«Belarusian» стала словам года

Штогод Оксфардскі слоўнік называе слова, якое апісвае мінулыя 365 або 366 дзён лепш за іншыя. Сёлета аднаго слова не хапіла – атрымаўся цэлы шэраг ключавых слоў, сярод якіх справядліва аказалася і слова «беларускі».

 

Лінгвісты адзначылі, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі і ўсё, што адбылося як рэакцыя на іх, «прывяло да таго, што прыметнік “беларускі" хутка актывізаваўся ў корпусе словаў, паколькі гэтая гісторыя трапіла ў навіны па ўсім свеце».

Побач з «беларускім» аказалася цэлая жменя слоў пра пандэмію: «каранавірус», «COVID-19», «лакдаўн», «сацыяльная дыстанцыя». Не засталіся па-за ўвагай таксама такія з’явы, як лясныя пажары, галасаванне па пошце, культура адмены і Black Lives Matter.

Пачытаць пра ўсе галоўныя словы складанага, але багатага на ўражанні 2020-га можна на сайце слоўніка.