Адкрыўся набор у анлайн-школу лідарства для беларускай моладзі

Анлайн-школа грамадзянскага актывізму ад Хрысціянскай дэмакратычнай партыі Нарвегіі і Нацыянальнага дэмакратычнага інстытута міжнародных адносін шукае маладых беларусаў(-ак), якія цікавяцца пабудовай грамадзянскай супольнасці і дэмакратыі.

 

Для каго?

Да ўдзелу запрашаюцца рэзідэнты(-кі) Беларусі ва ўзросце ад 20 да 30 год. Актывісцкі досвед і валоданне англійскай мовай не абавязковыя.

 

Што будзе?

  інтэрактыўныя анлайн-заняткі ў невялікіх групах;

  каманда трэнераў(-ак) і спікераў(-ак) са шматгадовым досведам правядзення грамадскіх кампаній па ўсім свеце;

  тэарэтычныя заняткі на тэму пабудовы дэмакратычнай грамадзянскай супольнасці;

  трэнінгі, прысвечаныя арганізацыі мерапрыемстваў і грамадскіх праектаў.

Школу правядуць двойчы, і ўдзельнікі(-цы) могуць абраць зручныя для іх даты: з 10 па 14 траўня ці з 15 па 19 траўня 2021 года. Заняткі будуць праходзіць на працягу 5 дзён запар увечары (па 2,5 гадзіны на дзень). Мова навучання – руская.  

 

Як падацца?

Запоўні заяўку на ўдзел да 1 траўня ўключна. Арганізатары(-кі) школы папярэджваюць, што колькасць удзельнікаў(-ц) абмежаваная, і раяць запоўніць заяўку як мага раней. Рэзультаты адбору будуць вядомыя ўжо 5 траўня.