Беларусаў запрашаюць на навагодні бчб-агеньчык
- Рубрыка: УЛОЎ
- 29.12.2020
- 3802
31 снежня беларусаў запрашаюць у YouTube на навагодні бчб-агеньчык. Арганізуе тусіч супольнасць *Сумленныя людзі.
Арганізатары трансляцыі заяўляюць: «Апошнія паўгода нам так актыўна хлусілі з экрана тэлевізара, што няма абсалютна ніякіх падстаў глядзець яго ў навагоднюю ноч». Яны спадзяюцца, што цяпер ніхто не ўключыць ціві нават з настальгічных меркаванняў.
На бчб-агеньчыку будуць музыкі, якіх хочацца слухаць, акцёры, на якіх хочацца глядзець, адэкватны Дзед Мароз, вядучыя, валанцёры, лекары, настаўнікі, завадчане і сама Святлана Ціханоўская.
Святкаваць Новы год у патрыятычных колерах будуць з 22:30 на YouTube-канале *Сумленных людзей. Нагадаюць пра івэнт у Instagram і Telegram.