Каля руля новага выдання стаіць журналістка Кацярына Сінюк, якая апошнія чатыры гады працавала на Tut.by. Паводле Кацярыны, яна зразумела, што хоча рабіць журналістыку па-іншаму – не проста апісваць падзеі, але даваць рэальную магчымасць сваёй аўдыторыі зрабіць нешта сапраўды карыснае.
Каманда не хавае, што пры стварэнні часопісу натхнялася расійскім праектам «Такие дела», які абяцае «вярнуць у журналістыку чалавека». Галоўная ідэя «Имена» – расказваць важныя чалавечыя гісторыі. У публікацыях праекту ёсць кнопка «Дапамагчы», якая за адзін клік паказвае разнастайныя варыянты дапамогі. Першыя праекты, якія падтрымлівае наваспечанае выданне, – гэта «Ніці дружбы», «Т’ютары для дзяцей з аўтызмам», «Сны невідушчых» і «Крок насустрач».
«Пры стварэнні часопісу для мяне быў вельмі важны працэс камунікацыі з актывістамі, іх пошукі. І вось ужо з першага дня існавання часопісу пайшлі першыя ахвяраванні, і ад гэтага я атрымліваю нават больш эмоцыяў, чымся ад водгукаў на нашыя публікацыі», – дзеліцца з 34mag Кацярына.
Праект задумалі мінулым летам, але фактычна рыхтавалі да запуску ўсяго два месяцы, і ўжо цяпер ён гатовы ўкласці ў рукі ўсіх неабыякавых інструменты, з дапамогаю якіх можна браць актыўны ўдзел у жыцці грамадства. Гэтак, на новым сайце можна ствараць свае грамадскія праекты, збіраць грошы, дапамагаць іншым добрым справам ды шукаць аднадумцаў.
Існаваць новае выданне плануе ў тым ліку і на ахвяраванні сваіх чытачоў. «Часопіс «Имена», па сутнасці, такой жа праект, як і тыя, што мы падтрыліваем. Гэта значыць, што мы будзем спрабаваць збіраць сродкі і на саміх сябе. Ёсць мара стаць грамадскім СМІ, якое б існавала толькі за кошт сваіх чытачоў», – кажа Кацярына Сінюк.
«Мы стараемся зрабіць так, каб дапамога класным праектам была хуткая, даступная і простая»
Каманда выдання, паводле стваральніцы праекту, пакуль што зусім невялікая. Збіраць гісторыі Кацярыне дапамагаюць дзесяць аўтараў, раскіданых па розных гарадах Беларусі. Яны імкнуцца выцягнуць на свет важныя рэгіянальныя праекты, якія часта застаюцца незаўважныя, і дапамагчы ім.
«Мне падабаецца, што самыя розныя людзі могуць аб’яднацца для добрай справы. Так, можа, у нас пакуль няма такога фонду, як, напрыклад, расійскі «Нужна помощь», – распавядае Кацярына. – Але на нашым сайце мы ўсё роўна стараемся зрабіць так, каб дапамога файным праектам была хуткая, даступная і простая».
Вольга Севярынец і Яна Смаляга – пра тое, як чакаюць і што кажуць сынам.
Жизнь «Хулигана» глазами арт-директоров, барменов и диджеев – вечеринки, друзья, алкоголь и дикие истории про бар, где ты тусуешься уже 5 лет.
Коллаб мечты грустного миллениала.
A story about (or no) cooperation between government representatives, NGOs and ordinary people that care.
A story about (or no) cooperation between government representatives, NGOs and ordinary people that care.
Javid Nabiyev speaks on arrests of gay people in Azerbaijan, explains the «fucking solidarity» term and the point of activism.
Joris Hanse, Dutch activist from the Doorbraak, speaks about the Netherlands not matching the stereotypes.
COMMENTS (1)
У добры шлях!