АФІША

pic

Выставачна-адукацыйны праект Artes liberales альбо рэфлексія нон-стоп

Галерея Ў

З 03 мая (чацвер) па 25 мая (пятніца), 12:00

pic

Постфильмия: мультимедийный проект Алексея Наумчика и Антона Сорокина

Галерея визуальных искусств NOVA

З 17 мая (чацвер) па 15 чэрвеня (пятніца), 19:30

pic

Мустажъ Party: выступление проекта Kombainer

Re:public

18 мая (пятніца), 23:00

ПЯРШАК

КАЛОНКІ

Леанід Лосіч
Антон Кашлікаў
Алег Гаруновіч

МАСТ СІ

Пакой на сцэне

АРТ-ХАЎЗ

Гэты матэрыял з'яўляецца пераходным ад рубрыкі "арт-хаўз" да новай, назву якой мы яшчэ не прыдумалі. Пачынаем раскрываць тэму майстэрняў і ў наступных матэрыялах пакажам вам, як насамрэч выглядаюць майстэрні беларускіх мастакоў.

Маруся працуе у Bo Promo, любіць тэатр і пастаянна бавіць час у старой артыстычнай майстэрні на М.Танка.

Маруся: Тут тусіла мая сяброўка. Яна з'ехала жыць у Маскву, у студыю МХАТ - і  мне вось гэтае месца засталося ў спадчыну.

Я жыла ў звычайнай кватэры спачатку, пасля з'язжала надоўга, пасля вярнулася ў Беларусь. І цяпер вось праводжу большую частку свайго часу ў гэтым месцы.

Плюсы - гэта ўсё знаходзіцца ў цэнтры. Вельмі незвычайная прастора. У гэтым будынку увогуле не адна такая майстэрня. Як і напрыклад на ўсім праспекце.

У маім пакоі тут нібыта імправізаваная сцэна. Часам нават ладзілі з сябрамі спектаклі.

Мінусы - тут няма ніякіх зручнасцей. Калі трэба гатаваць - гатую ў параварцы.

У гэтым пакоі у асноўным усе мае рэчы. Частку праўда ўжо перавезла ў сваю новую здымную кватэру.

З чамаданамі цікавая гісторыя. Я неяк была ў Бенькі і яна вучыла сваю дачку, што трэба ратаваць старыя чамаданы. Яна сама іх знаходзіць і пасля забірае сабе альбо раздае сябрам. Дык вось я неяк знайшла чамаданы і забрала сабе. Не ведаю нават, навошта. У іх кніжкі, напрыклад, добра захоўваць.

Тут ёсць такая цікавая і каштоўная для мяне карціна. Гэта намаляваў Саша Казела. Ён прынёс, павесіў яе і сказаў "забяспечыш сваю старасць". Паставіў аўтограф... Я яе захоўваю. Саша яшчэ драматург. Ён піша пад рознымі псеўданімамі. Ніхто не ведае, што гэта ён. Усе думаюць, што п'есы піша нейкі іншы рэальны чалавек. А Саша яшчэ пяе ў "Серебряной свадьбе".

Крэсла старое.. Вось бачыш, усё сыплецца з яго.

ГЛЯДЗІ ТАКСАМА:
Share

КАМЕНТАРЫ
СПАЧАТКУ СТАРЫЯ СПАЧАТКУ НОВЫЯ

Katrin

16-05-2011, 15:27

у человека театра в доме театральные подмостки! хорошо

Адказаць

Mikki

17-05-2011, 09:15

Хоть и срач там в мастерской, но все равно классно.

Адказаць
ava

aravak

17-05-2011, 23:18

Чемоданы крутые, винтажные я бы сказал

Адказаць

lazonga

26-05-2011, 20:49

МАРУССССЕЧКА - БОГИНЯ!)))))

Адказаць

КАМЕНТАВАЦЬ