@gmail.com |  Віялета Ермакова |  Андрусь Клікуноў +375 (29) 660-94-76 kliksha@gmail.com

 

 

 

 

Гендар

Уяві сітуацыю: чарговы беларускі брэнд адзення ладзіць кастынг мадэлей, падчас якога кіраўнік кампаніі заяўляе, што кампанія шукае «самку з моцнай попай». Або, напрыклад, топ-менеджар буйной IT-кампаніі дзеліцца меркаваннем, што дзяўчыны павінны зарабляць крыху менш за мужчын, нават калі маюць аднолькавы ўзровень кампетэнцый, і гэта нармальна.

На жаль, прыкладаў сэксізму і аб’ектывацыі ў беларускай рэчаіснасці хапае. Таксама не рэдкасць злачынствы на глебе нянавісці, гамафобіі і трансфобіі. Хто можа кампетэнтна пракаментаваць здарэнне і дапамагчы з пошукам патрэбнай інфармацыі? Прапануем экспертны склад.

 

 

 

 

«Гендарныя перспектывы»

Дзейнасць міжнароднага грамадскага аб'яднання «Гендарныя перспектывы» накіравана на выкараненне няроўнасці па прыкмеце полу, папярэджанне сямейна-бытавога гвалту, гандлю людзьмі, дыскрымінацыі на працоўным месцы і сэксуальных дамаганняў.

Старшыня — Ірына Альхоўка
 

Сфера экспертызы: гендарная роўнасць, аб’ектывацыя ў рэкламе, сямейна-бытавы гвалт, дыскрымінацыя на працоўным месцы, сэксуальныя дамаганні і гандаль людзьмі.

Кантакты: info@genderperspectives.by | + 375 (17) 211-02-51 | праз адмысловую форму на сайце

 

 

 

 

 

MAKEOUT

 

 

Круты – як па змесце, так і па форме – фемінісцкі антыдыскрымінацыйны праект пра гендар і сэксуальнасць. Праект накіраваны на ўзмацненне ЛГБТК+ ды іншых уразлівых груп, якія сутыкаюцца з дыскрымінацыяй па прыкмеце сэксуальнай і гендарнай ідэнтычнасці.

Сфера экспертызы: фемінізм, недыскрымінацыя, моўны сэксізм, аб’ектывацыя ў рэкламе і медыя, праявы гамафобіі і трансфобіі.

Кантакты: team@makeout.by | Facebook

 

 

 

 

 

DOTYK

Культурна-асветніцкая ўстанова, што працуе з тэмамі ідэнтычнасці і самавыяўлення ды ўзнімае праблемы гамафобіі, сэксізму і іншых формаў ксенафобіі ў беларускім грамадстве. Аказвае псіхалагічную падтрымку ЛГБТК+ і іх родным, юрыдычныя кансультацыі і ладзіць мастацкія праекты.

Сфера экспертызы: недыскрымінацыя і правы чалавека.

Кантакты: press@dotyk.by | Facebook

 

 

 

 

 

«Здольная»

 

 

Праект, які арганізацыйна аб’ядноўвае шэраг спартыўных актыўнасцяў адной простай ідэяй, што займацца спортам і фізкультурай могуць жанчыны ўсіх узростаў, камплекцый і сацыяльных статусаў. Ініцыятыва прадстаўлена ў фармаце адкрытых заняткаў па розных відах спорту, да якіх можа далучыцца кожная жанчына без спецыяльнай фізічнай падрыхтоўкі.

Сфера экспертызы: недыскрымінацыя, гендарная палітыка.

Кантакты: zdolnaya@gmail.com | +375 (25) 909-13-44

 

 

 

Культура і спадчына

Вядома, культурніцкіх арганізацый у Беларусі шмат, а лакальных ініцыятыў па арганізацыі фэстаў на раёне, кінапраглядаў ці лекцый па гісторыі – яшчэ больш. У гэтым раздзеле мы дзелімся спасылкамі на самыя актыўныя і ўстойлівыя культурніцкія ўстановы ў рэгіянальных цэнтрах. Гэтыя актывісты заўсёды дапамогуць табе ў пошуках інфармацыі. Варта сачыць адным вокам за тым, што яны муцяць!

 

 

 

 

Прастора «КХ», Берасце

 

 

Культурніцкая пляцоўка на цокальным паверсе жылога дома – адна з галоўных кропак прыцягнення берасцейцаў. З моманту адкрыцця «Прасторы» ў 2014 годзе невялічкая каманда ўвесь час ладзіць дыскусіі, мастацкія выставы, лекцыі, кінапрагляды і іншыя падзеі. У чэрвені стваральніцы пляцоўкі Аксана Гайко і Святлана Гайдалёнак прэзентавалі гістарычна-мастацкі праект Brest Stories Guide.

Кантакты: Facebook

 

 

 

 

 

«Дзедзіч», Берасце

Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» працуе дзеля папулярызацыі беларускай мовы і культуры, развіцця роварнай інфраструктуры ў горадзе, а таксама прасоўвання валанцёрскага руху і адукацыйных магчымасцяў моладзі. Пры іх падтрымцы, напрыклад, у Берасці пастаў рух «За вело-Брест!», а таксама ладзіцца шмат займальных падзей. Каманда «Дзедзіча» дакладна зарыентуе цябе, што новага чуваць у мясцовай берасцейскай моладзі.

Кантакты: dzedzich@gmail.com | koxovichelena@gmail.com

 

 

 

 

 

«Фонд развіцця Берасцейскай крэпасці», Берасце

 

Як падказвае назва, Фонд дзейнічае ў родным горадзе «Санта Брэмар». Каманда праводзіць даследаванні па тэме Берасцейскай крэпасці, збірае архіўныя і гістарычныя матэрыялы, займаецца папулярызацыяй гісторыі Берасця і Берасцейскай крэпасці, ладзіць тэматычныя сустрэчы, экскурсіі ды шмат чаго яшчэ.

Кантакты: brestfond@gmail.com | +375 (162) 55-15-57

 

 

 

 

 

Цэнтр «Трэці сектар», Горадня

 

 

Самае буйное грамадскае аб’яднанне Гарадзеншчыны з 20-гадовай гісторыяй. Праз «Трэці сектар» напэўна знойдзеш гісторыі незвычайных сталых людзей, бо каманда не першы год працуе над Універсітэтам Залатога Веку. Таксама ўстанова спрычынілася да развіцця журналістыкі ў краіне, ладзячы адмысловую журналісцкую школу для пачаткоўцаў, – да іх смела можаш звяртацца па кансультацыі.

Кантакты: trecisektar@yahoo.com | 3sektar@gmail.com | +375 (15) 275-71-72

 

 

 

 

 

Альянс «Грамадзянская Гарадзеншчына», Горадня

Актывісты Альянсу факусуюць сваю працу на вырашэнні лакальных праблем у Гарадзенская вобласці – занядбаныя паркі, забруджаная вада, памежны рух з Польшчай і Літвой. Каманда ахвотна ідзе на кантакт са СМІ, а таму гэтая назва таксама можа быць для цябе карысным.

Кантакты: civilhrodnaregion@gmail.com | Facebook

 

 

 

 

 

Vitebsk4me, Віцебск

 

Дасведчаная супольнасць крэатыўных людзей, што дапамагае развівацца шматлікім моладзевым ініцыятывам у рэгіёне, ладзіць міжнародныя культурніцкія праекты і працуе над дыялогам з мясцовымі ўладамі. Лепшае кола віцебскіх інсайдараў складана знайсці.

Кантакты: vitebsk4me@gmail.com | Facebook

 

 

 

 

 

«Талака», Гомель

Праз Гомельскую моладзевую краязнаўчую грамадскую арганізацыю «Талака» (так афіцыйна гучыць назва) прайшло шмат файных людзей, напрыклад, Алесь Бяляцкі ці Яўген Меркіс (да нядаўняга часу – кіраўнік арганізацыі). Як Vitebsk4me на поўначы краіны, «Талака» можа даць інсайдарскую інфу адносна культурніцкага жыцця паўдзённага рэгіёна.

Кантакты: homieltalaka@gmail.com | Facebook

 

 

 

 

 

«Цэнтр гарадскіх ініцыятыў», Магілёў

Цэнтр займаецца праектамі ў галіне ўрбаністыкі і культуры, і аўдыторыя гэтых праектаў (гарадскія пікнікі, форумы і г.д.) расце. Варта сачыць за натхняльнай актыўнасцю гэтай арганізацыі.

Кантакты: cgimogilev@gmail.com | Facebook | +375 (29) 319-93-09

 

 

 

Урбаністыка

«З аднаго боку, гарадскія медыя дапамагаюць гараджанам рухацца наперад у разуменні таго, якім горад можа быць. З іншага – яны падтрымліваюць гісторыю з павярхоўным спажываннем інфармацыі, выкарыстоўваючы вельмі простыя фарматы. Тым не менш гарадскія медыя сёння дазваляюць нам фармаваць крытычную пазіцыю ў дачыненні да горада. Сучасны гараджанін павінен выразна разумець, што можа зрабіць, каб змяніць горад».

Ганна Пазняк, даследчыца
34 Media Days

 

 

 

 

Кампанія «Генплан – для минчан!»

 

 

Самая вядомая грамадская кампанія, створаная дзеля забеспячэння ўдзелу беларусаў у працэсах змены вобліку гарадоў – перабудовы жылых раёнаў, ушчыльнення ды іншых урбаністычных зменаў. Актывісты кампаніі актыўна ўдзельнічаюць у руху за захаванне менскай Асмалоўкі.

Сфера экспертызы: гарадская забудова, грамадскі ўдзел у прыняцці праектаў забудовы.

Каардынатар кампаніі – Дзяніс Кобрусеў.

Кантакты: kobruseu.bnr@gmail.com | +375 (29) 657-79-57

 

 

 

 

 

Менская ўрбаністычная платформа

 

 

Платформа зарэкамендавала сябе як кола маладых адукаваных спецыялістаў, якія працуюць з тэмамі «права на горад» і архітэктуры (і малых архітэктурных формаў). Каманда займаецца адукацыйнымі і грамадскімі ініцыятывамі, скіраванымі на вывучэнне ды паляпшэнне гарадскога асяроддзя.

Сфера экспертызы: «права на горад», удзел жыхароў у кіраванні горадам, urban design.

Кантакты: Facebook

 

 

 

 

 

«Менскае роварнае таварыства»

 

 

Заснаванае ў 2011 годзе, таварыства працуе над развіццём роварнага руху ў Менску і Беларусі па трох асноўных напрамках: развіццё інфраструктуры, роварнага руху як культурнай з’явы і роварнага турызму.

Сфера экспертызы: веласіпедная інфраструктура, правілы дарожнага руху для раварыстаў, эканамічныя выгады ад раварызацыі гарадоў і іншыя даследаванні.

Кантакты: info@bike.org.by | +375 (29) 332-85-76

 

 

 

 

 

«Інтэракцыя»

Фонд вельмі актыўна працуе ў рэгіёнах, ствараючы або значна паляпшаючы ўжо існуючыя транспартную і турыстычную інфраструктуры. Іншымі словамі, праца фонду сканцэнтравана на мадэрнізацыі беларускіх рэгіёнаў дзеля іх устойлівага развіцця і прыцягнення інвестыцый.

Сфера экспертызы: устойлівае развіццё, турызм у рэгіёнах, публічна-прыватнае партнёрства.

Кантакты: дырэктар фонду Іван Шчадранок shchadranok@eu-belarus.net | +375 (17) 280-14-78 | +375 (17) 280-13-30 | +375 (17) 280-41-35

 

 

 

 

 

А таксама:

Андрэй Эзерын, адзін з лідараў неафіцыйнай суседскай супольнасці ў Асмалоўцы.

Кантакты: 4asmalouka@gmail.com

Надзея Ількевіч, стваральніца шоу пра урбан-перамены «Горад».

Кантакты: nadzeya.art@gmail.com | Facebook

 

 

 

Экалогія

«Калі мясцовыя жыхары выйшлі абараняць Котаўку, міліцыі нічога не каштавала вырашыць праблему за пару хвілін. Але пра гэтую сітуацыю пісалі практычна ўсе медыя, і сітуацыя была на слыху цэлы год. Гэты кейс атрымаў маштабнае медыяасвятленне, і незаконную вырубку ў Котаўцы спынілі. Наяўнасць на пляцоўцы СМІ дапамагае рабіць сітуацыю празрыстай. Гэта той кейс, які дазволіў зразумець, што СМІ – гэта сапраўды чацвёртая ўлада».

Анора Лангар, «Зялёная сетка»

34 Media Days

 

 

 

 

ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»

 

 

Буйная прыродаахоўная грамадская арганізацыя. Іх місія – захаваць птушак і біяразнастайнасць дзікай прыроды Беларусі, аб’ядноўваючы дзеля гэтага людзей.

Сфера экспертызы: захаванне біялагічнай разнастайнасці, устойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, актыўны ўдзел грамадзян у ахове навакольнага асяроддзя.

Кантакты: info@ptushki.org | +375 (17) 369-73-16 | +375 (29) 101-68-87 | +375 (29) 223-06-13

 

 

 

 

 

Таварыства «Зялёная сетка»

 

 

Супольнасць экалагічных арганізацый, актывістаў, ініцыятыў, экспертаў, якія аб'ядналіся ў сетку, каб вырашаць тыя экалагічныя праблемы, што немагчыма вырашыць паасобку. Арганізацыі ды актывісты і актывісткі таварыства працуюць у Менску, Горадні, Гомелі, Баранавічах, Берасці ды іншых гарадах Беларусі.

Сфера экспертызы: ахова прыроды і садзейнічанне яе аднаўленню, ахова права грамадзян на спрыяльнае навакольнае асяроддзе, «зялёная» энергетыка, удзел грамадскасці ў прыняцці экалагічна значных рашэнняў.

Кантакты: greenbelarus@gmail.com | +375 (17) 335-47-25

 

 

 

 

 

«Гарадскі Ляснічы»

Грамадская кампанія «Зялёнай сеткі» па захаванні зялёных зон у гарадах сіламі гараджан.

Сфера экспертызы: устойлівае развіццё горада, абарона зялёных зон, абразанне дрэў, рацыянальнае выкарыстоўванне гарадскіх тэрыторый.

Кантакты: Facebook

 

 

 

 

 

БАГНА

 

 

Як падказвае назва, гэтая грамадская арганізацыя асабліва шчыльна працуе з водна-балотнымі ўгоддзямі. Акрамя таго, «Багну» цікавяць тэмы біяразнастайнасці ды асабліва – ахоўных прыродных тэрыторый. Каманда ладзіць шмат акцый, каб падтрымаць пазітыўны вобраз прыродных аб'ектаў у грамадзян Беларусі, а таксама прапаноўвае юрыдычную дапамогу і кансультацыі.

Сфера экспертызы: экалагічная адукацыя і менеджмент, устойлівае развіццё, права грамадзян на спрыяльнае навакольнае асяроддзе.

Кантакты: праз форму на сайце | +375 (29) 695-15-48 | +375 (29) 773-36-90

 

 

 

 

 

«Цэнтр экалагічных рашэнняў»

 

 

Місія гэтай некамерцыйнай арганізацыі – папулярызацыя экалагічна прыязнага ладу жыцця і прынцыпаў устойлівага развіцця.

Сфера экспертызы: адкіды, хімікаты ў ежы, касметыцы і бытавой хіміі, хімічная бяспека прадпрыемстваў, вада, арганічная сельская гаспадарка, энергазберажэнне і энергаэфектыўнасць, аднаўляльная энергетыка.

Кантакты: astapovich@ecoidea.by | +375 (17) 237-40-70

 

 

 


КАМЕНТАРЫ (3)

Anya Stseryna | 1.07.2017 10:35

Я полагаю, что в раздел "гендер" очень важно добавить Центр Гендерных Исследований ЕГУ, который объединяет исследователь_ниц и активист_ок из разных областей гуманитарного и социального знания, занимающихся гендерной проблематикой в исследованиях и преподавании. В ЦГИ множество эксперт_ок, так что всегда можно найти у кого взять комментарий или интервью :)

6 1 +5
trickser
trickser | 2.07.2017 22:31

Оставьте здесь контакты - думаю, будет классно расширять эту базу контактов для медиа и журналсито_к.

0 0
Глеб Лепейко | 1.07.2017 00:40

К разделу "экология" советую добавить "Экопартнёрство" (http://www.ecopartnerstvo.by/)
Брал в мае интервью у одного их эксперта. Организация вообще занимается улучшением знаний людей (и чиновников в рамках проекта "Соглашение мэров") и ещё кучей разных проектов – на сайте найдёте всё :)

2 0 +2