«Адна з нас» – праект пра жыццё беларусак пасля жніўня 2020-га

Цяпер праект «Адна з нас» – гэта 20 шчырых аповедаў беларусак пра сястрынства, боль, эміграцыю, турму і салідарнасць. На сайце праекта кожная можа падзяліцца сваёй гісторыяй.

 

«Беларускія жанчыны не толькі актыўна ўдзельнічалі ў мітынгах, але і працавалі ў валанцёрскіх службах, падтрымлівалі сваякоў і сваячак, імкнуліся рабіць яшчэ больш, змагаліся са сваімі страхамі і трывогай», – пішуць аўтаркі праекта. Яны надаюць вялікую ўвагу не толькі фактам з жыцця жанчын, але і іх глыбінным пачуццям – гэта адлюстроўваецца ў тым ліку ў анімаваных выявах, якія выразна ілюструюць гісторыі гераінь.

 

 Сайт праекта «Адна з нас»