ЕГУ запрашае на Дні адкрытых дзвярэй

  • 08.12.2017
  • Аўтар: 34mag
  • 780 0

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае на зімовыя Дні адкрытых дзвярэй. У праграме – каток, сноўборд і рыбалка ў лунцы. Жартуем! Універсітэт прапануе старшакласнікам і іх бацькам пазнаёміцца з навучальнымі праграмамі, а таксама здаць уступны іспыт, вынікі якога можна падаваць пры паступленні ў 2018 годзе.

 

Зімовыя ўрачыстасці пройдуць 3-4 лютага ў новым навучальным корпусе ўніверсітэта ў Старым горадзе Вільні. У кастрычніку 2017-га Урад Літоўскай рэспублікі перадаў ЕГУ будынак былога Аўгустынскага кляштара, які, дарэчы, знаходзіцца ў спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Прымераць на сябе старадаўнюю атмасферу, узбагачаную гуманітарнымі ведамі, запрашаюцца старшакласнікі беларускіх школ, гімназій і ліцэяў. Пры наяўнасці даведкі вучням, а тасама іх бацькам, для якіх ЕГУ зладзіць адмысловы Бацькоўскі вечар, могуць зрабіць бясплатную візу. Нішцяковыя выходныя намячаюцца!

 

 

 

 

 Праграма: 

 3 лютага (субота)  – выстава адукацыйных праграм ЕГУ, профільныя сустрэчы абітурыентаў з выкладчыкамі і адміністрацыяй універсітэта, іспыт па замежнай мове.

 3 лютага (субота)  – Бацькоўскі вечар, на якім можна задаць пытанні адміністрацыі пра навучанне ў ЕГУ і жыццё ў Вільні, пазнаёміцца са студэнцкім жыццём, а таксама з бацькамі цяперашніх студэнтаў. Увечары – адмысловая забаўляльная праграма.

 4 лютага (нядзеля)  – іспыты па эсэ і кампазіцыі.

 

 

Дасылай заяўку на ўдзел у Днях адкрытых дзвярэй да 10 снежня, калі табе патрэбная бясплатная віза. Для гэтага трэба ўзяць у сваёй навучальнай установе даведку, што ты там вучышся, і зарэгістравацца па спасылцы. Бясплатную візу таксама могуць замаўляць слухачы курсаў «Прапілеі». У астатніх выпадках дэдлайн рэгістрацыі – 26 студзеня. Форма падачы тая ж. Выдаткі на транспарт і пражыванне ў Вільні ўдзельнікі пакрываюць самастойна.

 

Вiзуал by Kilimas Arts

Общественное учреждение «Европейский гуманитарный университет»
Код учреждения 300548028

 


КАМЕНТАРЫ (0)

КАМЕНТАВАЦЬ