ДЭПО-2

З «ДЭПО» на Кастрычніцкай нас звязвае доўгая, плённая гісторыя: няспынныя пчолкі за стойкай ужо колькі месяцаў кормяць усю нашую рэдакцыю. Таму мы не стрымаліся, каб зазірнуць у новы пункт на Зыбіцкай і зацаніць першы блін.

 

Новая блінная размясцілася ў самым жарале тусовачнага дыстрыкту Менску – у Верхнім горадзе, дзе насычанасць культурных падзей у выходныя перавышае шчыльнасць звычайнага гарадскога свята. На кожным павароце завілістых вуліц можна ўліцца ў нечаканы дзвіж ці махануць у стылі «а давай!» чаго-небудзь моцнага. З хуткім харчаваннем жа тут пакуль было туга: па фаст-фуд хадзілі на Нямігу.

 

 

Але ў гэтую пятніцу адчыняе дзверы правераны на працаўніках і тусоўшчыках Кастрычніцкай другі блінны чэк-поінт – «ДЭПО». «Асартымент будзе такі самы, як і ў першай бліннай, – кажа стваральнік сеткі Улад Луневіч. – Тыя ж блінцы, той жа ўзровень кавы, сідр, піва, Wi-Fi. Мы зразумелі, што ў плане лагістыкі будзе значна прасцей замаўляць адзін і той жа прадукт, толькі з двума кропкамі разгрузкі. Калі жыхары і наведнікі Зыбіцкай, вядома, захочуць, можам увесці блінцы з чорнай ікрой, але ў нас нават са звычайнай не асабліва ідуць».

Кошты ў новай бліннай будуць ідэнтычныя «кастрычніцкім». За блінец з курыцай, імбірам, мятай, мацарэлай і чорным перцам аддасі BYN 4, за кубак амерыкана – BYN 1,8, яблычны сідр 0,7 каштуе BYN 6.

«Канешне, мы разумеем, што на Зыбіцкай зусім іншы фармат. Мы прывыклі да Кастрычніцкай, дзе ўсе свае, дзе трэба іх смачна пакарміць – і ўсё. Тут жа трэба яшчэ асвойвацца, наладжваць сувязі, прыцягваць сваіх людзей. Чаму мы тут вырашылі адкрыцца? Усе гавораць, што ў Менску ёсць дзве артэрыі – Кастрычніцкая і Зыбіцкая. Нам цікава існаваць і там, і там. Тым больш што людзей трэба ўсюды карміць», – працягвае Улад.

З адрозненняў: у новым «ДЭПО» будзе посуд. Бліны будуць падавацца на драўлянай дошцы з відэльцам і нажом, але заўсёды можна будзе ўзяць у традыцыйным кульку з натхняльным надпісам. Наконт шкла ўладальнікі яшчэ думаюць.

Інтэр’ер, як і ў папярэднім «ДЭПО», рабіла нашая арт-дырэктарка Кася Сырамалот aka palasatka:

«ДЭПО» – гэта фаст-фуд з чалавечым абліччам, таму па стылі і ў першым, і ў другім разе стараліся прытрымлівацца мінімалізму. Мінімум дэкору, натуральныя матэрыялы, утульнасць, а галоўнае ўпрыгожанне – самі людзі і атмасфера, якую яны ствараюць.

У «ДЭПО», як бачна на прыкладзе першай установы на Кастрычніцкай, падабралася прыемная пастаянная, але вельмі розная аўдыторыя. Ад студэнтаў і сем’яў з дзеткамі да бізнэсоўцаў і фэшн-дзяўчатак. Таму зноўку стаяла задача, каб максімальна ўтульна было ўсім – і хутка паесці, і выпіць кавы, і папрацаваць у кутку з ноўтам, і накаціць з сябрамі бутэлечку сідру.

Кавярня адкрываецца ўжо заўтра, у пятніцу. «Мы не праводзім адкрыццё з чырвонай дывановай дарожкай і з шарыкамі. Усё проста: паставім дыджэя, паналіваем бясплатна сідру, паклічам сяброў. Без пампезнасці», – падагульняе Улад.

 

«ДЭПО»

  вул. Зыбіцкая, 6
Час працы: з 11:00 да 23:00, у пятніцу і суботу – да 1:00
Без выходных, wi-fi

   FB   |   Instagram

 

 

Фота: palasatka


COMMENTS (4)

Анастасия
Анастасия | 17.07.2016 15:09

Отличная блинная! Однако им стоит не забывать про элементарную гигиену, девушка с длинными волосами постоянно трясет своими пышными косами над блинами...

5 0 +5
Стрэказа
Стрэказа | 15.07.2016 11:25

Ну пачаму б и не аткрыць другое дэпо, кагда у папки дзеньги водзяцца?

4 15 -11
Сноб
Сноб | 15.07.2016 12:57

Кто-то открывает второе ДЭПО, а кто-то завидует. Всем есть чем заняться в этом городе, это ли не прекрасно :)

10 2 +8
neat boy
neat boy | 14.07.2016 21:20

Бля, где рыски гайc?

15 0 +15