Стакгольмскі сіндром

Гайд па рэабілітацыі

Калі ты ўжо даўно ведаеш «Акропаліс» гэтак жа дасканала, як і прадуктовую краму ў суседнім доме, – ты на правільнай старонцы. Прапаноўваем табе гайд па Стакгольме, які мы рупліва збіралі і апрабоўвалі на сабе.

Даляцець да Стакгольма і захапіцца прыгажосцю «Венецыі, у якой не смярдзіць», асіліць кожны. А вось наконт таго, каб знайсці дзе тусануць, Стакгольм падобны да Берліна, дзе ты будзеш вырачаны тусавацца з састарэлымі іспанскімі турыстамі, калі не ведаеш запаветнага слова Kreuzberg. У Стакгольме гэта слова SoFO – раён паўднёвай выспы Södermalm. Калі паўночны цэнтр Стакгольма – гэта люксавыя крамы, а цэнтральная выспа Старога гораду (Gamla stan) – турыстычны аазіс з сувенірамі «made in China», то SoFO – гэта тое месца, дзе па-свойску і нядорага і дзе цябе спакойна прымуць з першага погляду за шведа, нават калі ты будзеш свяціць пяццю пакункамі «H&M».

Дзіўная асаблівасць мясцовых хостэлаў – гэта адсутнасць вокнаў. Прычына ў тым, што гатэлі з хостэламі часта займаюць падвалы будынкаў. За вокны прыйдзецца даплаціць ад 20 да 30 еўра зверху за нумар. З бялізнай і чысцінёй звычайна ў Швецыі ўсё ў парадку нават у самым занюханым хостэле, таму можна не хвалявацца і забыцца пра парыжскіх клапоў. Смела выбіраем хостэл і глядзім, каб па магчымасці ён быў у раёне выспы Södermalm або на Gamla stan. Напрыклад, вось гэты. У выбары хостэла дапаможа booking.com ці іншыя падобныя сайты. На ўсялякі выпадак можна чэкнуць рэпутацыю месца на tripadvisor.

На ежу ў Швецыі можна патраціць усе свае ашчаджэнні або спужацца коштаў і не есці ўвогуле. Мы прапаноўваем згадаць, што ты ў Скандынавіі, а Швецыя – гэта яшчэ бюджэтны варыянт у параўнанні з Нарвегіяй. Таму – не застаемся галоднымі, а шукаем кафэхі, дзе харчуецца мясцовае насельніцтва. 

Back A Yard – калі вы яшчэ ніколі не былі ў ямайскай рэстарацыі – зазірніце сюды. Кошты не кусачыя, а адзін выгляд повара варты таго, каб вам захацелася там паесці. Folkungagatan, 128.

Mosebacke, Södra Teatern – абяцае фантастычны выгляд на горад і самую розную музыку: soul, electronic funk, hip-hop, jungle, house, electro і disco. Södra Teatern, Södermalm.

Bauer – кафэ-бар, які нагадае вам атмасферай бар «Малако», толькі разоў у 10 большы. Гэта яшчэ і месца, дзе можна пакаштаваць цёмнага разліўнога піва «Brooklyn». Добрая музыка, шмат людзей і месца, Wi-Fi, а таксама шкляныя сцены з боку вуліцы, якія прыбіраюцца на дзень. Дызайн бара стваралі «Dizel & Sat», якія працавалі з «Diesel», «Filippa K» і «Hugo Boss».  Götgatan, 15.

 

Urban Deli – для фанатаў добра вырашчанай і прыгожа прыгатаванай ежы. Прадуктовая крама + кафэ два ў адным. Ежа і дызайн пакункаў для яе выглядае так, што без нічога вы адтуль не выйдзеце. Nytorget, 4.

Louie-Louie – рок-кафэ, музычная крама і крама адзення. Усё ў стылі 50-х. Шведы – вялікія фанаты рокабілі. Bondegatan, 13.

Hermans – вегетарыянскі буфет + абяцаюць цудоўны выгляд на горад. Fjällgatan, 23b.

Bakverket – знакаміты тым, што сняданне тут падаюць цэлы дзень. Калі вы слаба памятаеце, як правялі мінулую ноч, – вам сюды. Bondegatan, 59.

Kafé 44 – Гэта тры альтэрнатыўныя групы, якія працуюць пад адным дахам. Bokhandeln INFO – анархісцкая кніжная крама; Dagfiket – кафэ; Scen 44-клубная частка, дзе адбываюцца канцэрты. Tjärhovsgatan, 46.

Coffice – месца, дзе можна сустрэць шмат мясцовых фрылансераў. Кафэ+офіс. Tjärhovsgatan, 5.

Debaser – галоўнае музычнае месца ў Стакгольме, якое памятае ў сваіх сценах Боба Дылана. Slussen, Karl Johans Torg, 1.

Skåningen – кафэ, якое таксама адносіць у 50-я. Класічныя шведскія сэндвічы і недарагая кава. Skånegatan 92

Muggen – проста традыцыйная кавярня з добрай ежай, віном і Wi-Fi. Götgatan, 24.

Wayne's Coffee – мясцовая сетка кавярняў, якая працуе па прынцыпе «Starbucks». Можна знайсці на самых ажыўленых вуліцах, як, напрыклад, Götgatan. Кава класічнага смаку ў памяшканні і на вынас.

Cafe String – папулярнае кафэ ў SoFO. Інтэр’ер з 50-х, дзе ўсе рэчы прадаюцца. Nytorgsgatan, 38.

TuliY’s Coffee – зноў сэндвічы і кава. Выдатны перакус з ранку да вечара з выглядам на ажыўленую пешаходную вуліцу. Götgatan, 42.

 

Muggen – проста традыцыйная кавярня з добрай ежай, віном і Wi-Fi. Götgatan, 24.

Thai House Wok – тайская ежа. Магчыма, найлепшая ў Стакгольме, на Folkungagatan, 108 і яшчэ некалькі ў акрузе. Сюды заходзяць як паесці на месцы, так і ўзяць пакунак ежы на сям’ю, калі лянота гатаваць пасля працы. Атмасфера часам занадта хатняя, і «сэрвісам» у беларускім сэнсе назваць кафэху немагчыма, як і любую сапраўдную тайскую. Але тут ты атрымаеш паўкілі неверагодна смачнай ежы і абавязкова захочаш, каб тайцы адкрылі тое самае ў тваім раёне ў Менску.

Турэцкая ежа. Калі ты ўсё-ткі выбраўся ў цэнтр – там цябе акрамя стандартнай «Pizza Hut», у якую мала хто зазірае, можа парадаваць турэцкая ежа. На месцы або на вынас. Калі складанасці з ангельскай – цалкам імаверна, што цябе тут зразумеюць на роднай мове. Шукаць ежу на Grytgjutargången.

 

 

 

 

 

 

Увага! Не забывайцеся, вы ў сацыялістычным раі. «Адчэпных» тут не патрабуюць, а ў большасці месцаў замаўляеш усё сам на бары – афіцыянты толькі прыносяць вам з кухні ежу і забіраюць талеркі.

«H&M» у Стакгольме не знойдзе хіба сляпы, таму засяродзімся на крамах, дзе прадаюць тое, чаго ў бліжэйшым замежжы не ўбачыш.

 

Fröken söt – маленькая крама для дзяўчат. Сукенкі і яшчэ раз сукенкі з прыгожых тканінаў у стылі рэтра. Götgatan, 9.

 

Monki – марка, якая карыстаецца шалёнай папулярнасцю ў мясцовых дзяўчат. Фірмовыя шведскія балахоны, шорты і сукенкі знойдзеш тут: Sergelgatan, 16-18, Götgatan, 19, Götgatan. 78, Byholmsgången, 1-3.

Weekday – моднае адзенне + сэканд. Натуральныя тканіны і цікавы пакрой для хлопчыкаў, дзяўчатак і андрагінаў. Тут жа знойдзеш адзенне ад «Cheap Monday». Götgatan, 21, Olofsgatan, 1, Drottninggatan, 63.

Tjallamalla – некаторыя лічаць, што гэта найлепшая крама ў свеце. Пераважна шведскае дызайнерскае адзенне па разумных коштах + цікавая публіка. Bondegatan, 46.

 

Urban Outfitters – узгадайце проста сцэну з любога моладзевага фільма, дзе маладыя героі забягаюць у лонданскую краму і мераюць касмічна прыгожыя рэчы, а табе хочацца набыць іх усе. Усё, што цікава актыўнай моладзі, – ад адзення да дызайнерскіх кніжак і лома-камер. Biblioteksgatan, 5.

DesignTorget – крама з дызайнерскімі карыснымі штукамі для дома, дзе хочацца набыць проста ўсё.  Götgatan, 31, Västerlånggtan, 56, Sergelgången, 29, Kungsgatan, 52, Nybrogatan, 16, Götgatan, 132, St Eriksgatan. 45.

Tiny Masters – дызайнерскія ўпрыгожванні.  Grindgatan, 29.

Coctail – кажуць, гэтая крама падобная на пекла кітчу. Пластыкавыя дробязі, цацкі самых дзіўных форм і прызначэнняў. Калі вы раптам настальгуеце па савецкім мінулым і сваіх цацках з дзіцячага садка. Skånegatan, 71.

Beyond Retro – адзін з найбольш папулярных сэкандаў. Мае выдатны сайт.  Åsögatan, 144 і Drottninggatan, 77 (City).  

Lisa Larsson – вінтажныя і новыя рэчы ўперамешку. Boindegatan, 48.

Sko Uno – рэдкі і вінтажны абутак усіх магчымых і немагчымых марак + дэмакратычныя кошты. Gamla brogatan, 34.

Butik Under – вінтажнае дзіцячае адзенне. Tjärhovsgatan, 19.

Блышыны рынак – праходзіць па выходных на плошчы Hötorget перад універмагам PUB.

 


 

Papercut – самая класічная невялікая крама з фільмамі, кнігамі і часопісамі. Krukmakargatan, 24.

Konst-ig – заяўляюць сябе як найлепшая кніжная крама, што тычыцца выданняў па мастацтве. Åsögatan, 124.

Comics Heaven - маленькая па памеры, але з вялізным выбарам крама коміксаў з усіх магчымых краін. Ад класічных амерыканскіх да старых польскіх. Stora Nygatan 23

 

 

Götgatan 31 – крама з разнастайнаю перыёдыкай на розных мовах. Знайсці новы «Monocle» або «I-D» тут прасцей за ўсё. Мае прыемнае суседства з кафэ «Wayne's» і крамай «DesignTorget».

Галіна абмеркавання лоўкостаў на onliner

 

Wizzair:

46 злотых каштуе квіток на самалет Wizzair з варшавы на 6, 8, 13, 15, 16, 22, 23, 29 і 30 верасня

З Кіева такі ж накірунак абыйдзецца у 238 грывен 5.09, а па астатніх панядзелках і пятніцах верасня квіток будзе каштаваць 318 грывен

Ryanair:

Ryanair лётае ў Стакгольм з Каунаса. Каштуе гэта 24 літаў у адзін бок на 9, 11, 18, 20, 23 і 25 жніўня.

Але трэба разумець, што лоукосты лётаюць у аэрапорт, аддалены ад цэнтра горада, таму да самаго Стакгольма яшчэ трэба будзе дабрацца. Прасцей за ўсё зрабіць гэта на спецыяльным аўтобусе, квіток на які будзе каштаваць
129 крон (каля 11 еўра).

 

Транспарт Стакгольма:

Метро (T-Bahn) - 3 лініі, больш за 100 станцый. Працуе з 5.00 да 24.00.

Цэнтральная станцыя Т-Centralen.

Тут можна знайсці кошты на квіткі для метро і аўтобусаў. У сярэднім - 30 крон на адну паездку.

 

Афіцыйны гайд па Стакгольме

ГЛЯДЗІ ТАКСАМА:
Share

КАМЕНТАРЫ СПАЧАТКУ СТАРЫЯ СПАЧАТКУ НОВЫЯ

fosf

14-07-2011, 10:20

прыгожа, але надта па-хіпсьцерскі

Адказаць

VENIK

14-07-2011, 11:22

Выучите какое-нибудь другое слово наконец. Любое.

Адказаць

FOSF

14-07-2011, 16:26

змяніць светапогляд - будуць іншыя характарыстыкі) А Стакгольм розны, як і ўсе вялікія гарады, як і людзі. Кагосьці цікавіць вінтаж і сэканды, а кагосьці дзіўныя малюнкі ў галоўнай залі ратушы і тое, што там даволі танная сталоўка. Хтосьці захаплцяецца эйчэндэмам на сэнтрале, а нехта любіць галерэі недалёка ад парламенту.

Адказаць

Venik

14-07-2011, 19:21

Да ну бросьте. Не хватает бабла - это совсем другое дело. Можно в нете фоток нануглить.

Адказаць

Толя

23-11-2011, 23:03

34mag піша для тых каго цікавяць вінтаж і сэканды, для тых каму патрэбны сталоўкі і малюнкі ў ратушы ёсць "Літаратура і мастацтва"!

Адказаць
ava

Захар Шлимаков

14-07-2011, 12:53

Стакгольм - снаблівы, "хіпсьцерскі", калі жадаеце! Таму і пост такі.

Адказаць
ava

dvarf

14-07-2011, 13:00

Ня ведаю наконт снаблівы, па мне ён расслаблена-нясьпешны.

Адказаць
ava

Захар Шлимаков

15-07-2011, 17:45

Снаблівы!)))))

Адказаць

coldwater

14-07-2011, 11:32

Добры аповед. Дзякуй вялiкi! Таму i шаную вас.

Адказаць
ava

asaenka

14-07-2011, 11:36

так прыгожа зроблена, і такі файны агляд месцаў, якія сапраўды варта наведаць, зразумела не самы чып трып, але дастаткова ажыццяўляльны)))кул)

Адказаць

2 тыдні, як са Сткхлм

14-07-2011, 13:09

Чаму не напісалі якое там прыгожае і нетыповае, высокамастацкае метро? Дарэчы, праехацца там можна ці не ў два разы дзешавей, калі купляць квіткі оптам.
Дарэчы, пра ежу - нават у ЛІДЛе кошты недзе ў чатыры разы болей за беларускія.
А цікавыя музеі не дзешавей за 90 крон... (крона = амаль тысяча)

Адказаць

lenokk1

14-07-2011, 15:30

оо, моя мечта!

Адказаць

Ivan(texanminguk)

18-07-2011, 16:40

Давай, яшчэ больш цiкавых месцаў !!!

Адказаць
ava

Sergei Ovchinnikov

15-10-2011, 11:36

http://www.stampen.se/index.htm - jazz pub, blues cafe ))) живая музыка, вход чаще бесплатный, пиво от 50 крон
http://www.stadsmissionen.se/ - сеть sacond hand, без винтажа, цены доступные

Адказаць
ava

Sergei Ovchinnikov

15-10-2011, 11:45

квиток на аутобус скавста-стакгольм каштуе 149 крон, праезд у мятро 44 кроны, а у Б-зоне 66 крон - дзейничае 1.5 гадзины. праязны на месяц каштуе 800 крон, на тыдзень 300 крон.

Адказаць

КАМЕНТАВАЦЬ