Проста «Ў»
Бар на месцы «Малака»
Ужо стопяццот чалавек, выходзячы з чарговай выставы Галерэі «Ў», паспелі зазірнуць за дзверы, дзе раней было «Малако», каб падглядзець, што адчыніцца на тэрыторыі легендарнай кавярні. Нарэшце новае месца хутка запрацуе. Як кажуць, не прайшло і паўгода.

|
Мы завіталі ў святое месца яшчэ падчас рамонту. І налічылі некалькі фішачак бару, канцэпцыя якога – ніякіх фішачак. Фішачка 1. Вінішча Свежая ўстанова будзе называцца «Ў бар». І пазіцыянуецца як сапраўдны вінны бар з сяброўскай атмасферай. Асаблівага крэатыву на прадмет назвы не атрымалася, бо месца будзе выконваць ролю прыемнага дапаўнення да Галерэі. І загадчыкі памяшкання хочуць дабіцца стоадсоткавай асацыятыўнасці са сваёй старэйшай сястрыцай. Акрамя віна тут будзе і каньяк, і віскарык, і ром, і кава з гарбатай, але менавіта вінішка будзе галоўнай фічай «Ў бара». Яно будзе прадавацца па куфлях і (увага!) па бутэльках. Напрыклад, можна набыць два батлікі чылійскага. Адзін раскатаць на месцы, іншы – са сваёй паненкай дома ў паненкі. Віно будзе трох цэнавых катэгорый: таннае, мідл і даражэйшае. Першае пацягне на $ 10–15, другое – $ 15–20, усё астатняе будзе даражэй. Абяцаюць, што дрэннага віна мы тут не знойдзем.
Фішачка 2. Фермерская закусь З ежы пераважна будзе закусь пад віно. Мяса, аліўкі, сыр, хлеб. І гэта лагічна. У бары плануецца падаваць лакальныя фермерскія прадукты. Хатнюю брынзу, хатняе сметанковае масла. Кажуць, што і «Камароўкі» ніхто (пакуль) не адмяняў. Там бабулькі з поспехам гандлююць, напрыклад, хатняй мацарэлкай. Чым дрэнна? Яшчэ будуць сэндвічы, склад якіх будзе мяняцца. Увогуле, тут хочуць пазбегчы стандартнага меню з абавязковымі пазіцыямі. Наадварот, асартымент плануецца як мага часцей абнаўляць. І ўсё будзе здаровае, чыстае, свежае і смачнае. І простыя дэсерты на салодкае. Цэны абяцаюць не задзіраць.
Фішачка 3. Беларускамоўныя бармены На думку загадчыкаў, месца мусіць быць падобнае на добрую кухню сяброў. Прастору пашырылі, знеслі адну сцяну, і памяшканне цяпер больш прасторнае. Каб падкрэсліць сяброўства, паміж наведнікамі і барменамі застаўся мінімальны бар’ер. Тут зрабілі нізкую барную стойку, і гатаваць, наразаць і разліваць будуць на вачах у публікі. |
|
Акрамя таго, адміністрацыя паспрабуе зрабіць так, каб усе бармены размаўлялі на мове. Аднаму хлопцу так нават лягчэй, чым па-руску. І ёсць дзяўчына, якая спецыяльна падцягвае матчыну мову, каб адпавядаць патрабаванням. Фішачка 4. Пазл-дызайн ад Домрачава Дызайн «Ў бара» зрабіў спадчынны архітэктар Мікіта Домрачаў, старэйшы брат нашай знакамітай суайчынніцы Дашы, якая цяпер рве амаль усіх у біятлоне. Белы, як халат санітара, колер сценаў – даніна суседняй Галерэі. Пераемнасць адчуваецца нават на ўзроўні дызайну. Па дэфолце ў бары тры шэрагі глянцавых сталоў. Але ўсе яны адмыслова зробленыя адной вышыні, каб іх можна было складаць, камбінаваць, расстаўляць і міксаваць. Крэслы і фатэлі можна цягаць за сабой па ўсім бары, калі плаваеш ад кампашкі да кампашкі. Каля барнай стойкі месцяцца паліцы з кнігамі. А падаконне перарабілі пад сядушкі.
Фішачка 5. Прастата Шмат хто лічыць, што ў гэтым бізнесе без фішачак не выжыць, але прастата і няхітрасць – яшчэ адна фішачка «Ў бара». Віно – найлепшая забаўка, таму канцэртаў і вечарын, як у старым «Малацэ», тут не будзе. Максімум – выставы мастакоў, якія не змясціліся ў Галерэі. А так усё проста, без лішняга пафасу, месцамі нават па дзэне. Напрыклад, гледзячы па настроі, часам днём тут не будзе фонавай музыкі. Каб можна было камфортна папрацаваць або памарыць за жыццё. Або памаліцца. Прастата, камфорт і ўтульнасць – вось на што робяць стаўку ў новым месцы. Навошта ўскладняць? Хаця, здаецца, загадчыкі хітруюць, і некаторыя сюрпрызы ўсё ж такі будуць.
«Ў БАР»
|
|
ГЛЯДЗІ ТАКСАМА:
-
«Гузікі» ў шэраг
Не рабі сябе сам 13 -
Група тату
Скура, у якой я жыву 61 -
Akute moi!
ПЯРШАК

КАМЕНТАРЫ
СПАЧАТКУ СТАРЫЯ↓
СПАЧАТКУ НОВЫЯ↑
+17 22 5
trickser
10-02-2012, 17:04
па канцэпце бара тут нават каментароў пакідаць нельга - усё па дзэне
+18 23 5
Кэп
10-02-2012, 17:45
Віно - атлічна, я шчытаю!
+13 20 7
Арсений Кугейко
10-02-2012, 17:50
зайдём пригубить пару бакальчиков
+15 24 9
tjejjer
10-02-2012, 18:02
Малако уже не то.
+9 22 13
Павал
10-02-2012, 18:07
Ня енчы, хіпстарок)
+22 27 5
варенька
10-02-2012, 19:14
першае, што кінулася ў вочы "прастАта"
+3 9 6
пч
10-02-2012, 20:56
фишечка, ага-ага. :В
+4 9 5
Ann
10-02-2012, 19:52
Ну наконец-то!
+13 17 4
Чэсь
10-02-2012, 21:29
Беларускамоуныя бармэны. Ага-ага, заценим
+7 12 5
Эрика
10-02-2012, 22:54
два конікі, будзьце ласкавы
-2 18 20
uhnn7
11-02-2012, 07:52
34 возобнил себя the village "локальные фермерские продукты" - совсем ебанулись со своей терминологией, проще будьте, ребята. скоро начнете говорить "органический креативный кластер в третьем месте"?
+4 10 6
Kefirzefir
11-02-2012, 13:35
Я так понимаю это слова самих людей из бара. Что поделать - они так говорят.
0 9 9
Майкл Маршалл
11-02-2012, 10:37
а какая фишка была у "молока" кроме вечеринок? :) мне на ум ничего не приходит. поэтому заведение и было популярно :)
успех этого повторится, без вариантов
+10 15 5
Maksim Karalevich
11-02-2012, 13:33
Заходил недавно в галерею, видел почти законченный проект. По всей видимости, танцев с диджеями уже не видать. Хочется чего-нибудь мАлочного в Минске, было очень уютное местечко
-6 12 18
Хубабка
11-02-2012, 14:53
ІМХО:
"Падцягваць" родную (матчыну) мову трэба ня толькі дзяўчынцы за барам але і аўтарам гэных артыкулаў.
+12 15 3
яім
13-02-2012, 19:56
а назва нічо так:
- ты дзе?
- я "ў бары", - і ўсё зразумела. нат калі не беларускамоўны, даведзецца казаць "у бары". гы-гы : )
+2 12 10
Chabor
14-02-2012, 18:31
Ай, верните лучше МАЛАКО!
+1 2 1
Cecilia
25-04-2012, 18:53
Finding this post has aswnered my prayers
+2 2 0
stocvipijaj
26-04-2012, 01:33
H77tq6 kxonbluiabcs
+1 2 1
cpwphlmhwes
26-04-2012, 22:44
PguRJG , [url=http://lznxvzlvurkt.com/]lznxvzlvurkt[/url], [link=http://hcndshxovoyt.com/]hcndshxovoyt[/link], http://vzqcttmrpbrf.com/
+1 2 1
hlrjcu
27-04-2012, 05:00
kddN2t efptkceqhwvl
+1 2 1
bspjkkjpo
28-04-2012, 20:54
6Cv06Y , [url=http://ksabhpqxllvj.com/]ksabhpqxllvj[/url], [link=http://tfvcxpygtjvr.com/]tfvcxpygtjvr[/link], http://qvcleielnwif.com/