Minsk Music Sessions: «РСП»

Новая серыя музычнага шоу Minsk Music Sessions, у якім мы лайвам запісваем актуальных музыкаў у адпаведных гарадскіх лакацыях. Сёння ў эфіры – апошнія героі не аднаго пакалення беларускай моладзі, рамантычны і справядлівы гурт «Разбітае сэрца пацана».

 

Minsk Music Sessions – гэта новы відэапраект інтэрнэт-часопіса 34mag.net, які мы робім пры падтрымцы velcom. Усё лета на вуліцах горада мы здымаем live-выступы актуальных артыстаў – і паказваем іх табе.

Гэтым разам мы падняліся на дах офіса velcom, што на Кастрычніцкай плошчы, каб запісаць на тле аднаго з прыгажэйшых заходаў лета правераны часам шлягер ад «РСП» – «Розавы закат». Глядзі і адчувай.

 

Гурт «РСП», з якім, не будзем утойваць, рэдакцыю 34mag звязвае доўгая і кранальная гісторыя сяброўства, можна ўбачыць сёння, 7 ліпеня, у клубе «Графіці».

 

Партнёр праекту Minsk Music Sessions –

Звярні ўвагу, што нядаўна velcom запусціў новы моладзевы тарыфны план – «У тваім рытме». Адна з цікавых асаблівасцей гэтай прапановы – магчымасць слухаць музыку ў прэміум-акаўнце сэрвісу Zvooq без абмежаванняў і без аплаты мабільнага трафіка. Іншыя перавагі новага тарыфу знойдзеш тут.

Інфармацыйныя партнёры

  

Па пытаннях спонсарства праекту пішы на 34editors@gmail.com

 

Глядзі папярэднія часткі Minsk Music Sessions!

 


P.S. Прапаноўваем табе стаць неад’емнай часткай нашага шоу! Здымі ўласнае музычнае відэа любога фармату на вуліцах сталіцы, апублікуй яго ў Instagram ці Facebook з хэштэгам #minskmusicsessions – самаму крутому аўтару мы бясплатна здымем live-кліп!

 


COMMENTS (1)

Эдуард Сканин
Эдуард Сканин | 7.07.2016 14:08

Фотокарточку твою замусоленную всю
Я достану с подматраса
И в глаза твои взгляну
Потому потому потому что
Я люблю тебя
Но ты живешь в Улан-Удэ
Это х*й аж знает где
А я в кручине и тоске о*уел совсем в Москве
Без тебя без тебя без тебя
Без тебя любовь моя

5 0 +5