Радыёсвабода
Фільтруй базар
У 2005 годзе ў швейцарскім горадзе Вінтэртур на частаце 96,3Mhz упершыню выйшла ў эфір аматарскае радыё “Stadtfilter”, якое потым стала самым культавым і вялікім некамерцыйным радыё краіны. Гісторыя трансфармацыі маленькай студыі ў прыбіральні ў легендарны радыёрух са мноствам дадатковых культурніцкіх опцый – у літарах ніжэй.

|
У вялікім і ўтульным Вінтэртуры, што на паўночным усходзе Швейцарыі, заўсёды ёсць чым заняцца на ўік-энд. Мясцовыя набываюць непаўторна пантовы выгляд, калі расказваюць пра галерэі з працамі знакамітых майстроў, музей фатаграфіі і штогадовы музычны фестываль, які пераўтварае цэнтр горада ў трэш-шапіто. Безумоўна, турыстаў ад гэтага прэ. Але жыхарам Вінтэртура не хапала нечага такога ж забаўляльна-арыгінальнага на кожны дзень. Над праблемай біліся не адны мазгі, апракідваючы не адну шклянку піва па мясцовых барах і вечарынах. На выхадзе ў каманды маладых (не важна, ці душой, ці па пашпарце) людзей нарадзілася ідэя стварыць незалежную радыёстанцыю з прагрэсіўнай музыкай, аглядамі культурных і спартыўных івэнтаў і абмеркаваннем цікавых моладзі тэмаў. Гэта быў момант, калі нарадзілася радыё “Stadtfilter”.
Напачатку хлопцы атрымалі дазвол быць у эфіры толькі адзін месяц. Гэта ўжо быз прарыў. Яны кінуліся збіраць грошы па сябрах, канцэртах і дабрачынных вечарынах, нейкую капейку атрымалі ад гарадскіх улад, набылі тэхніку і паставілі яе ў прыбіральні адной з музычных студый, таму што іншага памяшкання не знайшлося. Пачалася ліхаманка. Здавалася, кожны хацеў быць часткай радыёстанцыі і хаця б раз паўдзельнічаць у стварэнні эфіру. У якасці дыктара можна было пачуць сваю сяброўку, стрыечнага дзядзьку ці недарэку, які ад сораму забываў алфавіт. Плэйліст таксама складаўся стыхійна: народ прыносіў улюбёныя старыя кампакты, на якіх, часам здавалася, запісана не музыка, а толькі белы шум. Але гэта страляла. Атмасфера той прыбіральні, што перадавалася па радыёчастотах, круціла мазгі, як у блэндэры.
Якасць хутка падымалася, кантрыбутары рабіліся больш упэўненымі і самастойнымі, у эфіры з'явіліся канцэрты і інтэрв'ю з гуртамі. Праект меў такі поспех, што яго вырашылі паўтарыць на яшчэ адзін месяц у 2006-ым. На гэты раз дадалі навінавую праграму “Дыстылятар” з удзелам жыхароў Вінтэртура і міжнародных гасцей і падчысцілі плэйліст, спыніўшыся на альтэрнатыве, панку, панк-року ды індзі.
З 2008-га радыё атрымала дазвол на пастаянную трансляцыю і да гэтага моманту ствараецца выключна за кошт прыватных грошай і дабраахвотных намаганняў. Толькі асноўная каманда з дзесяці чалавек мае сімвалічную зарплату,а каля дзьвух соцен валанцёраў дапамагаюць ім, калі маюць вольны час. Яшчэ адна фіча станцыі ў тым, што кожны дзень адну гадзіну эфір вядзецца на італьянскай, сербскай, турэцкай, бразільскай, гішпанскай ці албанскай мове для таго каб максімальна ахапіць мульцікультурную аўдыторыю горада. Яе кормяць канцэртамі, чытаннямі, лайф-выступамі і нават дыскатэкай на лёдзе. А раз у месяц у адным з бараў ладзіцца круглы стол для фэнаў. Пры насельніцтве ў 100 тысяч станцыю штодзённа слухае 41 тысяча чалавек. Гэта самае вялікае некамерцыйнае радыё Швейцарыі. І кайф працягваецца. |
ВІДЭА
Інтэрв'ю з Самуэлем Штудэрам, Два пацана 25 і 45 год, Паскаль Гуткнехт і Юрг Фойц. Яны хацелі рабіць радыё, якое б гучала па-іншаму, гаварыла б пра іншае і глядзела на ўсё з нестандартнага боку. Як гаворыцца ў слогане, “ток высокай напружанасці замест тока нізкай напружанасці, поўнае утрыманне жыра, замест обезжіренного”. Ніхто з нас не меў ніякага разумення, як гэта робіцца. Мы проста пачалі валіць, спрабавалі, пыталіся ў правільных людзей. У кагосці пра тэхнічныя моманты, у кагосці пра журналістыку. Дадалі энтузіязму - і ўсё атрымалася. Оў, ведаеш, я такі сухі бухгалтар, мне нічога адразу не прыйдзе ў галаву. Я б не называў канкрэтны момант. Гэта заўсёды сам працэс. Калі незнаёмыя падыходзяць да цябе ў бары і дзякуюць. Калі знакаміты мастак Эрвін Шацманн у гарадской газеце кажа, што “Stadtfilter” - гэта самае лепшае, што магло здарыцца з Вінтэртурам. Калі 125 чалавек слухаюць маё інтэрв'ю з абаронцам мясцовай футбольнай каманды Штэфанам Ітэнам. Энтузіязм усіх, хто з намі працуе. Вонкава ўсё выгляда чотка і ўсё працавала. За кулісамі ж гэта была гіганцкая праца, усё гэта арганізаваць. Ніколі не было так, каб усё ішло ідэальна гладка. Іншым чынам мы б ніколі не атрымалі дазволу. Ды й першапачатковая ідэя была рабіць радыё для саміх сябе. Гэта шык, быць яе часткай. Мы маем дастаткова памочнікаў, мясцовыя палітыкі сур'ёзна да нас ставяцца, дзякуючы гэтаму мы атрымліваем пару франкаў ад спонсараў. Але мы павінны быць асцярожнымі і не пераўтварыцца з невялікіх і арыгінальных у буйных і нікому не цікавых. |
ГЛЯДЗІ ТАКСАМА:
-
Экацэнтрызм
Пазелянець не ад злосці 9 -
Віктар Марціновіч
Ч/Б 41 -
«КамунАРТка»
Палітру на рыла 5





КАМЕНТАРЫ
СПАЧАТКУ СТАРЫЯ↓
СПАЧАТКУ НОВЫЯ↑
+7 8 1
filifjona
03-05-2011, 14:38
крутая новая вёрстка, вельмі!
+1 4 3
Мыш
03-05-2011, 16:10
+1 Сам матэрыял таксама цікавы і ч/б фоткі дадаюць атмасфернасці. Адзінае, што за трасянка атрымалася ў слогане станцыі? :)
+3 5 2
Siarzhuk Holik
03-05-2011, 19:11
Вы б яшчэ пра беларускае "Радыё 101,2 FM" напісалі! Як пачытаеш успаміны удзельнікаў (пры тым, знакамітых цяпер людзей), тады было ня менш круценна! ;)