Прызма цела

У фокус рубрыкі «Візуал» трапілі дзве беларускія мастачкі – Наста Самахавец і Алена Ходар. У сваіх творах яны працуюць з пытаннямі цялеснасці ды ідэнтычнасцю. Выгіны цела, спляценні пачуццяў, сэксуальнасць, душэўны лямант – глядзім!

 

Алена Ходар,
нарадзілася ў 1995 годзе, скончыла Гімназію-каледж мастацтваў імя Ахрэмчыка, з 2016 – студэнтка Венскага ўніверсітэта прыкладнога мастацтва (Universität für angewandte Kunst Wien). Пра яе мы пісалі раней у колішнім 34mag.

Мастачка камбінуе фатаграфію з жывапісам і стварае калажы. У цэнтры яе творчасці чалавек, яго ідэнтычнасць і цялеснасць. Алена быццам прэпаруе ўнутраны свет суб’екта фатаграфіі праз мастацкія сродкі. Атрымліваецца крыху правакацыйна, але эстэтычна. Гэтая эстэтыка не рафінаваная, нягледзячы на «глянцавасць» некаторых прац, у выявах людзей бачна абсалютна жывая сэксуальнасць і цела захоўвае сапраўднасць і нават анімалістычнасць.

«Я пазіцыяную сваю творчасць як новы подых у беларускім сучасным мастацтве. Гэта пошук у змешванні тэхнік і стыляў, якія ўтвараюць мой эксперыментальны “хадарнізм”!» – так сама Алена характарызуе ўласны стыль. Яна ўдзельнічала ў выставе Under 35, два гады таму адбылася яе персанальная выстава ў «Хулігане».

 

 

Snake
фaтаграфія, жывапіс, digital art

 

 

 

 

Bah!
фатаграфія

 

 

 

 

Face
Digital art, фатаграфія, жывапіс

 

 

 

Batman
фатаграфія, жывапіс

 

 

 

 
 
Exit
фaтаграфія, жывапіс

 


 

 

 

 

 

 

 

 

Анастасія Самахавец,
нарадзілася ў 1995 годзе ў Іванава Брэсцкай вобласці, скончыла Гімназію-каледж мастацтваў імя Ахрэмчыка.

Зусім юная мастачка ўражвае сваёй пладавітасцю і геаграфічным раскідам дзейнасці: куды б ні прыязджала, намагаецца атрымаць замовы на партрэты ў мясцовых жыхароў і рэалізаваць старыя працы. Яе работы не аднойчы экспанаваліся ў французскіх галерэях.
Ячшэ Самахавец робіць мінімалістычныя, крыху жартоўныя эскізы для татуіровак.

У асноўным Наста займаецца партрэтамі, нават робіць іх па замове, але не трэба ўяўляць стандартны алоўкавы малюнак: яе працы – гэта сумесь натуралізму і абстракцыі. Падаецца, што для мастачкі сутнасць асобы лягчэй выказаць праз гульню колераў і нерэалістычнасць выявы, якія раскрываюць пачуцці і настрой моманту. У эру фатаграфіі амаль не мае сэнсу капіяваць візуальны вобраз, а, зрабіўшы яго менш рэалістычным, больш абстрактным і плоскім, выдраным з кантэксту, можна распавесці больш, чым бачна звонку.

 

 

Жывапіс

 

 

 

 

Серыя Pixels

 

 

 

 

Эскізы для тату

 

 

Pimp My Apartment

 

 

Год таму разам з каляжанкай Настай Чарапанавай Самахавец запусціла праект Pimp My Apartment, у межах якога дзяўчыны прапанавалі распісаць сцены кватэр сваімі работамі. Нягледзячы на тое, што праект так і не ажыццявіўся праз недахоп жадаючых паўдзельнічаць, адна кватэра ўсё ж была «пракачаная».

 

 


COMMENTS (1)

Дзіско
Дзіско | 17.09.2016 23:07

Вельмі цікавыя работы. Дзякуй за асвету.

4 1 +3