У наступную сераду падчас лекцыі навуковай журналісткі Асі Казанцавай можна будзе пакапацца ва ўласных мазгах і зразумець, як яны ўплываюць на нашае ўспрыманне сябе і іншых.
Медыялабараторыя 34mag і «Еўрарадыё» працягвае серыю афлайн-сустрэч, якія будуць ладзіцца ў Менску ды іншых гарадах Беларусі цягам гэтага года. Місія гэтых мітапаў – прасоўванне беларускага грамадства да больш талерантнай і светлай будучыні. Кожны наш прывоз – гэта спроба адсачыць самыя актуальныя суседскія трэнды. Нашымі гасцямі ўжо былі журналіст Андрэй Лашак і відэаблогер Яўгенія Ціманава.
Наступны госць – Ася Казанцава, адна з самых паспяховых папулярызатарак навукі на постсавецкай прасторы. Ася біёлаг з адукацыі і навуковы журналіст паводле паклікання. Як сцвярджае сама Казанцава, яе місія ў тым, каб «скарачаць разрыў паміж навукай і грамадствам, рабіць жыццё больш бяспечным, зразумелым і цікавым». Ася з’яўляецца аўтаркай паспяховай кнігі «Хто б мог падумаць! Як мозг прымушае нас рабіць глупствы», за якую летась атрымала прэстыжную прэмію ў галіне навукова-папулярнай літаратуры «Асветнік». Ася Казанцава мае свае калонкі на партале Slon.ru і «Метрополь», а таксама перыядычна чытае лекцыі, накіраваныя на разбурэнне папулярных навуковых міфаў.
У Менск Ася прыедзе з лекцыяй пра біялагічныя адрозненні мозга мужчыны і жанчыны. Чаму любы чалавек па дэфолце – жанчына? Як палавое адрозненне выяўляецца на ўзроўні мозгу? Гомасэксуальнасць з'яўляецца сацыяльным канструктам або абумоўлена прыроднымі фактарамі? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні можна будзе атрымаць падчас лекцыі ў наступную сераду.
Восенню мы плануем паглядзець, што цікавага адбываецца ў нашых заходніх суседзяў. Сачыце за абвесткамі ў сацыяльных сетках: FB, VK, Instagram.
Лекцыя Асі Казанцавай «Мозг мужчыны і мозг жанчыны: ці ёсць адрозненні?» і дыскусія з аўтаркай адбудуцца ў бліжэйшую сераду, 8 ліпеня, у прасторы «ЦЭХ» (вул. Кастрычніцкая, 16). Пачатак а 19.00. Уваход вольны.
Журналіст Mixmag Russia Ягор Лапшоў – пра галоўныя месцы рэйв-культуры Пецярбурга і тэхна-рэнесанс у Паўночнай сталіцы.
Жодзіна, двайное самагубства і капсульны арт – мы патусілі на здымках кароткаметражкі DIY-брэнда адзення Rebel Youth.
К сожалению, речь не о ребрендинге, а о полноценном финише карьеры.
Сумны спойлер: мовы варожасці стала толькі больш.
A story about (or no) cooperation between government representatives, NGOs and ordinary people that care.
A story about (or no) cooperation between government representatives, NGOs and ordinary people that care.
Javid Nabiyev speaks on arrests of gay people in Azerbaijan, explains the «fucking solidarity» term and the point of activism.
Joris Hanse, Dutch activist from the Doorbraak, speaks about the Netherlands not matching the stereotypes.