Менск, глядзі!

 

На мінулых выходных у Менску было сапраўды ўтульна: распачаўся новы месяц, поўны надзей і позіркаў у будучыню. «Святкуй! Вучыся! Бяжы!» – заклікалі менскія вуліцы мінакоў на гэтым тыдні. Нашая фотакарэспандэнтка Караліна Палякова гойсала па горадзе падчас ягоных народзінаў і фіксавала адметныя івэнты гэтага ўік-энду. «Сияние», гадавіна «Хулігана», Менскі паўмарафон – у яе аб’ектыве.

 

 

 

 

«Сияние», бар «ДК»

 

Пятнічная ноч ззяла на маленькай працоўнай вуліцы Фабрыцыуса непадалёк ад «Інстытута культуры». Днём сюды сцягваюцца працаўнікі бліжэйшых заводаў, каб пасталавацца, ноччу ўваход з сур’ёзным сек’юрыці адчыняецца маладым і фрыкаватым рабятам. Яны ідуць сюды па асалоду, музыку, фармуюць новую, поўную моцы культуру. Каб дабрацца да самога «ДК», трэба ўспырхнуць на чацвёрты паверх, дзе ты, напэўна, адчуеш сябе фотапаперкай у лабараторыі: чырвонае святло і вельмі цёпла. У бары некалькі памяшканняў, адразу апынаешся ў чыл-зоне, дзе можна легчы і заліпаць на візуалы – татальная рэкрэацыя. Другі пакой – «лазня» з барам, дзе шмат людзей танчаць з заплюшчанымі вачыма, пакуль Shumaboy грае свой неверагодны сэт. Утульна, але вельмі душна і горача. Зразумела чаму: ззянне ж з’ява сацыяльная.

 

 

 

 

 

 

 

 

Sweet and Tender Hooligan

 

Два дні бар «Хуліган» святкаваў сваю трэцюю гадавіну. Увесь час чуліся ўспаміны кшталту: «О, памятаеш, раней другі пакой быў з уваходам як у Нарнію!», «Ровар чырвоны на паліцы!», «Пры Старцаве такога не было!»

«Хуліган» перажывае бясконцыя трансфармацыі, але заўсёды каманда робіць упор на якасць працы, бартэндарскую культуру і аўтэнтычнасць. За свае тры гады ён стаў легендарным, і калі ты ўжо закахаешся ў «хулігана», гэта назаўсёды.

На сваё свята яны паклікалі ўсіх патанчыць пад электрасэт ад Mustelide, выратаваць сваё жыццё ад разбітага сэрца з Miracle Libido, зацаніць жыўцом удзельніка маскоўскага Boiler Room – Lapti.  

Глядзі серыю партрэтаў з гэтай сентыментальнай тусы.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Менскі паўмарафон 2016

 

У нядзельную раніцу Менск гучаў зусім інакш: па праспектах не лёталі аўтамабілі, чуліся гук і пах палага лісця і кропель дажджу, а пад Палацам спорту білася больш за 20 тысяч сэрцаў перад паўмарафонскімі дыстанцыямі. Адчувалася, што гэта сапраўднае месца сілы і свята здароўя. За некалькі хвілін да пачатку канферансье вырашыў разварушыць натоўп уласным выкананнем хіта We Will Rock You, міксуючы яго з радкамі They Don’t Really Care About Us Майкла Джэксана. Галаву не пакідалі пытанні: «Ён ведае, пра што гэта? А тыя, пра каго, – ведаюць?»

3!2!1! Бяжы, краіна! Шмат пачуццяў нараджалася, пакуль я назірала за марафонам, нават слёзы навярнуліся, калі сонейка выбліснула на старце.

 

 

 

 

 

 

 

 

 


COMMENTS (4)

nn
nn | 15.09.2016 15:33

Арнест+Бровкин+Колбасников - это комбо! И Аня на последней фотке с дк красотка!

0 0
Ки
Ки | 6.09.2016 09:57

На ху Марготика раздавал круче всех! От прям от души в душу!

2 2
кацярына
кацярына | 5.09.2016 23:51

Каралiна, суперб здымкi!

9 1 +8
izERLi | 5.09.2016 22:42

пра клубнякі цікавей ))

4 1 +3