Sixpack France – крама, якая з’явілася ў 1998 годзе ў французскім горадзе Авіньён пад уплывам хіп-хопу і культуры графіці. Першапачаткова яна спецыялізавалася на эксклюзіўных дызайнерскіх футболках, затым занялася постарамі, іншымі элементамі адзення. Вектарам для выказвання ідэй служаць аб’екты моды, культуры і трыб’юты на пазнавальныя вобразы.
Цяпер у кожнай рэчы ёсць свая канцэпцыя і гісторыя стварэння, часам даволі дзікая і невідавочная. Так, сумесны праект Сашы Сініцы і Sixpack – Unfunctional generic – мінімалістычна распавядае пра постапакаліптычны свет, у якім знікла мастацтва. Любая форма праявы творчасці забароненая дзяржавай. Таксама няма ніякай ежы – адзіным спосабам выжыць з’яўляецца прыём таблетак, якія выдае ўрад. І ніхто не ведае, што знаходзіцца ўнутры: наркотыкі, хімікаты, раскладзеная чалавечая плоць?.. Прынты Unfunctional generic паказваюць менавіта тыя прэпараты, здольныя выратаваць чалавецтва ва ўмовах абсалютнай пустэчы і вакууму.
«Мне падабаецца накіроўваць дызайнераў у сферы, якія яны ніколі б і не думалі вывучаць – вельмі часта гэта аказвае цікавы ўплыў на іх працу», – тлумачыць Ліянэль свой падыход. Менавіта ён прапанаваў Сашы ідэю гэтай калабарацыі.
Ліянэль Віўе выпадкова знайшоў Сініцу ў Instagram, залайкаў кучу здымкаў, а потым напісаў у дырэкт: «Гэта вы дызайнер постараў Super Besse? Хачу прапанаваць адзін праект». Гэта звычайная практыка для Віўе: ён аддае перавагу спантаннасці. Самае цудоўнае тут тое, што Саша даволі даўно любіць брэнд Sixpack France, таму быў вельмі здзіўлены атрымаць такі мэсэдж і не верыў да таго часу, пакуль яму не даслалі брыф.
Уся праца – ад першай перапіскі да завешвання прынтаў на сайт – заняла прыкладна паўтара месяца, прычым першыя два тыдні дызайнеры шукалі формы. Калі яны злавілі хвалю, Ліянэлю было ўжо складана выбраць толькі некалькі прынтаў – яму прыйшліся даспадобы амаль усе, што зрабіў Сініца.
Затым з’явілася ідэя дадаць кірыліцу, і найбольш характэрнымі літарамі былі прызнаныя «Ж» і «Ф». На прынтах з імі потым з’явіліся і словы – напрыклад, «Жыццёва неабходныя медыцынскія прэпараты». Для Віўе беларускі алфавіт выглядае вельмі экзатычным і займальным, і таму яму было цікава распусціцца ў ім.
Ліянэль тлумачыць, чаму яго прыцягнулі працы Сініцы: «Я думаю, у нас з Сашам вельмі падобныя густы ў графічным дызайне: мінімалізм, апантанасць каляровай схемай CMYK, інтэрнацыянальны стыль. Гэтыя тры элементы – асноватворныя для мяне».
«Я люблю інтэрнацыянальны тыпаграфічны стыль і строгія мінімалістычныя формы, і таму для гэтага праекту я проста рабіў тое, што мне падабаецца. Мае працы ўвайшлі ў серыю Dead Hommes», – кажа Саша.
Лімітаваны тыраж Unfunctional generic ужо даступны для пакупкі анлайн.
Адсочваць працы Сашы Сініцы можна ў яго Instagram, Behance i Facebook.
Разглядаем замалёўкі румынскага мастака, чый маркер вастрэйшы і хутчэйшы за зброю.
Што было цікавага на выставе «Маладосць. Беларусь» – разглядаем праекты маладых фатографак.
A story about (or no) cooperation between government representatives, NGOs and ordinary people that care.
A story about (or no) cooperation between government representatives, NGOs and ordinary people that care.
Javid Nabiyev speaks on arrests of gay people in Azerbaijan, explains the «fucking solidarity» term and the point of activism.
Joris Hanse, Dutch activist from the Doorbraak, speaks about the Netherlands not matching the stereotypes.
COMMENTS (3)
какой мужик красивый
крута, толькі шкада, што граматыку беларускай мовы не асабліва правяралі)
Неяк нiяк...