Сляпая карова

Гульня ў цёмную

Культавая цюрыхская рэстарацыя «BlindeKuh», што перакладаецца як «Сляпая карова», на нейкі час можа ператварыць цябе ў невідушчага. Ядуць тут у поўнай цемры, афіцыянтамі працуюць сляпыя, а для наведнікаў валяць знакамітыя швейцарскія музыкі.


Каля дзесяці гадоў таму чацвёра сляпых чувакоў у Швейцарыі вырашылі ў рамках народнай выставы правесці эксперымент. Яны абсталявалі невялічкую кафэху, дзе гасцей абслугоўвалі сляпыя людзі. Гэты праект меў такі поспех, што хутка чувакі знялі пастаяннае памяшканне ў Цюрыху і заснавалі рэстарацыю, якую назвалі ў гонар мясцовай дзіцячай гульні «сляпая карова» (аналаг нашага «сляпога ката»).

Асноўная фішка рэстарацыі – поўная цемра ў зале для ежы. Людзі не бачаць нават таго, што ў іх на талерках, не кажучы ўжо пра суседзяў па століку, афіцыянтаў і перформераў, якія забаўляюць гасцей. У «Сляпой карове» ты – сляпы. Такі ж, як большасць людзей, што там працуюць.

Кулінарны сеанс у «Карове» каштуе нятанна, але своеасаблівы «сляпы атракцыён» не мае траблаў з кліентамі.
___________________________________________________________________________

З наступнага відосу ты даведаешся, як адбываецца «пагружэнне ў цемру», пазнаёмішся са сляпымі працаўнікамі «Каровы», пабачыш кліентаў рэстарацыі, якія распавядуць пра свае адчуванні ды ўражанні, а таксама зможаш падглядзець за імі ў цемры праз аб’ектыў інфрачырвонай камеры.

___________________________________________________________________________

Рэстарацыя «BlindeKuh» – унікальнае месца, якое дае невідушчым людзям самастойную працу і нярэдка магчымасць існаваць без дадатковай матэрыяльнай дапамогі. Тут сляпыя маюць магчымасць абменьвацца досведам з фізічна здаровымі працаўнікамі кухні і адміністрацыі ды кліентурай. Дарыць новыя эмоцыі людзям і «бачыць» вынікі сваёй працы.

 

SKYPE-УКЛЮЧЭННЕ
_______________________________________

Наш агент у Швейцарыі Madlaina Lippuner працуе ў «Сляпой карове» адміністратарам. Далей яна, на даволі прыстойнай рускай мове, распавядзе пра тое, як трапіла ў рэстарацыю, што адбываецца з наведнікамі да і пасля пагружэння ў цемру, і ці лёгка працаваць у невідушчым калектыве.


_______________________________________

  BLINDEKUH FACEBOOK

  WEB-PAGE
_______________________________________


ГЛЯДЗІ ТАКСАМА:
Share

КАМЕНТАРЫ
СПАЧАТКУ СТАРЫЯ СПАЧАТКУ НОВЫЯ

Lenokk1

10-05-2011, 10:18

вот бы у нас такое заведение! мега супер

Адказаць

Shef

16-05-2011, 21:16

дзякуй, што распавялі пра такое, не ТАКОЕ месца. Крута-крута. Мне падабаецца, нават адразу па некалькіх прычынах.Дзякуй шчыра. Я тут якраз планую праз Швейцарыю ехаць на машыне праз тыдзень-другі, во і заеду мот. Кошты б яшчэ адразу прапісалі ....!

Адказаць

Inga

26-05-2011, 15:42

а там у відосе ёсць інфа пра кошты

Адказаць

КАМЕНТАВАЦЬ