Youth of the nation

  • 13.10.2016
  • Author: 34mag
  • 7944
Час спее, дрэвы растуць. Сёння, 13 кастрычніка, у «Хулігане» адкрываецца выстава фатографкі 34mag Караліны Паляковай. Мы злавілі яе за расклейваннем экспазіцыі і даведаліся, чаму лепей выстаўляцца ў барах, хто такія беларускія тусоўшчыкі і як зразумець, што твае фоткі не лайно.

 

Караліна Палякова – фатографка 34mag, прадзюсарка відэапраекту Minsk Music Sessions, адна з куратарак Vulica Brasil. Робіць у часопісе бамбічныя здымкі, анімаваныя рэпорты, кругласутачныя трансляцыі з тусовак. Цяпер саспела да выставы.

Youthed – гэта паэзія вуліц і адначасова фіксацыя яе галоўных герояў, іх стылю і каштоўнасцяў. Выстава як маніфест тусоўшчыкаў ад менскіх ўік-эндавых дэстынэйшнаў да пенных вечарынак у глыбінцы. Як і ў графіці, галоўны пасыл выставы – «Мы ёсць!», хоць ён і скіраваны перадусім на сябе.

 

 

 

Першая выстава, у якой я ўдзельнічала, называлася «Непаўторнае імгненне». Яна была на тэму кахання. Я думала: «Класна, зараз да 14 лютага зраблю». Я грунтоўна падышла да справы: сабрала фатаграфіі, раздрукавала іх у Менску, да кожнага сюжэта падабрала цытату з сэнсам. У мяне там былі і бамжы, і хлопец, які купаецца ў вадзе, любоўныя пары. А потым аказалася, што гэта была камерцыйная выстава вясельнай фатаграфіі.

У Менску першы раз я хацела выставіцца ў бары «Малако». Тусовачныя месцы як месцы для выстаў мяне прыцягваюць больш, чым галерэі. Тут і наведвальнасць больш, і ў цябе праз тое, што ты тусуешся ў бары доўга, ёсць час паглядзець, у якіх дэкарацыях ты знаходзішся.


 

 

 

Пераважна я фатаграфую моладзь. Дзе я тусуюся – адтуль у мяне і фатаграфіі. На выставе мне хацелася паказаць тых, каго не прызнаюць у агульнай прасторы. Тусоўшчыкі – гэта не адкіды грамадства, гэта асобная культура, такая ж немалаважная частка горада.

Слова Youthed – назву выставы – складана перакласці на беларускую. Ё*нутыя, абмоладзеныя, маладнутыя. Гэты стан неверагодна каштоўны, і трэба захоўваць яго як мага даўжэй.

Мне часта кажуць, што я фатаграфую сваіх сяброў... Але людзі таксама становяцца маімі сябрамі, калі я іх фатаграфую.

У мяне ёсць адчуванне, што многія прыходзяць на тусоўкі фатаграфавацца. Яны апранаюцца, яны заўсёды рады цябе бачыць, таму што ты з фотаапаратам.

 

 

На фотках адныя мужчыны. Дзяўчатак у мяне не атрымліваецца здымаць так добра. Эстэтычнае задавальненне і адчуванне аргазму я атрымліваю толькі, калі фатаграфую хлопцаў. Магчыма, гэта звязана з маёй сэксуальнай арыентацыяй.

Фатографам-пачаткоўцам я параіла б не посціць лайно. Калі ты сумняешся ў тым, што гэтая фатаграфія – адлюстраванне цябе, а не жаданне адпавядаць патрабаванням аўдыторыі і сабраць мяшок лайкаў, бяры зваротны квіток. Фатаграфія, у маім разуменні, не пра гэта.

Калі ты сочыш за ўсімі трэндамі і модай, ёсць шанец не выкінуць гэта з галавы і паўтарыць. Таму я амаль ні з кім з фатографаў не спаборнічаю, акрамя сябе.

Мне падавалася, што ў «Хулігане» выставіцца цяжка. Насамрэч рабяты адкрытыя цалкам. Трэба проста звярнуцца да гэтага хлопца, які паказвае факі.

На выставу я выдаткавала $ 100.

 

 

Прыходзь на адкрыццё сёння, 13 кастрычніка, а 20-й у бар «Хуліган» (Кастрычніцкая, 16).
 
Выстава працягнецца да 4 лістапада.
 
 

 

 

 

 

Фота by Каця Ігнашэвіч
 

COMMENTS (7)

fynjysd
fynjysd | 23.10.2016 01:26

деградант -

Это антоним к слову прогресс.

И означает оно снижение качества внутреннего состояния или упадок внутреннего состояния.

Производная от слова деградация.

То есть (если о человеке) снижение качества мышления, изменение поведения в худшую от имеющихся норм сторону,

Так можно говорить о том что уже находится, (довел себя до такого состояния), на очень низком разумном уровне развития.

Но ими не рождаются, ими становятся. Это факт.

0 0

пррррр! ё топ бич на блоке! погнали мутить грязь!

2 0 +2
Лiл
Лiл | 14.10.2016 14:26

А чего буквы замазаны в словах "ебало", "ебанусь", "наебали"?

4 0 +4
smith
smith | 13.10.2016 16:06

English title. So why don't you write in english?

3 1 +2
Poliakova Carolina | 13.10.2016 18:10

yyy zanuda!)

3 1 +2
Цуцык
Цуцык | 13.10.2016 13:47

Каеф! Каролина крутая!

9 2 +7
Лёша Костюк | 13.10.2016 13:43

Правда, классно!

5 2 +3