З’явіўся прыгожы і зручны візуал пра беларускія законы

У сеціве з’явіліся відэа, плакаты, прынты на цішоты і карцінкі для сацсетах, якія цытуюць дзесяць артыкулаў з Канстытуцыі, Крымінальнага ды Выбарчага кодэксаў.

 

Мэту праекта яго аўтары фармулююць так: «Тэкст закона жыве, калі літары з яго нешта значаць. І не толькі для тых, хто павінен сачыць за іх выкананнем (хоць для іх асабліва), але і для кожнага грамадзяніна Беларусі, для кожнага з нас. Бо калі мы не ведаем свае законныя правы, то як будзем патрабаваць іх выканання?»

Усім, хто выступае за сумленныя выбары, прапануюць дзяліцца відэа і выявамі ў сацсетках ды на дошках аб’яў у пад’ездах. Плакаты адаптаваныя для Instagram Stories і Facebook (аднак не забывай пра «Одноклассников» з «ВКонтакте»). Таксама можна падключацца да флэшмоба: чытаеш адзін з артыкулаў на камеру, выкладваеш у інсту пад хэштэгам #буквызакона, тэгаеш «Сумленных людзей» і прэтэндуеш на цішотку (плануюць раздаць 150 штук).

 

 

 Запампаваць візуал