АФІША
Выставачна-адукацыйны праект Artes liberales альбо рэфлексія нон-стоп
Галерея Ў
З 03 мая (чацвер) па 25 мая (пятніца), 12:00
Постфильмия: мультимедийный проект Алексея Наумчика и Антона Сорокина
Галерея визуальных искусств NOVA
З 17 мая (чацвер) па 15 чэрвеня (пятніца), 19:30
ПЯРШАК
КАЛОНКІ
МАСТ СІ
Жан Клод Манэ
Карціны памерам з плошчу
Сёння мы вырашылі зрабіць дабро і дапамагчы беларускім хікікаморы, чый свет абмяжоўваецца квадратнымі метрамі пакоя і дзюймамі манітора. Калі спаталяць грошавы, страўнікавы і сексуальны голад людзі навучыліся даволі лёгка, то з культурнай прагай усё яшчэ могуць узнікнуць праблемы. Пагадзіцеся, седзячы на дупе даволі цяжка дакрануцца да класічных шэдэўраў сусветнага мастацтва. Але магчыма. Мы раскажам, як, не выходзячы з он-лайну, трапіць у знакамітыя музеі і пазаціраць вачыма найлепшыя творы сусветнага жывапісу.
Невядомыя італьянскія энтузіясты займаюцца тым, што фотаюць і аблічбоўваюць у неверагодна вялікім разрозненні творы мастацтва. Тут ёсць панарама сабора святога Гаўдэнзіё, Турынская плашчаніца і галоўны цуд – дзесяць карцін вялікіх італьянцаў (Батычэллі, Леанарда, Джота ды іншых) у памеры 14 на 16 метраў!
Франчэска Паоло Мікецці "La Figlia di Iorio"
Нават калі б там не было Манэ, сайт усё роўна быў бы найлепшым. Узяць хаця б інтэрактыўны трып у раздзеле Journey. Вандруючы па працах мастака, можна іх перамалёўваць, круціць млыны, дзьмучы ў мікрафон камп'ютара, і кіраваць цягніком. Сама ж галерэя знаходзіцца тут.
Глядзець яе можна ў некалькіх рэжымах і, вядома, у вельмі добрай якасці. Праўда, перад паходам у гэты віртуальны музей раім займець анлім.
Клод Мане "La pointe de la Hève à marée basse"
У піцерскім музеі каля пяці тысяч карцін – і ўсе яны ёсць на гэтым рэсурсе, які ў сто разоў больш удалы, чым афіцыйны сайт. Але самае цікавае – сотня рэпрадукцый вагою па некалькі дзесяткаў мегабайт. А гэта значыць, што раздрукаваць іх у шыкоўнай якасці можна будзе амаль на ўсю сцяну. Прычым сабраныя ў гэтым раздзеле самыя лепшыя палотны.
Шчадроўскі "Уличный разносчик пирогов и извозчик"
Віртуальны музей французы зрабілі ў стылі 3D-квэсту. У рэжыме ад першай асобы можна падыходзіць да карцін і атрымліваць інфу пра тое, што бачыш. На жаль, па такой тэхналогіі працуюць пакуль толькі тры залы і копцкая капліца.

Здаравенная, з такім жа вялікім маштабаваннем, панарама з сярэдзіны ватыканскай капэлы.
Яшчэ некалькі добрых калекцый:
artrenewal.org 225 метраў жывапісу.
wga.hu 25 тысяч карцін, знакамітых і не вельмі.
passionforpaintings.com 10 тысяч мастакоў і 300 тысяч карцін. Што яшчэ скажаш?
artsait.ru Шэсць соцень рускіх мастакоў з усіх эпох.
ГЛЯДЗІ ТАКСАМА:
-
Дукора style
Школа жыцця 191 -
Тётя Лошадь / Ciotka Konia
ЗОРНА / ПАЗОРНА 0








КАМЕНТАРЫ
СПАЧАТКУ СТАРЫЯ↓
СПАЧАТКУ НОВЫЯ↑
0 3 3
anklav
01-02-2011, 20:34
Google вот только-только открыла http://www.googleartproject.co...
+1 4 3
Ukukuk
02-02-2011, 14:14
вово, только сегодня новость прошла