Minsk Music Sessions: Yashar Gasanov

Пакуль ты чакаеш другі сезон Minsk Music Sessions, мы вырашылі папесціць цябе спецыяльным эпізодам твайго любімага серыяла. Сёння рве эфір таленавіты электроншчык, майстар на ўсе гукі Yashar Gasanov з песняй Voices In My Head. Месца дзеяння – Нацыянальны мастацкі музей.

 

Yashar Gasanov – прадзюсар, музыкант, бітмэйкер, у мінулым – рэпер «Семейной реликвии». Цяпер не расстаецца са сваім кантролерам Ableton Push, на якім бамбіць неверагодныя рэчы: ад фартэпіянных пасажаў і гітарных запілаў да атмасферных бэйслайнаў і тэкстурнага флёру. У межах лайв-сесіі MMS музыкант выканаў песню Voices In My Head пра сваіх уяўных сяброў, якія, напэўна, дапамагаюць яму даваць рады з усім ягоным сэтапам.

У лепшых традыцыях Эмануэля Любецкага нашыя відэакантрыбутары знялі відэа бесперапынным ўантэйкам. Месца здымак – Нацыянальны мастацкі музей. Сапраўды, глядзіш – вачэй не адарваць.

Minsk Music Sessions – гэта відэапраект пра горад, музыку і іх узаемаадносіны. Кожны выпуск актывізуе канкрэтную гарадскую лакацыю, насычае яе творчымі сэнсамі музыкантаў. Так, за лета 2016-га мы знялі дзесяць сакавітых прыкладаў, чаму Minsk not dead. Глядзім адзінаццаты!

 

 

Па пытаннях спонсарства праекту пішы на 34editors@gmail.com

 


COMMENTS (8)

Наташпаш
Наташпаш | 24.10.2016 13:53

да ладно вам, злодеи, симпатично же получилось.

3 2 +1
Говоримолча
Говоримолча | 20.10.2016 17:50

"Таленавіты электроншчык" не выпустивший ни одного толкового трека, только калька и подражание на зарубежные тренды (привет dj snake). В чем "таленавітасць" то? Петь с автотюном?

12 8 +4
Gravedigger
Gravedigger | 20.10.2016 15:31

Бездар з таткінымі грашыма ўсё ніяк не можа стартануць. Памятаю як на hip-hop.ru выкупіў шапку сайта для рэкламы альбома. Але ягонаму прадукту гэта не дапамагло. Хлапеча кідаецца то ў рэп, то трэп, то ў трэнд.
Для яго Хуліган "столь" кар'еры.

14 14
Poliakova Carolina | 20.10.2016 15:47

вот это ты бедолага)

8 6 +2
Gravedigger
Gravedigger | 22.10.2016 17:20

Пра што будзеш пісаць артыкулы, калі напішаш пра ўсіх сваіх сяброў, хлапцоў і палюбоўнікаў ?

6 6
Poliakova Carolina | 23.10.2016 17:00

Пачну пісаць пра таткаў, якія грошы даюць, вядома)

7 1 +6
Brazovskay Anastazi | 20.10.2016 13:04

Yashar Gasanov

4 1 +3
Loop
Loop | 20.10.2016 11:56

Nice!

10 3 +7