У суботу 5 верасня ў прасторы ЦЭХ адбылася сустрэча з Валерыем Сазаевым, гендарным даследчыкам і ЛГБТ-актывістам з Санкт-Пецярбургу. Размова з сотняй чалавек на тэму самаідэнтыфікацыі ды самападману прайшла ў разняволенай атмасферы.
У межах meta-квірфэсту, арганізаваным нашымі сябрамі з праекта MAKEOUT, цягам мінулага ўікэнду сталіца пабачыла шмат нетыповых культурных з’яваў. Адным з такіх івэнтаў стала пазнавальная лекцыя Валерыя Сазаева «Сціплае абаянне квір, альбо Квір як ілюзія», прысвечаная гісторыі ўзнікнення тэрміна queer і прыгодаў гэтага слова ў рускамоўным кантэксце.
Валерый звяртаў увагу на тое, што панятак queer прыйшоў на нашыя тэрыторыі раней, чым адбыліся гістарычныя працэсы, якія абумовілі ўзнікненне тэрміна на захадзе. Па трапным выслоўі аўтара, гэта як спрабаваць рашаць трыганаметрыю, не ведаючы арыфметыкі. Таму тэрмін queer нясе ў сабе пэўную пагрозу: праз тое, што мала хто ведае, што ён насамрэч азначае, адбываецца падмена сэнсаў, якая толькі замінае (сама)ідэнтыфікацыі ЛГБТ-актывістаў, тэарэтыкаў ды неабыякавых.
Валерый мае моцны акадэмічны бэкграўнд і багатую гісторыю асабістага актывізму, таму ягоным разважанням наконт важнасці словаў і тэрмінаў для вызначэння напрамкаў барацьбы варта даць рады.
Расказваем, што рабіць на самым класным і буйным фестывалі дакументальнага кіно. Рэпорт з галандскага International Documentary Film Festival Amsterdam.
Вооружившись новым телефоном HUAWEI P40 lite с ночным ультрарежимом съемки, мы узнали, как это – работать по ночам.
Гутарым з хроснай маці менскага стрыт-арту, куратаркай беларуска-бразільскага фестывалю вулічнага мастацтва Vulica Brasil.
Second-hand owner and founder of Zoo help project in Lida is explaining why it’s worth to come back after 7 years living in Vilnius.
«Неидеальность и шершавость звучания».