Вакансіі: vol.10

У смутны час палявання на «дармаедаў» урываемся з юбілейнай і самай маштабнай падборкай вакансій у гісторыі рубрыкі. 16 цёпленькіх месцейкаў, якія адкажуць на пытанне тваёй маці: «Ну чым далей збіраешся займацца?»

 

 

 

PR-менеджар. Fabula Branding

 

Fabula Branding займаецца ўсім спектрам брэндынгу: ад распрацоўкі новага імя прадукту да дызайну ўпакоўкі, якая «прадае». Ты стоадсоткава бачыў(-ла) вынікі іх працы на паліцах гіпермаркетаў. Цяпер студыя шукае чалавека-аркестра з талентамі піяршчыка, журналіста, філолага, капірайтара, smm-шчыка, масавіка-забаўніка і адміністратара сайта. «Не, мы не шмат чаго хочам і нічога ў нас не трэсне», – кажуць яны і прапаноўваюць заробак ад BYN 1200, афігенны калектыў і адсутнасць пагібельнай руціны.

 

Асноўныя патрабаванні да PR-менеджара:

крэатыўнасць;

уменне пісаць журналісцкія тэксты (прэс-рэлізы і кейсы) і працаваць з сацсеткамі і сайтам;

камунікацыя са СМІ;

арганізацыя PR-акцый і ўнутраных івэнтаў для каманды;

падрыхтоўка праектаў на конкурсы і фестывалі;

бездакорная пісьменнасць.

 

Лакацыя: Менск.

 Кантакты: Сайт  |  FB  |  VK  |  Twitter  | Пошта info@fabula.by

 

 

 

Партнёр-менеджар, стажор-дызайнер. PocketRocket

 

Бадзёрая крэатыўная каманда PocketRocket трымаецца на чатырох кітах: брэндынг, дызайн, дзіджытал і арганізацыя івэнтаў. Дарэчы, гарачы фестываль Freaky Summer Party – іх рук справа. Цяпер панда-пушэры шукаюць дызайнера на стажыроўку і партнёр-менеджара на FSP. Абяцаюць моцны level-up, унікальны досвед і прынцыпова новыя рэчы. Ну што, камон?

 

Асноўныя патрабаванні да партнёр-менеджара:

пошук новых партнёраў і работа з пастаяннымі;

вопыт працы не менш за два гады ў рэкламным агенцтве або на баку кліента;

прысутнасць на FSP прынамсі аднойчы;

вопыт у арганізацыі мерапрыемстваў, BTL, адмысловых праектаў;

валоданне англійскай, рускай, беларускай мовамі.

 

Што будзе рабіць стажор-дызайнер:

ілюстрацыі, іконкі, матэрыялы для сацсетак, прэзентацыі;

дапамагаць у распрацоўцы дызайн-канцэпцый, айдэнтыкі і брэндынгу;

працаваць у Apple & Wacom асяроддзі.

 

Лакацыя: Менск.

Кантакты: Сайт  |  FB  |  Пошта geton@pocketrocket.by (з пазнакай «Партнёр-менеджар»)

 

 

 

HR Event Assistant. Epam Systems

 

Тлумачыць, што такое EPAM, табе не трэба. Кампанія пастаянна шукае светлыя галовы, а цяпер палюе на бойкага спецыяліста па арганізацыі івэнтаў, які даўно хацеў змяніць сферу на IT, але не ведаў, з чаго пачаць. Значны бонус: гібкі графік працы і бясплатныя курсы англійскай.

 

Асноўныя патрабаванні да HR Event Assistant:

арганізацыя і каардынаванне мерапрыемстваў да трохсот удзельнікаў;

камунікацыя з кліентамі;

вопыт працы ў арганізацыі мерапрыемстваў не менш за год;

валоданне вуснай і пісьмовай англійскай мовай (на ўзроўні Upper-Intermediate і вышэй);

вышэйшая адукацыя (пераважна ў галіне псіхалогіі, сацыяльнай працы ці менеджменту).

 

Лакацыя: Менск.

Кантакты: Сайт  |  FB  |  VK  |  Twitter

 

 

 

Менеджар па продажах. «Мазгабойня»

 

Калі ты яшчэ з нейкіх прычын не гуляў(-ла), то сто пудоў чуў(-ла) пра грандыёзны паб-квіз Беларусі – «Мазгабойню». Праект расце як на дражджах і скарае еўрапейскі і расійскі рынкі, таму каманда шукае спецыяліста з вялікім сэрцам, жаданнем камунікаваць і працаваць. Выдатная навіна: вопыт не патрэбны.

 

Асноўныя патрабаванні да менеджара па продажах:

праца з «цёплым» кліенцкім патокам;

у перспектыве – халодныя продажы;

вядзенне справаздачнасці і кліенцкай базы;

абаяльнасць і феерычная харызма;

уменне выконваць дэдлайны і прымаць рашэнні.

 

Лакацыя: Менск.

Кантакты: Сайт  |  FB  |  VK  | Пошта kp@mozgoboj.ru

 

 

 

Праектны менеджар. Офіс па правах людзей з інваліднасцю

 

Арганізацыя абараняе правы людзей з інваліднасцю, абапіраецца на каштоўнасці Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю і робіць свет крыху справядлівейшым. Цяпер шукаюць спецыяліста, які будзе кіраваць праектамі ў гэтай галіне. Дэдлайн падачы CV – 10 лютага.

 

Асноўныя патрабаванні да праектнага менеджара:

кіраванне праектамі;

арганізацыя мерапрыемстваў і асобных кампанентаў праектаў;

непасрэднае кіраўніцтва работай супрацоўнікаў(-ніц) праекта;

камунікацыя з партнёрамі;

фармаванне тэхнічных заданняў для выканаўцаў праекта;

ажыццяўленне лагістыкі, закупаў, плацяжоў;

досвед кіравання праектамі і праца ў грамадскім сектары не менш за тры гады;

вышэйшая адукацыя;

валоданне англійскай мовай.

 

 Лакацыя: Менск.

Кантакты: Сайт  |  FB  | Пошта info@disright.org (з пазнакай «менеджар праекта»)

 

 

 

Памочнік. «Дом Фішэра»

 

У свабоднай прасторы і антыкафэ «Дом Фішэра» творчае жыццё кіпіць нон-стоп. Цяпер шукаюць чараўніка(-цу), які(-ая) мае палюбіць «Дом», стаць часткай яго душы і ўтаймаваць усіх яго адухоўленых і неадухоўленых насельнікаў. Пячэнькі – па дэфолце (куды без іх!).

 

Асноўныя патрабаванні да памочніка:

віртуозная камунікабельнасць;

дасведчанасць у культурным жыцці горада;

звышнатхнёнасць і прага да развіцця;

адказнасць і самадысцыпліна.

 

Лакацыя: Менск.

Кантакты: FB  |  VK  |  Twitter  |  Пошта domfishera@gmail.com

 

 

 

Фотарэдактар. Tut.by

 

На буйнейшым партале краіны шукаюць спецыяліста, пракачанага ў візуале да мозгу касцей. Так, канкурэнцыя жорсткая. Аднак, калі ты зубасты майстар сваёй справы, цябе чакае ўзнагарода: прыстойны заробак, афіцыйнае працаўладкаванне і пачасанае эга.

 

Асноўныя патрабаванні да фотарэдактара:

падбіраць выявы для галоўнай старонкі і матэрыялаў партала – каб любы артыкул ці рэпартаж загучалі мацней;

ставіць дакладныя задачы фотакарэспандэнтам;

матываваць і натхняць на супервынік;

салідны вопыт працы з фотаздымкамі (і ў ідэале – з відэа);

любоў да фота і да людзей;

пачуццё гумару.

 

Лакацыя: Менск.

Кантакты: Сайт  |  FB  |  VK  |  Twitter  |  Пошта nn@tutby.com

 

 

 

Малодшы аналітык. Kufar.by

 

Kufar – гэта гісторыя пра recycling і моцную каманду, якая прыкладае ўсе намаганні, каб людзям было зручна прадаваць і шукаць патрэбныя рэчы. Яны пазначаюць, што ім можна даверыць не толькі сваю аб’яву, але і выхаванне дзіцяці або эксперыменты з плутоніем. У сваю dream team шукаюць спецыяліста, які любіць графікі, лічбы, даследаванні. Цябе чакаюць прывабныя карпаратыўныя бонусы: заробак, прывязаны да еўра, сацпакет, камандзіроўкі ў Барселону, Стакгольм і Осла. Першы крок да ўсяго гэтага – тэставае заданне.

 

Асноўныя патрабаванні да малодшага аналітыка:

рэгулярныя і ad hoc справаздачы;

выгрузка дадзеных з БД сайта і аналітычных сэрвісаў;

упэўненае валоданне Excel і Power Point або Google Sheets і Google Slides;

уяўленне аб SQL (або гатоўнасць хутка асвоіць);

веды моў праграмавання R, Python або Bash;

валоданне англійскай мовай на ўзроўні Intermediate.

 

Лакацыя: Менск.

Кантакты: Сайт  |  FB  |  VK

 

 

 

Журналіст. «Наша Ніва»

 

«Наша Ніва» ханціць журналіста, які(-ая) будзе пісаць на жаночую тэматыку. Хэштэгі вакансіі: б’юці і беларуская мова. Тэмы: жаночае адзенне, жаночыя моды, паслугі для жанчын, здароўе, выхаванне дзяцей. Калі цябе прэ ад Wonderzine і ты маеш што сказаць на нашай ніве, у дадатак цябе чакаюць высокі заробак, сацпакет, офіс у цэнтры горада ля метро і беларускамоўны калектыў.

 

Асноўныя патрабаванні да журналіста:

веданне моладзевых трэндаў;

вопыт працы ў інтэрнэт-СМІ;

журналісцкая адукацыя (пажадана);

бездакорная беларуская мова.

 

Лакацыя: Менск.

Кантакты: Сайт  |  FB  |  VK  |  Twitter  |  Instagram  |  Пошта nn@nn.by

 

 

 

Дызайнер. Studio 11

 

Studio 11 – гэта група маладых архітэктараў і дызайнераў, якія распрацоўваюць інтэр’еры кватэр і офісаў з веданнем справы. Каманда шукае моцнага духам дызайнера для разавага праекта з магчымасцю ўдзельнічаць і ў праектах далей. Праца выдаленая, але неабходна прыязджаць два-тры разы на тыдзень на meetup у студыю.

 

Асноўныя патрабаванні да дызайнера:

упэўненае валоданне 3dmax, AutoCAD, Photoshop, Sketchup;

уменне хутка рабіць эфектныя візуалізацыі (не абавязкова вельмі рэалістычныя);

наяўнасць партфоліа;

вопыт рэалізаваных праектаў (пажадана).

 

Лакацыя: Менск.

 Кантакты: Сайт  |  FB  |  Instagram  |  Пошта greatmindstudio11@gmail.com

 

 

 

Памочнік у рэдакцыю. Cheaptrip

 

Турыстычная фірма Сheaptrip узгадавала сябе на абшарах LiveJournal на філасофіі танных вандровак. Цяпер гэта вялізная сетка з офісамі ў Маскве і Піцеры. На выдаленую працу шукаюць SMM-віртуозаў з запалам да вандровак. Не праца, а казка: ляжы сабе пад пальмай ля акіяна з ноўтбукам ды працуй. Абы вай-фай быў!

 

Асноўныя патрабаванні да памочніка:

апантанасць вандроўкамі;

прафесійны досвед працы ў сацсетках.

 

Лакацыя: сусвет (праца выдаленая).

Кантакты: Сайт  |  FB  |  VK  |  Twitter  |  Instagram  |  Пошта dreamworkcheaptrip@gmail.com

 

 

 

Аўтар тэкстаў. Meduza

 

«Медуза» – гэта такі монстр у натыўнай рэкламе. Мала хто ўмее рабіць натыўку так якасна, як яны, таму і шукаюць выключна талковых работнікаў пяра і галавы. План такі: натхніцца прыкладамі тэкстаў і запоўніць анкету. Бінга!

 

Асноўныя патрабаванні да аўтара:

уменне пісаць крутыя тэксты;

партфоліа.

 

Лакацыя: любая (выдаленая праца).

Кантакты: Сайт  |  FB  |  VK  |  Twitter  |  Telegram  |  Instagram

 

 

 

Бармэн, Афіцыянт, Кухар. Аквапарк «Лябяжы»

 

У самым гіганцкім аквапарку Беларусі шмат адкрытых вакансій. Чэкай іх прапановы! Працаваць – не на горках катацца, вядома, аднак, калі цягне бліжэй да вады, трэба ісці.

 

Асноўныя патрабаванні да бармэна:

прыгатаванне халодных і гарачых напояў;

кантрольна-касавыя аперацыі;

прэзентабельны знешні выгляд.

 

Асноўныя патрабаванні да афіцыянта:

абслугоўванне гасцей;

камунікабельнасць;

хуткае рашэнне канфліктных сітуацый.

 

Асноўныя патрабаванні да кухара:

прыгатаванне страў у адпаведнасці з тэхналагічнымі картамі;

профільная сярэдняя спецыяльная адукацыя;

вопыт працы;

уважлівасць і стрэсаўстойлівасць.

 

Лакацыя: Менск.

Кантакты: Сайт  |  FB  |  VK  |  OK  |  Пошта 3301414@mail.ru (з пазнакай «вакансія бармэна/афіцыянта/кухара»)

 


COMMENTS (1)

Lily Apiok | 7.02.2017 12:47

Фабула, серьёзно? зарплата 1200 белок? а навыки для спеца на зарплату 1200 евро?
либо неудачника, либо позавчерашнего студента на такие деньги с такими навыками взять можно.

1 1