Белфэсты-2016

  • 20.06.2016
  • 10918
Разам з суполкаю аматараў электроннай музыкі Freedom Music (FB і VK) і яе мабільным прыкладаннем «БудуТам», у якім ты можаш атрымліваць бонусы і абменьваць іх на квіткі на івэнты, мы зрабілі агляд галоўных фестывальных падзеяў гэтага года ў Беларусі. Фолк-фестывалі, электронныя рэйвы, стадыённыя канцэрты-марафоны, гарадскія забавы – лета будзе насычаным.

 

«БудуТам» – гэта афіша вечарынаў па ўсёй Беларусі ды эксклюзіўныя сувеніры ў бонуснай краме. Пампуй прыкладанне і стварай там мерапрыемствы, запрашай сяброў, глядзі фотасправаздачы з івэнтаў, атрымлівай балы і абменьвай іх на сувеніры, сертыфікаты ды квіткі на канцэрты і фестывалі.

 

 
 

Купальскае Кола

 

Калі: 25-26 чэрвеня
Дзе: Загарадная сядзіба «Камарова», Менскі раён
Музычны накірунак: Folk, Rock, Metal
Колькі каштуе: Ад BYR 210 тыс. (BYN 21) за два дні
Кемпінг: Так

Лайнап: «Троль Гнет Ель», Krusher, Gods Tower, Sakramant, «Стары Ольса», Znich, Omut, Vapor Hiemis, Folcore, Alfar, One String Man, «Трызна», Raven Throne, Interior Wrath, A\Vesh, Plemя, Massenhinrichtung, «Кашлаты Вох»

Двухдзённы фестываль фолк-рок і метал музыкі «Купальскае кола» праходзіць ужо восьмы раз. Традыцыйны час правядзення – выходныя, блізкія да свята Купалля, на чым і базуецца канцэпцыя фестывалю. Сёлета вакол вогнішча можна будзе скакаць пад «піўны фолк» на скандынаўскую тэматыку ад «Тролль гнет ель», віцебскі pagan-metal ад Vapor Hiemis ды беларускіх легенд Gods Tower і «Стары Ольса».

Апроч музычнай часткі, ты зможаш наглядна даведацца, як працуюць кузня, ганчарная майстэрня, ткацкі станок, узяць удзел у рэканструкцыі купальскага свята, сплесці вянок, паваражыць ці адправіцца на пошукі няўлоўнай папараць-кветкі. А аматары свецкіх забаваў змогуць парубіцца ў страйкбол і пейнтбол або згуляць у футбол ці валейбол. Уначы ёсць магчымасць застацца ў намётавым летніку.

 

 

 

Мост

 

Калі: 2 ліпеня
Дзе: Аэрадром «Баравая», Менск
Музычны накірунак: Rock
Колькі каштуе: Ад BYR 520 тыс. (BYN 52)
Кемпінг: Не

Лайнап: «ДДТ», Skillet, «Ночные снайперы»,«Дай дарогу!», 7000$,«Рекорд оркестр», Brunettes Shoot Blondes, Super Besse

Гарадскі фестываль «Мост» вяртаецца пасля аднагадовага перапынку ў класічную фестывальную лакацыю сталіцы – аэрадром «Баравая». У адрозненне ад папярэдніх гадоў, калі фэст прывозіў Bullet For My Valentine, Kasabian, Hurts і Guano Apes, сёлета лайнап фестывалю накіраваны больш на расійскіх хэдлайнераў. На канцэртавай пляцоўцы выступяць рок-легенды «ДДТ», амерыканскія хардрокеры Skillet, Дыяна Арбеніна з «Ночными снайперами» і нашыя «Дай дарогу!» і Super Besse.

 

 

 

«Космос Наш»

 

Калі: 16 ліпеня
Дзе: CАК «Юность», Менскае мора
Музычны накірунак: Electronic
Колькі каштуе: Ад BYR 300 тыс. (BYN 30)
Кемпінг: Не

Лайнап: Kolombo, Guy J, The Panacea, Jus-Ed, Конь, Нерв, Mihas, Blood Brothers Clan, Christ, Gaamer, Gurami, Igor Shep, Krot, Lipski, Mad Mouse, Malk, Mitya Ace, Morgotika, Nina Indi, One by One, Plastik, Red Catz, Reemotto, Sickute, Tiger&Bond, Zagortsev

Пасля гадавой паўзы вяртаецца таксама і электронны фестываль «Космос наш». І адразу з моцным лайнапам: бельгійскі тэк-хаўс-дыджэй Kolombo, ізраільскі дып-майстар Guy J, нямецкая драмэндбэйс-зорка The Panacea і краевугольны камень нью-ёркскага хаўс-адраджэння Jus-Ed выступяць сярод амаль двух тузінаў беларускіх дыджэяў цягам адной летняй ночы на Востраве кахання. Ну і, вядома, свой традыцыйны гінэсаўскі сэт адыграе DJ Конь.

Легендарны рэйв вядзе сваё існаванне з 2005 года, калі менскія прамоўтары Jet Sounds зладзілі вечарыну ў цэху заводу імя Вавілава. Пасля івэнт перамясціўся на Менскае мора, дзе ладзіцца і дагэтуль. Раім адчуць дух старых беларускіх рэйваў тут.

 

 

 

Вольнае паветра

 

Калі:16 ліпеня
Дзе: Хутар «Шаблі», Менская вобласць
Музычны накірунак: Folk, World
Колькі каштуе: Ад BYR 220 тыс. (BYN 22)
Кемпінг: Так

Лайнап: Re1ikt, «Варган», ILUZHAN, «Старое Сяло», Pawa, «Стары Ольса», Vuraj

Яшчэ адзін беларускі фестываль-вяртальнік. «Вольнае паветра» мае рэпутацыю мерапрыемства з якасным этнічным і эксперыментальным музычным складнікам. Пасля таго, як «Шаблі» адбудавалі згарэлы некалькі гадоў таму хутар, арганізатары зноў маюць гонар запрасіць на адноўленую оўпэнэйр-пляцоўку аматараў музыкі на свежым паветры. З абвешчаных камандаў – аўтары гімну «Крумкачоў» Re1ikt, гурт аўтэнтычных спеваў «Варган», класікі «Стары Ольса» – карацей, увесь цвет сучаснай беларускай фальклорнай сцэны.

Падчас фестывалю на тэрыторыі хутару пройдуць традыцыйны адкрыты турнір па кіданні кізякоў, кірмаш майстроў, палёты на параплане, запуск паветраных змеяў, катанні на тралеях і ў зорбах, увечары – спеўны сход каля вогнішча. Кошты на квіток стартавалі ад BYR 110 тыс. (BYN 11), але іх раскупілі за тры дні. Цяпер праходкі каштуюць па BYR 220 тыс. (BYN 22), але раім паспяшацца: фэст варты наведвання.

 

 

 

Басовішча

 

Калі: 22–23 ліпеня
Дзе: Гарадок, Польшча
Музычны накірунак: Rock
Колькі каштуе: фры
Кемпінг: Так, 20 злотых

Лайнап: Erik and the Worldly Savages, «Крамбамбуля», Brutto, NAVI, Dzieciuki, Hanba, The Glitchhh, Intelligency, M.G., .К

Традыцыйная фестывальная мека для беларусаў. Шмат хто пачынаў свой фестывальны экспірыенс менавіта з Басоў. Ладзіцца з 1990 года. Гэта найстарэйшы беларускі рок-фестываль. На 2016 год абвешчаны сербскі джыпсі-панк-бэнд Worldly Savages, «Крамбамбуля» і Brutto, а таксама пераможцы адборачнага туру – інструментальнае трыа The Glitchhh, тэхна-блюзавыя Intelligency, трэш-металёвыя M.G. з Наваградку і эксперыментальны .К (кропка кей).

 

 

 

Freaky Summer Party

 

Калі: 23–24 ліпеня
Дзе: Камсамольскае возера, Менск
Музычны накірунак: Electronic, Rock, Indie
Колькі каштуе: Ад BYR 300 тыс. (BYN 30) за два дні, BYR 180 тыс. (BYN 18) – за адзін
Кемпінг: Не

Лайнап: Balthazar, Mujuice, On-The-Go, 1/2 Orchestra, Markas Palubenka, Intelligency, The Soul Surfers, The Violent Youth, Аня Жданова, Tea, DSS, Black Disco Club, Stwone, Prokop Jnr & Klaxons Brass, Schmoltz, Bonehider, Gaamer, Unhuman Remainz, Push'n'Pull, DIG, IFU, «Бассота», Makushkin, «Мечта»

Вядомы гарадскі фестываль сёлета пашыраецца да двух дзён. Музычны лайнап абвешчаны далёка не ўвесь, але дакладна сёлета можна будзе паслухаць электроншчыка Mujuice, індзі-поп гурт On-The-Go і яшчэ раз літоўскага «лэптоп-барда» Маркаса Палубенка. На edutainment-сцэну запросяць стваральніка буйнейшай крэатыўнай прасторы ў Эстоніі Яануса Юса і заснавальніцу Tallinn Music Week, «грамадзянку года» Хелену Сілдну. На другі дзень зарганізуюць «раніцу хіпстара», калі цябе пасля цяжкай баявой ночы будуць прычэсваць, чысціць твае «канверсы», рабіць масаж і наліваць танізавальныя напоі.

Стваральнікі фэсту запускаюць антыкрызісную праграму і абяцаюць бясплатны ўваход тым, хто зробіць калектыўны фрыкі-лук, аднаяйкавым блізнятам і грамадзянам Албаніі. Людзям з інваліднасцю і наведнікам з дзецьмі – уваход без чаргі. Дарэчы, атрымаць квіток на фестываль за заробленыя балы можна ў прыкладанні «Буду там».

 

 

 

Viva Braslav

 

Калі: 30 ліпеня
Дзе: Браслаў, Вiцебская вобласць
Музычны накірунак: Electronic, Rock
Колькі каштуе: Ад BYR 300 тыс. (BYN 30)
Кемпінг: Так, BYR 70 тыс. (BYN 7)

Лайнап: «Ногу Свело», Sick Individuals, Julian Calor, Matisse & Sadko, Мот, Gleb Glebov, Magic Sound, Emband, Sun Road-21, Leisver

Пляжны фестываль у Браславе, які з кожным годам робіцца ўсё больш выразнаю кропкай-destination для музычнага турызму. Івэнт пачынаўся як гарадская дыскатэка на муніцыпальным стадыёне, у 2015 годзе меў ужо 9 тыс. наведнікаў. Музычны расклад фэсту дзеліцца на EDM і Pop Rock часткі. Сярод сёлетніх гасцей можна сустрэць фрык-легендаў расійскага року «Ногу Свело», датскіх электронных хітмэйкераў, заваёўнікаў EDM-чартаў Sick Individuals і Julian Calor, піцерскіх хаўс-братоў з міжнароднымі імёнамі Matisse & Sadko і расійскага поп-рэп-выканаўцу Мота.

На фестываль зарганізуюць аўтобусныя туры з Менску, на ноч можна спыніцца ў намётавым гарадку або ў гестхаўсах гораду.

 

 

 

«Рок за Бобров»

 

Калі: 30 ліпеня
Дзе: Аэрадром «Баравая», Менск
Музычны накірунак: Rock
Колькі каштуе: Ад BYR 250 тыс. (BYN 25)
Кемпінг: Не

Лайнап: «Мумий Тролль», «Вопли Видоплясова», 5'nizza, «Браво», Noize MC, «Без Билета», Akute, «Мутнаевока», NIZKIZ, The SuperBoyz

На беларускім піўным фестывалі сёлета выступяць хэдлайнеры «Мумий Тролль», «Вопли Видоплясова», 5'nizza, «Браво» і Noize MC, а таксама беларускія выступоўцы «Без Билета», Akute, «Мутнаевока», NIZKIZ і The SuperBoyz. Апроч галоўнай сцэны, на полі аэрадрому размесцяцца два велізарныя фуд-корты, на якіх цягам усяго дня будуць таксама праводзіцца актыўныя мерапрыемствы. Карацей, калі жадаеш адчуць смак беларуска-, расійска- і ўкраінскамоўнага якаснага року, табе сюды.

 

 

 

Mirum Music Festival

 

Калі: 12–14 жніўня
Дзе: Луг каля Мірскага замку
Музычны накірунак: Electronic
Колькі каштуе: BYR 225 тыс. (BYN 22,5) за адзін дзень, BYR 415 тыс. (BYN 41,5) – за два
Кемпінг: Так

Лайнап: Onuka, Red Snapper, The Hardkiss, Beissoul & Einius, «Вагоновожатые», «Мэджикул», Cherryvata, Navi, Klaxons Brass + Prokop JNR, Bonehider

Фестываль вытанчанай электроннай музыкі праходзіць пад сценамі Мірскага замку ўжо пяты раз. Сёлета праграма пашыраецца на два дні, на трэці плануецца афтэрпаці. З музычных цікавостак – гэта першы выступ у Беларусі інструментальных віртуозаў Red Snapper, вяртанне на сцэну Cherryvata, рэчытатыўны перформанс украінскіх «Вагоновожатых» і электронны соўл гасцей з Літвы Beissoul & Einius.

Фестываль мае ўсе шанцы стаць буйною міжнароднаю атракцыяй у Беларусі з прычыны стратэгічнай блізкасці галоўнай турыстычнай must-see славутасці – Мірскага замку – акурат пад бокам. Ды і, дарэчы, месца там нейкае прыцягальнае.

 

 

 

Metal Crowd Open Air

 

Калі: 20–21 жніўня
Дзе: Рэчыца, Гомельская вобласць
Музычны накірунак: Metal
Колькі каштуе: Ад BYR 330 тыс. (BYN 33) за два дні, ад BYR 200 тыс. (BYN 20) – за адзін
Кемпінг: Не

Лайнап: Leaves’ Eyes, Atrocity, Jinjer, Natural Spirit, Fleshgore, Guardians Of Time, Mortuorial Eclipse, Varang Nord, Pokerface, Wasted Heroes, Incarnal, Minetaur, Scarleth, Saintorment, Kliodna, Mental Reflections

Двухдзённы міжнародны металёвы фэст у Рэчыцы, ладзіцца з 2005 года. Арганізатары запрашаюць шмат зорак экстрэмальнай сцэны з усяго свету. Сёлета можна будзе зацаніць выступы германска-нарвежскай Leaves’ Eyes, нямецкі дэт-метал Atrocity, нарвежскі паўэр-метал Guardians Of Time і аргенцінцаў Mortuorial Eclipse.

Падчас івэнту будзе прадавацца эксклюзіўны мерч. А вось намётавага начлегу тут няма – толькі гатэлі ды здымныя кватэры. На наш погляд, выдатная падзея ў беларускай метал-культуры.

 

 

 

Vulica Brasil

&

Minsk Festival

 

Калі: 25 жніўня – 10 верасня, 9–11 верасня
Дзе: Менск
Музычны накірунак: Art, Electronic, World
Колькі каштуе: Залежыць ад пляцоўкі
Кемпінг: Не

Лайнап: Яшчэ не абвешчаны

Два паралельныя фестывалі, абодва – з незвычайнымі канцэпцыямі. Першы – Vulica Brasil –фестываль-піянер стрыт-арту ў Менску, які растапіў лёд бюракратычнай непрыступнасці ў адносінах да вулічнага мастацтва. Кожны год, цяпер трэці, Vulica Brasil запрашае вядомых бразільскіх і беларускіх стрытарцераў, каб рабіць менскія вуліцы месцамі мастацкага спажывання. Сёлета на парадку дня – яшчэ больш рознакалібернага арту, экалогія, ландшафтны дызайн ды інавацыі, якія будуць апрабаваныя на эксперыментальнай Кастрычніцкай.

За музычную частку адказвае гарадскі фестываль Minsk Festival. Гарадскі ў поўным сэнсе: падчас свята гораду івэнты пройдуць у 22 лакацыях. Гэта і акустычныя выступы, і вялікія канцэрты, і дыджэй-сэты, выставы, семінары. На закрыцці бразільскага фестывалю плануецца правесці сапраўдны карнавал з удзелам бразільскіх музыкантаў, а таксама зладзіць самую вялікую ў Беларусі батукаду – перкусійны аркестр – на 50–100 барабаншчыкаў.

 

Партнёрскі матэрыял. Усе згадкі партнёра – на правах рэкламы.
ГАА «Гетбоб» УНП 191682347

 


COMMENTS (5)

Nevik
Nevik | 1.07.2016 17:06

MIRUM!!! RED SNAPPER!!!! а бобры пусть грызут "свой русский рок" )))

0 1 -1
Валик
Валик | 27.06.2016 12:16

34ка с сигаретниками вяжется?
Куры, Беларусь!

Будутам - табачная тема, а вы ее продвигаете.

0 0
zahan
zahan | 22.06.2016 20:27

А на Басовішчы абяцалі яшчэ і BRUTTO!Нешта вы тут не перапісалі! Ну і Муджус у стырна, канешне!

1 0 +1
D3imka | 22.06.2016 10:54

В какой из двух дней на ФСП будет Муджус? Так и не понял :(

1 0 +1
designer fake | 20.06.2016 14:52

Такі баброў усіх "удзелаў" :)

18 1 +17