Недзіцячы кіналекторый

Кідалтаўскія нядзелі ў «Малацэ»

Пасля суботніх тусачаў нават прафесарскі мозг стараецца прыкінуцца тупым, каб не рабіць нічога сур’ёзнага, і нават саракагадовы мачо пасля іх аддае перавагу дзіцячым забаўкам (праўда, нярэдка пад пахмельны кактэйль). Для такой сітуацыі 34 і вырашыў правесці ў гэтую нядзелю «Недзіцячы кіналекторый». Прыходзьце а 13.00 у бар «Малако», пахмяляйцеся, рэлаксуйце, а мы будзем круціць на экране нашу калекцыю найлепшых мультоў для дарослых у феерычным беларускім перакладзе. Да таго ж у праграме воркшоп па размалёўцы вінілавых цацак. Словам, рай для кідалтаў і разумных дзетак.

Urban Vinyl – нарэшце вядомыя ва ўсім свеце вінілавыя монстрыкі з'явіліся ў тваім горадзе!

Прыдуманыя кітайскім мастаком Майклам Лау вінілавыя "цацкі для дарослых" ужо больш за 10 год застаюцца мегапапулярнымі сярод сучасных і неардынарных жыхароў мегаполісаў. Іх вобразы прыдумляюць дызайнеры з сусветным імем альбо на свой густ распісваюць уладальнікі. Іх дораць лепшым сябрам альбо упрыгожваюць імі інтэр'ер. Не дзіўна, што фігуркі Urban Vinyl сталі сапраўдным прадметам калекцыянавання. Цяпер ты таксама можаш дазволіць свайму ўязленню стварыць сваю унікальную істоту.

 

 

Пасля таго, як прачытаеце апісанні мультоў, што будуць ісці ў «Малацэ», не прыйсці туды будзе немагчыма.

Аблонгі – The Oblongs

Тата без рук і ног, лысая мама-алкагалічка, сіямскія браты-блізняты, пазітыўны тармазок Майла і кранальная малая Бэт, у якой на галаве расце дужа падазроны прадмет… Ангус Аблонг, стваральнік мульта, упэўнены, што ягоны мульцік пра сям’ю, што жыве ў забруджанай зоне, спадабаецца і дарослым, і дзецям. Бо «бязрукія ды бязногія людзі, гэтаксама як і сіямскія блізняты – гэта факты жыцця, а таму іх нельга схаваць ці адмовіць ім у тым, што яны людзі».

Сайт стваральніка
Глядзі тут

____________________________________________________

38 малпаў – Monkey Dust

Кароткія скетчы з жыцця насельнікаў мегаполіса, якія хутка з’едуць ці ўжо з’ехалі з глузду. Неўротыкі, маньякі, тэрарысты – усе яны жывуць па суседству, усе ўпэўненыя, што менавіта яны – абсалютна нармальныя. «38 малпаў» – гэта погляд на змучаных малых людзей, народжаных горадам. Стваральнікі прайшліся па ўсіх спрэчных тэмах мегаполісаў без далікатнасці, не абышоўшы і арабскі тэрарызм з антысемітызмам. Серыял пяць гадоў з поспехам ідзе ў Еўропе і Амерыцы і атрымаў прэстыжныя прэміі Брытанскай телеакадэміі ў намінацыі «найлепшая камедыя», стварыўшы прэцэдэнт перамогі анімацыі над стандартным скетчкомам.

Глядзі тут

____________________________________________________

Паўлітровая мыш – 12 oz Mouse

Гэты мульт можна па праве назваць лютым трэшняком. Апантаная алкагалізмам зялёная мыш-пераростак зарабляе разавымі працамі і выконвае сакрэтныя заданні разам са сваімі змоўшчыкамі. Мыш Фіцджэральд – актыўны сацыяпат і на пару са сваім сябрам аддаецца стральбе па жывых мішэнях з разнастайнай агнястрэльнай зброі, паглынае алкаголь, здымае порна, здзяйсняе акты нематываванага генацыду і грае на гітары. Адметнай рысай «Паўлітровай мышы» ёсць звышпростая манера адмалёўкі і мінімальная колькасць анімацыі.

Глядзі тут

____________________________________________________

Cаўз Парк – The South Park

«Don't call me fat motherfucker, motherfucker!»

Глядзі тут
The South Park Studios

____________________________________________________

Цар гары – King of the Hill

Сатырычныя прыгоды прадаўца Хэнка Хiла, які жыве разам са сваёй жонкай, прыватным выкладчыкам, сынам Бобі і пляменніцай Луан, адбываюцца ў Тэхасе. Хэнк прадае прапан і спадарожныя тавары ў газавай карпарацыі «Стрыклэнд прапан». Мужык спрабуе быць добрым мужам і бацькам, але гэта не заўсёды атрымліваецца, у прыватнасці, з-за негатыўнага стаўлення да сучаснага свету. Адна з праблем Хэнка – вузкая ўрэтра, якая не дае яму магчымасці завесці вялікай колькасці дзяцей і часам ставіць яго ў няёмкае становішча.

Глядзі тут

____________________________________________________

Далучыцца да сустрэчы вконтакте

Далучыцца да сустрэчы ў facebook
ГЛЯДЗІ ТАКСАМА:
Share

КАМЕНТАРЫ
СПАЧАТКУ СТАРЫЯ СПАЧАТКУ НОВЫЯ

Orbit

19-05-2011, 14:11

Уваход вольны?

Адказаць
ava

malako_bar

19-05-2011, 14:18

вольны:) і чакаюцца сюрпрызы

Адказаць

Мыш

19-05-2011, 15:26

А выхад таксама вольны? :)

Адказаць

лэрун

19-05-2011, 19:53

))))хох

Адказаць

lenokk1

20-05-2011, 10:54

мммм
обожаю эти мульты. вместе веселее))

Адказаць

Мыш

24-05-2011, 16:18

Асабліва падабаецца "Паўлітровая мыш"... Поўны сюр! )))

Адказаць

КАМЕНТАВАЦЬ