У мінулы чацвер, 21 студзеня, у прасторы «ЦЭХ» прайшла сустрэча з сузаснавальнікам украінскага анлайн-радыё «Арыстакраты» Яраславам Ладыгіным. Амаль што стэндап-лекцыя была прысвечана таму, як знайсці сваю нішу, якім чынам з валанцёрскай дапамогай запусціць незалежнае разумнае медыя і чаму давер – гэта краевугольны камень для «Арыстакратаў».
Свой выступ Яраслаў пачаў з азначэння таго, што сабой павінна ўяўляць прафесія радыёвядучага ў ідэале і што яна сабой уяўляе на Украіне. Стаміўшыся ад таго стану рэчаў (радыёвядучы – чалавек, усе абавязкі якога зводзяцца да анансавання зводак надвор’я і часу) і пачуўшы аднойчы ноччу недзе ў Чаркаскай вобласці радыёвыступ Аляксея Когана пра джаз, будучых «Арыстакратаў» натхніла: радыё мусіць будавацца вакол персоны вядучага, які знаёміць слухачоў з уласнымі густамі і дае ім разуменне музычнага кантэксту.
У лютым 2014 года Яраслаў разам са сваімі калегамі Данілай Хамутоўскім і Лерай Чачыбая ў адным з кіеўскіх падвалаў заснавалі незалежнае анлайн-радыё «Арыстакраты», цалкам на ўласныя сродкі. За два гады існавання радыё выйшла на самаакупнасць і нават стварыла з нуля рынак рэкламы на анлайн-радыё ва Украіне. Летась «Арыстакраты» выпусцілі каля 100 сезонаў аўтарскіх шоу, а найбуйнейшы сусветны падкаст-агрэгатар Mixcloud назваў украінскае анлайн-радыё 7-м нумарам сярод усіх радыёстанцый свету 2015. Яраслаў распавядаў, якую ролю ў поспеху медыя адыграла валанцёрская дапамога, і акцэнтаваў увагу на даверы, які з’яўляецца галоўным капіталам «Арыстакратаў» – як унутры калектыву, так і ў сяброўскіх адносінах са слухачамі.
Дарэчы, таямніца паходжання назвы радыё так і засталася таямніцай. Кажуць, што адказ трэба шукаць у барадатым анекдоце амерыканскіх комікаў і ў сезонах серыяла South park.
Цалкам пазнаёміцца з лекцыяй Яраслава Ладыгіна і прыдумаць уласнае basement-медыя можна падчас прагляду гэтай відэасправаздачы.
Слухаць радыё «Арыстакраты».
Бескантактная дастаўка, зніжкі на take away, два па цане аднаго.
Блізняты OSGEMEOS, індзеец у гушчары, трамвайны прыпынак – распавядаем пра новыя арт-аб'екты пятай бразільска-беларускай біенале вулічнага мастацтва.
Высвятляем, як у хуткім часе Валожын стане самым безбар’ерным мястэчкам у краіне і Меккай турызму.
Тэст на пазнавальнасць маладых ініцыятыў і тваю дасведчанасць у тым, што дзеецца вакол.
A story about (or no) cooperation between government representatives, NGOs and ordinary people that care.
A story about (or no) cooperation between government representatives, NGOs and ordinary people that care.
Javid Nabiyev speaks on arrests of gay people in Azerbaijan, explains the «fucking solidarity» term and the point of activism.
Joris Hanse, Dutch activist from the Doorbraak, speaks about the Netherlands not matching the stereotypes.