Секс, эротыка
SEX
Яны здымаюць жанчын аголенымі. І часта робяць гэта нават у публічных месцах. Мы пагутарылі з чатырма беларускімі фатографамі, якія здымаюць ню, пра мастацтва распранацца, эрэкцыю падчас здымак, секс з мадэлямі і розніцу паміж эротыкай і порна.
|
– Людзі часам негатыўна ставяцца да жанру ню з-за таго, што тых, хто можа прылюдна распрануцца, – адзінкі. Натуральна, астатняя большасць павінна неяк апраўдваць свае комплексы. Яны не прызнаюцца, што ім для гэтага, напрыклад, схуднець трэба на 50 кілаграмаў, затое будуць казаць, што гэта непрыстойна і амаральна. Я вось магу сказаць, чаму б не зняўся аголеным. Бо я дрышч! Вось калі б мне ў трэнажорку пахадзіць, прэсуху накачаць – тады іншая рэч. Бывае, што дзяўчаты з іншых краінаў просяць пафатаграфаваць іх і клічуць да сябе ў госці, часам аплочваючы мне пералёты або пераезды. Мне гэта падабаецца, люблю вандраваць. Шмат хто мяне называе садзюгам, кажуць, што я мадэляў сваіх не берагу, не шкадую, абкладаю дохлай рыбай, кідаю ў бруд і гэтак далей. Але ніхто не ведае, як здымкі адбываюцца насамрэч. Напрыклад, калі мы здымалі ню ў зімовым лесе, побач стаяла машына з уключанай печкай, дзе была гарбата і мікстура ад прастуды, мадэль заўсёды была ў абутку і цёплай куртцы, якую здымала толькі на паўтары-дзве хвіліны. Яна нават не захварэла! Гэта ўсё казкі, што фатографы абавязкова спяць са сваімі мадэлямі. Калі б гэта было так, то, можа, я быў бы шчаслівейшы. Тое, што я фатограф, ніяк у гэтым сэнсе не дадае мне балаў, тым больш, што звычайна ў прыгожых дзяўчат ёсць годныя хлопцы, з якімі канкураваць было б досыць цяжка. Але здымкі – гэта проста нагода для знаёмства, як і любыя прафесійныя сувязі, якія пры ўзаемнай сімпатыі могуць перарасці пасля ў сустрэчы за межамі студыі. «Мне ўжо пагражалі ногі адстрэліць, прычым чалавек, які сядзеў за штосьці падобнае. Але пакуль хаджу нармальна» Я сам пачынаў з фатаграфавання сваёй дзяўчыны. І калі ў інтэрнэце бачыў пасля, што хлопцы абмяркоўваюць, якая яна прыгожая, мне гэта было ў кайф. Я зразумеў, што ў Беларусі ёсць некаторыя праблемы з публікацыяй фотаздымкаў ню, калі пасля таго як я трапіў у фінал замежнага конкурсу, шматлікія беларускія выданні напісалі пра мяне, але замест таго здымка, з якім я ўдзельнічаў у конкурсе, апублікавалі фота двухгадовай даўніны або нейкія мае незразумелыя партрэты. Хоць на тым конкурсным здымку не тое што палавога органа, нават грудзей не бачна.
Відаць, проста ёсць нейкая дурная забарона: сіські не друкаваць, нават калі гэта цалкам мастацкае фота, якое ў іншых краінах успрымаецца менавіта так. Тым больш у мяне ў параўнанні з іншымі фатографамі ўсё досыць прыстойна – не знойдзеш, напрыклад, фота з рассунутымі нагамі, я не бачу ў гэтым эстэтычнага хараства. Кампліментамі можна дабіцца ўвогуле ўсяго! Шмат якія дзяўчаты любяць, каб іх паўгаворвалі, часта я адчуваю, што яна ўжо гатовая распрануцца – а далей чыста справа тэхнікі. Ці, напрыклад, мадэль кажа: «У мяне грудзі непрыгожыя». А я тлумачу, што пры некаторых дзеяннях я магу павялічыць іх на памер. І калі яна чуе, што я магу схаваць усе ейныя мінусы, гэта робіцца сапраўдным транквілізатарам. Так што фактычна любая здымка ў мяне ўсё адно заканчваецца ню. Вядома ж, не з-за таго, што мне хочацца пабачыць голую дзяўчыну, я ўжо бачыў. Проста я імкнуся не адыходзіць ад жанру, у якім працую. |
– Пачынала здымаць ню для таго, каб узняць рэйтынг на фотасайце. Я не фатаграфую такую зусім непрыхаваную эротыку, таму нават калі дзяўчына падчас здымкаў цалкам распранутая, у ейным вобразе застаецца нейкая загадка. «Хачу фатаграфаваць мужчын больш. Хачу паказаць мужчыну ва ўсіх яго мужчынскасці, брутальнасці ды агні» Не ведаю, ці прысутнічае ў мяне нейкая сексуальная цяга да дзяўчат, якіх я здымаю, хаця трэба падумаць пра гэта! Але калі здымкі фатографа-мужчыны могуць перадаваць эратызм, то на маіх хутчэй можна прачытаць захапленне і пяшчоту ў канцэнтраце. Мне часта паступаюць прапановы не толькі здымаць ню, але і здымацца самой. І я часам згаджаюся. Бывае, у мяне з’яўляюцца ідэі, але не магу знайсці мадэль, тады ажыццяўляю іх сама ў якасці мадэлі. «Думаю, дзяўчатам лягчэй даверыцца фатографу-жанчыне. Але не ўладнай, палкай, сексуальнай, а такой пяшчотнай і хатняй» Мне здаецца, што не ўсе жанчыны настолькі самаўпэўненыя і любяць сябе, каб пазіраваць перад мужчынам. Думаю, дзяўчатам лягчэй даверыцца фатографу-жанчыне. Але не ўладнай, палкай, сексуальнай, а такой пяшчотнай і хатняй.
Я здымала і мужчынскае ню, праўда, гэта былі хутчэй фотасесіі майго хлопца, не для чужых вачэй. Але, вядома ж, хачу фатаграфаваць мужчын больш. У мяне ўжо запланаваная адна здымка. Хачу паказаць мужчыну ва ўсіх яго мужчынскасці, брутальнасці ды агні. |
|
– Дзе я знаходжу мадэляў для сваіх праектаў? Можна выпадкова завітаць на пошту і там сустрэць пачуццёвую рудавалосую дзяўчыну... Або ў панядзелак папрасіць свайго менеджара правесці кастынг – і ўжо ў сераду ў мяне будуць неабходныя для здымкі мадэлі. Кожны мой фотаздымак ню – гэта ілюстрацыя майго сексу з жанчынай. А быў ён насамрэч ці не, зусім не важна. Мастаку проста неабходна быць закаханым у тых, з кім ён працуе, насуперак правілам, якія дыктуе сучаснае жыццё. Я ўпэўнены: калі заканчваецца каханне, заканчваецца і творчасць. «Нават эрэкцыя не ёсць для мяне пасылам, каб захацець уступіць у інтымныя зносіны з мадэллю» Я згодны, што кожны фатограф, які здымае ню, першапачаткова эратаман. Але сваё эратычнае жаданне мастак перарастае і паступова знаходзіць у ім і мастацтва, і філасофію. Я таксама перарос гэтае жаданне, як кожны мусіць перарасці сваё. У мяне вельмі шмат здымак ню. Але шмат ёсць і не ню. Нават быў такі праект са старымі пнямі. Яны вельмі графічныя, фактурныя, зблізку падобныя на горны пейзаж. Жаночае цела не мае нічога агульнага з пнямі, але ўзбуджаць і натхняць мастака можа і адно, і другое.
Пагуляў ты калісьці з дзяўчынай, а праз год у яе з’явіўся муж і пачаў раўнаваць, што яна з табой тады прагулялася… Гэтак жа дзіўна прасіць выдаліць здымкі з-за таго, што цяперашні муж супраць. Таму ў творчых праектах я заўсёды атрымліваю пісьмовы дазвол мадэлі на размяшчэнне фота. Маё эратычнае жаданне, якое можа абудзіцца падчас працы, цалкам сублімуецца ў творчасць. Дзякуючы гэтай сублімацыі нават эрэкцыя не ёсць для мяне пасылам, каб захацець уступіць у інтымныя зносіны з мадэллю. У момант здымкі, прынамсі. Спачатку трэба навучыцца кіраваць жанчынамі ў сваім жыцці, і толькі потым атрымаецца гэта рабіць у фотасесіях ню. |
– Самыя першыя фотасесіі, дзе я пачаў здымаць аголеных дзяўчат, былі вельмі даўно, у 1997 годзе, калі я яшчэ вучыўся ў каледжы. Зацягнула мяне стараста са сваёй сяброўкай да сябе дадому, і наладзілі там фотасесію ню. Нам было па 17 гадоў. Дый наогул, усё тады было па-іншаму. Да 2005 года я быў сарамлівы і досыць закрыты, я не мог там, напрыклад, узяць і прапанаваць: «А давай я цябе зніму голую, давай я цябе схаплю за дупу». А потым адбыўся нейкі зрыў, паварот, нейкі стрэл у жыцці, і тады для мяне зрабілася абсалютна нармалёва нешта такое рабіць. Вось я, напрыклад, бяру нейкі інтэр’ер і туды ўводжу мадэль без анічога. Гэта ідэальная форма. Калі мадэль будзе ў штосьці апранутая, гэта будзе ўжо шкалярства. Не тое, каб я прапагандую: давайце ўсе здымацца голымі – але любое адзенне вельмі адцягвае ўвагу. Ці мне, напрыклад, кажуць: «О, файна, я магу здымацца ў бялізне». Я звычайна пытаю: колькі твая бялізна каштуе, 50 тысяч? Я здымаў дзяўчыну ў бялізне за 400 еўра. Так, гэта было ахраненна. Калі ласка, нясіце клёвую бялізну, карункавую, якая дорага выглядае, тады будзем здымаць. «Цяпер тая, якой 20 гадоў, не заўсёды ўмее граматна распрануцца» Праблемы распрануць цяпер ніякай няма, людзі распранаюцца самі. Мне ўжо нецікава працаваць з тымі, каго трэба ўгаворваць. Раней – гадоў пяць таму – мне быў вельмі цікавы павольны такі падыход, больш паэтычны, была нейкая эйфарыя ад самога працэсу распранання. Напэўна, я ўжо вырас з гэтага. Калі я запрашаю чалавека, мне важна, каб ён мог зрабіць усё абсалютна, што я ні пажадаю, каб выканаў любы мой капрыз.
Мужчын я таксама здымаю аголенымі. Але цяжка знайсці мужчыну, які будзе з чыстым тварам, правільнымі рысамі, каб сачыў за сабой. Такія мужчыны ў Беларусі сустракаюцца амаль выключна сярод геяў. У мяне шмат знаёмых геяў, я іх фатаграфаваў, яны рэальна выглядаюць крута на фатаграфіях. Бамбіць арт з мужчынам – складана, бо складана потым даказаць, што гэта не парнаграфія, а эротыка. Наогул, у законе напісана, што парнаграфія – гэта калі геніталіі здымаюць буйным планам. Але ў мяне былі знаёмыя, якіх шчамілі і не за буйны план. Я вельмі рэдка на ню-фотасесіях працую з асістэнтам, раней наогул заўсёды працаваў толькі адзін. Кантакт фатографа і мадэлі на такіх фотасесіях падобны да сексуальнага кантакту. Павінна быць асаблівая атмасфера – гэта заўважаюць, дарэчы. Вось нядаўна мне напісалі, што ў мяне «добрыя адносіны з целам». Тыя, хто мне пазіруюць, – яны пазіруюць сексуальна. |
Партрэты фатографаў by Ann Ivanova
ГЛЯДЗІ ТАКСАМА:
-
Калі карціць
SEX 75 -
Queer Cafe
Натурал-friendly 41 -
Валерый Шчукін
OLD SCHOOL 6





КАМЕНТАРЫ
СПАЧАТКУ СТАРЫЯ↓
СПАЧАТКУ НОВЫЯ↑
+3 25 22
tarantas
04-08-2011, 14:11
Гаўнафатографы, гаўнафатографы паўсюль.
+12 21 9
zurnaluga
04-08-2011, 14:29
интересно, а почему в статье нет ни одной ссылки на блоги или личные сайты фотографов, о которых речь, на какую-то Анну есть, а мастеров представили тремя фотками?теперь каждый сможет их "говнофотографами" лажать.как-то непрофессионально коллеги быть такими жадными.эти "нюшники" вам читателей привлекли, а вы им - кукиш в нос
-6 10 16
Наста
04-08-2011, 14:32
такое впечатление, дорогой журналюга, что вы один из этих нюшников-занюшников, бугуртящий по полной. Ну зачем же так явно, а?
-4 4 8
strange
04-08-2011, 15:05
"на какую-то анну" гг
+10 13 3
Ann Voolchitza
04-08-2011, 17:55
(:
-3 15 18
егорка
04-08-2011, 14:35
ацтой ваще, пошлятина, банальность и низкое худ. исполнение . Рябцева еще ничего , а нордзин - бред какой-то - с топором, с рыбой - не знает чем разнообразить свою бедность идейную
+10 17 7
WTF
04-08-2011, 14:38
OMG! Вакол мяне адныя геніі, калі верыць каментарам. Добра, што я не фатограф.
+1 15 14
Уася
04-08-2011, 14:48
А заводы стоят! И с одной стороны - на них некому работать, а с другой стороны - их нечем топить...
+11 15 4
ZURNALUGA
04-08-2011, 14:51
дорогая наста, вам как читателю интересен материал,который отсылает вас на страницу, где можно подробно познакомиться с творчеством человека, о котором в самом материале речь не идет, но при этом ни разу не раскрывает творчество и мир тех, о ком сам материал?мне нет.я кстати, ню не снимаю, но из любопытства познакомилась бы с работами этих людей, которых кто-то ведь посчитал достойными героями целого материала.иначе зачем про них говорить?вообще для чего мне знать,что они думают про моделей, где берут, как их снимают,если я не могу даже оценить результат этой работы?
-5 7 12
Наста
04-08-2011, 15:05
вас так тянет разбираться в сортаг говна? ну, если вам угодно, то нет препятствий.
+4 14 10
kefirzefir
04-08-2011, 15:06
Ребята, что за странные коменты во время гугла?
+4 13 9
Уася
04-08-2011, 15:11
девочка если и журналюга, то явно из совбелки, а у них там гугл зойбанен во избежание.
+13 19 6
Fed
05-08-2011, 17:18
Что за тупость?
с такой логикой можно было статью сократить до перечисления имён фотографов и фразой: дальше гуглите сами!
+7 13 6
Orbania
04-08-2011, 14:55
кстати, действительно, где ссылки на работы? проставьте, пожалуйста, так как это неудобно вашим посетителям теперь искать работы фотографов. я знаю, что у них есть свои сайты, они ведут свои блоги, у них есть страницы с альбомами на профессиональных сайтах, почему бы не указать все это? если вы не хотите индексируемые ставить, то хоть неиндексируемые проставьте. А вообще, за такое количества контента можно было бы и не жадничать, "проставиться" фотографам ссылками)
+10 16 6
Polly
04-08-2011, 14:55
мне нравится!
но я бы другие свои работы выбрала для preview. более нежные чем эти.
http://p0lly.com
+3 8 5
strange
04-08-2011, 15:08
а интересно, кто еще снимает эротику? явно же не только эти четверо ребят.
-1 5 6
ЛуЛу
05-08-2011, 22:49
ну, здесь такие больше гламурные фотографы представлены, у которых сладкие девочки идеальных пропорций на фото. хотя я сужу лишь по снимкам из статьи и возможно, ошибаюсь. мне нравится, к примеру, брестский фотограф Евгений Бганцев, хотя в сети выложена лишь одна его серия.
0 6 6
zurnaluga
04-08-2011, 15:18
интересно,что скажет гугл про эти фамилии, если ввести их по-белорусски?)))вот... ничего гугл не знает.странно, правда?у вас в совбелии, как эту проблему решают?наверное, переводят на русский, но тогда гугл на эту статью ссылку не дает.как интересно,как кубик Рубика складывать
-1 7 8
ольга
04-08-2011, 15:46
все так субъективно. при чем субъективно со стороны того, кто выбирал авторов. либо только их он знает, либо гугл ему только их порекомендовал, либо собственный вкус подсказал.
но уровень именно художественный....видно и интеллектуальный (книжек бы побольше читали)... низок весьма. я не про Полину. Такие работы мужчин-фотографов наводят на мысль чистейшего фотодрочилова. не умеют даже работать с женским телом как формой. все как-то кособоко... в кривь и вкось.
А тем временем в Беларуси есть хорошие фотогарфы, которые снимают ню. Вот Михаленко посмотрите. как он хорошо работает с женским телом. поэзия! есть в человеке глубина, так она и в работах видна. и он не один такой.
а у этих троих желание есть, а потенциала творца - нет.
печалька.
+7 11 4
Alex.Zhernosek
04-08-2011, 15:47
хорошая статья. мне было очень интересно познакомиться и пообщаться с Инной и Александрой. спасибо им за компанию.
у Инны красивый блог)
+3 7 4
Alex Zhernosek
05-08-2011, 17:57
http://alexzhernosekphoto.com/
http://ffmstudio.com/
+7 12 5
Вадим Нардин
04-08-2011, 18:03
Вот :)
http://www.vadimnardin.com/
http://vadimnardin.livejournal.com/
+7 12 5
ken
05-08-2011, 02:36
Сразу видно, адекватный человек. Спасибо за ссылки. И спасибо 34 за интервью. Интересно.
+8 13 5
trubki_pito
05-08-2011, 12:48
хороший материал!
да, и столько нежных вокруг, с тонким чувством формы и прекрасного... айайай
+4 9 5
D
06-08-2011, 11:01
Видел фото Нардина не раз на выставках. По-моему снимает очень интересно, и не стоит его равнять с гламфотографами, которые берут только девочек в шикарном интерьере.
А если кто-то не поклонник "ню" и в частности данных мастеров, за вами выбор знакомится с их творчеством или нет. Вас никто к стулу не привязывает и слайды не крутит.
-1 6 7
Смайл
08-08-2011, 11:49
бугуртящий Вадик позвал друзяк на защиту. Ну или сам про себя пишет, чтоб не так болело)
+1 9 8
Кура
08-08-2011, 12:22
фотоаппараты у ребят хорошие. больше нечего сказать..
-2 6 8
inch
08-08-2011, 14:08
нардзін надакучыў ужо, пару яго фотаў пабачыш - астатнія можна не глядзець, нецікава.
Самае прыемнае інтэрвію з Рабцавай, а самыя цікавыя фоткі ў Мамінава.
+3 7 4
Natalya Bogdanova
08-08-2011, 14:14
спадабаліся ўсе інтэр'ю акрамя,чамусьці, Мікалая Мамінава.
-5 6 11
Иван
18-08-2011, 16:14
Что за уебанский язык?
+4 10 6
YKo
18-08-2011, 16:45
Вадим и Пoлина одни из самых замечательных людей и фотографов мне было очень приятно и общаться и участвовать в их творчестве :)
спасибо вы молодцы! :) творческих успехов! :)
+1 7 6
Tenisd
25-08-2011, 17:35
Thank You for this article, very inspiring :)
+1 7 6
IOV
06-09-2011, 18:46
Мне понравился Жерносек. Вернее его интервью, откровение взрослого мужчины без понтов. У меня тоже есть некоторый опыт съёмок НЮ, и скажу что это очень тонкая грань на которой балансирует фотограф. Можно легко упасть в пошлятину, что и видно на большинстве снимков.