Лічба дня: 1457 «сутак» для дзеячаў культуры

Беларускі ПЭН-цэнтр зрабіў публічную справаздачу паводле маніторынгу парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры ў 2020-м.

 

З даследавання вынікае, што правы ў культурніцкім сектары парушаліся як мінімум 593 разы (гэта выпадкі, якія атрымалі агалоску і былі праінтэрпрэтаваныя як парушэнні). Паказальна, што калі ў першыя сем месяцаў года колькасць зафіксаваных выпадкаў не перавышала 25 у месяц, то са жніўня колькасць вырасла ў некалькі разоў, максімум – 143 – быў зафіксаваны ў лістападзе.

Часцей праз сваю грамадзянскую пазіцыю цярпелі дзеячы тэатра, музыкі і літаратары. Віды парушэнняў – у асартыменце: пазбаўлялі свабоды выказвання меркавання, пераследавалі за іншадумства, цэнзуравалі, катавалі і нават пазбаўлялі права на жыццё (гісторыі мастака Рамана Бандарэнкі і дырэктара ваенна-гістарычнага музея ў Ваўкавыску Канстанціна Шышмакова).

 

 

 Глядзець вынікі маніторынгу цалкам