Уладзімір Навіцкі

OLD SCHOOL

 

 

За іх плячыма – доўгае і насычанае жыццё. Надышоў час дзяліцца сваім досведам з маладым пакаленнем. У новай рубрыцы Old School мы будзем сустракацца з мастадонтамі айчыннай медыя-прасторы, каб узяць на аловак колькі парадаў з самых розных сфераў жыцця. Ці актуальны яны ў сучаснай рэальнасці – вырашаць табе. Першым будзе спартовы каментатар Уладзімір Навіцкі.

 
 

 

  Запальчывасць, залішняя эмацыйнасць, марнатраўнасць, часам – адсутнасць логікі. Гэта тое, што ты можаш прыняць у жанчыне, але чаго зусім не хацелася б бачыць у мужчыне.


  Подласць, здрадніцтва, непрыстойнасць. Тры рэчы, якія прабачаць нельга.


  Сямейную здраду можна дараваць. Ёсць тысяча і адна акалічнасць, і фізічная здрада не заўсёды падобная да здрады духоўнай. У жыцці ўсякае бывае, і я не прыхільнік таго, што здрадзіў – і ўсё, ніколі разам больш быць нельга.


  Сакрэт сямейнага дабрабыту – агульныя інтарэсы.

 

  Будзь акуратным у ацэнках. Не прымаю і не разумею, калі ацэнку калегам даюць каментатары. Ёсць заўзятары, якія нас ацэньваюць.


  Ты ўвесь час мусіш быць чымсьці зацікаўлены.


  У спартовую журналістыку трэба ісці людзям з энергетыкай, з добразычлівым стаўленнем да іншых. Важна, каб у цябе было жаданне пастаянна павялічваць свой слоўнікавы запас.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 
 

  Калі дрэнны настрой, з'еш шакаладку.


  Перад цяжкім кавалкам працы трэ абавязкова адпачыць. Я перад рэпартажам, калі атрымліваецца, імкнуся паспаць гадзіну-другую.


  Калі трэба падняць тонус, дапамагае цёплая ванна і кубак кавы.


  Вучыся сумяшчаць любімую працу і сямейнае жыццё. Я вось шкадую, што недастаткова займаўся выхаваннем сына.


  Кожны сталее ў свой час. Ты адчуеш гэта, калі вецер перастане ў галаве гуляць. У мяне гэта здарылася на апошніх курсах інстытута, гады ў 22–23. Калі паехаў на ваенныя зборы.


  Галоўная задача бацькоў – умець адказаць на пытанне, што такое добра і што такое дрэнна. Атрымліваецца гэта не заўсёды і не ва ўсіх. Будзь да гэтага гатовы.


  У мяне бацька быў ваенны, шмат жылі па ваенных гарнізонах, гэта свой лад жыцця, свае парадкі. Галоўныя ўрокі бацькі: важна быць прыстойным, трэба абараняць слабых, а калі хтосьці лаецца матам у прысутнасці дзяцей і жанчын, трэба ставіць яго на месца.

 

  Памятай, пражытыя разам гады збліжаюць.

 

  Пражыві жыццё так, каб у цябе самога было адчуванне, што ты пражыў жыццё як прыстойны чалавек, што ты не рабіў подласці

 

  Ты не ледзянец, усім падабацца не можаш.


  У Беларусі варта ганарыцца «Песнярамі».


  Я па натуры залішне сентыментальны чалавек. І часам, калі бачу нешта такое ў кіно, не магу стрымаць эмоцый. Думаю, што такіх натуральных, нармальных пачуццяў саромецца не трэба.


  Ёсць адзін заўзятар, які пасля кожнага рэпартажу, у якім гучыць слова «корнер», піша начальству скаргу на мяне. І мяне прымушаюць даваць адказ, што гэта не таму, што я супраць рускай мовы, а таму, што хачу выкарыстоўваць сінонімы. Корнер – нармальнае слова. Трэба гнуць сваю лінію.

 

  Даваць парады варта толькі тады, калі пра гэта сапраўды просяць. Мне не падабаецца роля ментара. І вельмі непрыемна, калі бачу, што нехта спрабуе павучаць.


 

 

Ілюстрацыя: Hanna Kruk

ГЛЯДЗІ ТАКСАМА:
Share

КАМЕНТАРЫ
СПАЧАТКУ СТАРЫЯ СПАЧАТКУ НОВЫЯ

Яўген

13-02-2012, 18:50

эй, што гэта? чаму двойчы паўтараюцца апошнія тры пункты?

Адказаць

34MAG

13-02-2012, 18:53

Ужо не паўтараюцца )

Адказаць

Ann

13-02-2012, 19:03

пойду з'ем шакаладку

Адказаць
ava

Andrej Sidoroff

13-02-2012, 20:01

Со всем уважением, но, на мой взгляд, комментарии его никуда не годятся. Может быть когда-то давно? Не знаю.

Адказаць
ava

Майкл Маршалл

13-02-2012, 20:09

Мне вот интересно, что вырастет из нашего поколения

Адказаць

Mystra

13-02-2012, 20:16

ну менавіта з цябе - хутчэй за ўсё звычайны повар

Адказаць

Павал

13-02-2012, 20:11

я так і ведаў, што ён казачна тупы

Адказаць

Rie

13-02-2012, 20:17

тоска и скука. не записывайте речь комментатора.

Адказаць

Яўген

13-02-2012, 20:37

аздабленне +
змест -
здаецца, што з Навіцкага можна было больш выцягнуць )

Адказаць

A.Sh.

13-02-2012, 22:16

"Ёсць заўзятары, якія нас ацэньваюць" Уладзiмiр Бацькавiч, каментатар з вас апошнi час дрэнны. Вы зашмат чытаеце з лicцiка i не сочыце за гульнёй. Саступiце дарогу маладым.

Адказаць

гусь

13-02-2012, 23:52

да уш в эскваере эта рубрика поинтереснее - наши знаменитости мелкого пошиба?

Адказаць
ava

bel_indian

14-02-2012, 00:24

как по мне, то седовласый мэтр заслуживает уважения, пусть временами он не делает свои комментарии выдающимися, делает ошибки, но он все равно будет легендой нашей спортивной журналистики, тем более все думают только про футбол, комментируемый им, а это не его конек, и он футбол-то меньше комментирует сейчас, хоккей,биатлон,легкая атлетика - его основной конек и я до сих пор его с удовольствием смотрю. Но футбольные комментаторы у нас есть посильнее, тут вопросов нет, но в плане эмоциональности и дикции у него можно поучиться многим.

Адказаць

trubki_pito

14-02-2012, 14:02

мда, а так хотелось сейчас посмеяться.. но увы, тоска зеленая.

пусть лучше комментирует, советы давать ему похоже еще рано..

Адказаць

korchixa

26-02-2012, 20:32

"Запальчывасць, залішняя эмацыйнасць, марнатраўнасць, часам – адсутнасць логікі. " Аутапартрэт????

Адказаць

КАМЕНТАВАЦЬ