РЭЛІЗ

Чырвоны штраль Крамбамбуля

  • ЧЫТАЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУBEL
  • READ IN ENGLISHENG

Легендарны гурт «Крамбамбуля» на чале з Лявонам Вольскім прадстаўляе на «Першаку» свой развітальны альбом «Чырвоны штраль», пасля якога поўным складам плануе сысці ў лясы і заняцца партызанскай дзейнасцю. Прайшла эпоха, калі мы трывала трывалі, калі здавалася, што ўсё разруліцца само сабой. Надышоў час раздрукоўваць падрабязныя мапы, назапашваць кансерваваны хлеб і праграваць зямлянкі.

 

Партызанскі маніфэст «Крамбамбулі»:

«Вось і зьдзейсьнілася. Мы ў лясах. У гушчарах, сатканых імглою. Сярод бярозаў ды соснаў. Бо ўжо ніяк не атрымліваецца трываць усіх гэтых прэдсядацеляў, міліцыянтаў, капітанаў Ягоравых і іншых савецкіх нячысьцікаў, якія, нібы тараканы, распаўзьліся па нашай зямлі, жаруць наш хлеб, п’юць нашае малако і хочуць, каб мы былі іхнімі служкамі. Дык вось не атрымаецца! Мы ведаем нашыя пушчы, бары і лясы. Адсюль мы дастанем кожнага акупанта. І кожны атрымае тое, чаго заслугоўвае. І нашая перамога непазьбежная, бо з намі старадаўні покліч “Гэй, ліцьвіны, Бог нам радзіць!”, бо ня мы ўварваліся ў іхнія хаты, а яны ў нашыя. Мы не хацелі гвалту. Яны яго хочуць. Каб мы калі каму чаго, дык мы нікому нічога ніякага. А калі што якое?.. Ды што там якое!»

 

Шчырыя падзякі:

Андрэй Жукоўскі, Аляксандар Валодзін, Сяргей Каралёў
Лявон Вольскі: вакал, гітара
Павал Аракелян: вакал, клявішы, саксафон, флейта
Алесь-Францішак Мышкевіч: вакал, бас-гітара

 

Павал Трыпуць: гітара
Павал Мамонаў: бубны, пэркусія
Андрэй Якубчык: вакал, труба
Сіндрэ Скэе: бубны (11)
Снорэ Бэргэруд: гітара, бас (11)
Алег Гарус: гітара, укулеле (12)

Словы: Лявон Вольскі

 

Музыка: Лявон Вольскі, Алесь-Францішак Мышкевіч (4), Павал Аракелян (7)
Саўнд-прадусар: Снорэ Бэргэруд, Ymir-audio (2014-2015)
Запіс і зьвядзеньне (11): Зьміцер Галадко, студыя FORZ
Майстраваньне: Джэймі Гомэс, Orgone Studios


 

Дызайн: Ігар Назаранка
PR: Зьміцер Безкаравайны
Прадусар: Ганна Вольская
Кантакты: hannavolskaya@gmail.com

 

The legendary band "Krambambulya" headed by Liavon Voĺski is presenting their farewell album "Čyrvony štraĺ" (Red Strahl; Vilnius Café operated in first half of XX century). After this, all the band members are planning to go to the forest and start guerrilla activity. The era when we patiently endured, when it seemed that everything would be resolved itself has been finished. It is time to print detailed maps, collect canned bread and warm dugouts.

 

 

DOWNLOAD 79 МБ
Piarshak Party #2

Piarshak Party #2

Другая сяброўская тусоўка ад музычнага праекта 34mag.

Squat Opening

Squat Opening

Фота- і відэарэпорт з грандыёзнага адкрыцця тэхна-клуба на Кастрычніцкай.

Новые альбомы: U.S. Girls, Rejjie Snow и Ryuichi Sakamoto

Новые альбомы: U.S. Girls, Rejjie Snow и Ryuichi Sakamoto

Яркая U.S. Girls, бодрые Fischerspooner и долгожданный Реджи – закрываем рабочую неделю топливным баком новых альбомов.

Графическое интервью с питерской группой «Увула»

Графическое интервью с питерской группой «Увула»

Что делать, если набухла увула, – расспрашиваем музыкантов накануне концерта.

Personal David

Personal David

Редакторка 34travel Маша Гулина – о концерте Depeche Mode, которого все ждали 15 месяцев.

Больше шума: история панк-сцены Бреста

Больше шума: история панк-сцены Бреста

Главные фигуры и этапы DIY-хардкор-движения в городе, где «все на месте».

Как выбрать портативную колонку за 50$, 150$ и 300$?

Как выбрать портативную колонку за 50$, 150$ и 300$?

Разбираем, что следует учитывать при выборе главного атрибута карманной вечеринки.

Як Weed & Dolphins ездзілі на MENT у Любляну

Як Weed & Dolphins ездзілі на MENT у Любляну

Інсайдарскі рэпорт з першага еўратрыпу беларускіх клаўд-панкаў.

Гід па стылі: афрабіт(с)

Гід па стылі: афрабіт(с)

Распавядаем пра музычны трохкутнік, вуглы якога раскінуліся ў Гане, Нігерыі і Брытаніі.