Навальныя гульні

ХОДЗІМ ПА ДРОВЫ

Піва «Абалонь», шарык для пінг-понга і сябра. Бір-понг – сапраўдны цуд заморскай пазітыўнай тэхналогіі. Два разы на месяц у «Піўной гісторыі» ўкараняюць амерыканскія традыцыі спартыўна-алкагольнага баўлення часу.

«Сёння замест “Жыгулёўскага” будзе “Абалонь”», – радасна апавяшчае натоўп гульцоў і заўзятараў бір-понгу Ілля Буднік, арганізатар турніра. Удзельнікі рэагуюць на навіну задаволеным ровам.

Сам Ілля падгледзеў гэтуў гульню падчас сваіх паездак ў Амерыку. Пагуляў, спадабалася, уцягнуўся: «Навучыўся там гуляць на вечарынах, прывёз ідэю сюды, зрабіў карэкцыю гульні пад нашых людзей. Два сталы самі зладзілі, хаця можна было і купіць за $ 250».

Гульня, як выцякае з назвы, – файны мікс з настольнага тэнісу і літраболу.  Карацей, ува што яшчэ гуляць на радзіме Самсонава і Караткевіча? «На намаляваныя трыкутнічкі ставяць пластыкавыя стаканчыкі, у якія наліваецца 100-150 грам піва, – тлумачыць правілы Ілля. – Твая задача – трапіць шарыкам у стаканчыкі праціўніка. Вам патрапілі – вы выпілі. Калі трапляюць абодва чалавекі ў шклянку, адзін шарык вяртаецца. Калі трапляеце ад стала - выпіваюць два стаканчыкі. Калі збіў свой посуд – лічы, што ў яго патрапілі. Калі збіў шарыкам шкляначку суперніка – лічы, што прамазаў».

Фанаты бір-понга збіраюцца кожныя два тыдні ў бары «Піўная гісторыя». Каманда складаецца з двух чалавек, звычайна збіраецца ад 10 да 16 пар, гульні ідуць да двух паражэнняў, далей – па алімпійскай сістэме. Плата за ўдзел – 100 тысяч з каманды. Пераможцам ідзе трэць сабраных грошай, астатняе – банк для закупак «расходнага матэрыялу» і аплаты арэнды. Срэбраны прызёр удзельнічае ў наступным чэмпіянаце бясплатна.

Увесь час мучае рытарычнае пытанне: мэта гульні – наваліць суперніка або наваліцца самому? Ілля тлумачыць: «Тут не атрымаецца не напіцца. Каб не напіцца самому, трэба неверагодна добра гуляць. Аднак тых, хто прайгралі, па сутнасці няма. Таму што тая каманда, што пацярпела паразу, дапівае ўвесь алкаголь на стале».

Усё гатовае да пачатку. Ілля нагадвае ўдзельнікам, што катэгарычна забароненая лаянка – «калі рвецца з душы, выбег на вуліцу, пакрычаў, потым вяртайся». Усе ўдзельнікі згодныя, турнір пачынаецца.

 

За вечар, па словах арганізатара, выжлуктваецца 40-50 літраў. Сам півас, каб трохі зэканоміць, закупаюць у дыскаўнтэрах. «Цяпер усе бухаюць, куды ні плюнь, – кажа Ілля. – Тут ты гэта робіш хаця б з нейкай цікавасцю. У Амерыцы гэта ўвогуле спорт, з уласным чэмпіянатам і прызавым фондам у 50 тысяч даляраў».

Градус весялосці ўвесь час нарастае. Дзяўчыны на высокіх абцасах шчыра абдымаюцца з незнаёмымі мужыкамі ў камбінезонах. Сапраўды, алкаголь – гэта сацыяльная змазка. І гэтак на працягу 3-5 гадзінаў. Чэмпіёнамі гэтага турніра стала каманда «Джыгурдзязь», аднак гэта не так істотна. Галоўнае – увайсці ў «гісторыю» можа кожны. Ці атрымаецца выйсці адтуль на сваіх дваіх – іншае пытанне.

Падрабязнасці: ВКОНТАКТЕ

Flunkyball

Гульня нацыянальная нямецкая,
альбо “алкагарадкі”

Патрэбныя: некалькі пустых бутылек, адзін кідальны снарад, мінімум адна бутэлька піва на чалавека.

Цотная колькасць гульцоў і адзін суддзя шукаюць роўную пляцоўку і дзеляць яе на дзве часткі. Пасярэдзіне – мішэнь (адна ці некалькі бутэлек, для ўстойлівасці напоўненых вадой). Дзве каманды займаюць свае месцы насупраць адна адной, на адлегласці пяці метраў ад цэнтра. Кожны гулец атрымоўвае бутэльку піва, якую ставіць перад сабой. Па жэрабі вылучаеца каманда «А», якая першая кідае «снарад», намагаясь збіць як мага больш мішэняў. Каманда «Б» кідаецца іх падымаць. Пакуль яны гэта робяць, каманда «А» п’е сваё піво. І наадварот. Перамагаюць тыя, хто першыя вып’юць. За ўсе правіны, якіх больш чым зорак летняй ноччу, ёсць алкаштрафы. «Усё роўна сумна? Грайце голымі», – раюць мэтры фланкіболу.

 

Looping Louie

Адзін з прыкладаў незлічонай колькасці настольных гульняў. Гастэлу прысвячаецца.

Патрэбны: набор гульні, чатыры чалавекі (альбо чатыры рукі), алкаголь.

Самалёцік, які працуе ад батарэек, па коле заходзіць у атаку на чатыры базы гульцоў. Яго мэта – збіць вашыя фішкі. Ваша мэта – адштурхнуць аэраплан ад сваёй базы, для чаго трэба ціснуць на маленькую педальку. Калі ў вас халодная галава і ўмелыя рукі, можна спрабаваць накіроўваць лётчыка на базы іншых гульцоў. Магчымы мёртвыя петлі і бочкі. У каго раней за ўсіх выб’юць фішкі – прайграў, ён п’е. Пераможца можа піць з салідарнасці да гора іншых. І потым усе разам за мір ва ўсім свеце. Усё роўна сумна? Грайце голымі.

 

Вікінг

Простая, шумная, неінтэлектуальная, вясёлая. Для ўсіх стадыяў ап’янення.

Патрэбныя: чатыры і больш гульцоў, алкаголь.

Гульцы сядаюць у кола, і хтосьці першым ператвараецца ў «вікінга» – падымае вялікія пальцы да вушэй, каб атрымаўся шалом з рагамі. Пры гэтым неабходна гарланіць баявы кліч «у-у-у» і пагрозліва пакачваць «шаломам». Вікінг робіць так на працягу некалькіх секундаў, і раптоўна паказвае на наступнага вікінга. Увага! Гульцы абапал павінны «кіраваць лодкай»: той, што справа ад вікінга, вяслуе ў правы бок, той, што злева – у левы бок (бо вікінг у лодцы!). Той, хто прапусціць сваю чаргу быць вікінгам, ці зблытае накірунак веславання – п’е.

ГЛЯДЗІ ТАКСАМА:
Share

КАМЕНТАРЫ
СПАЧАТКУ СТАРЫЯ СПАЧАТКУ НОВЫЯ

ava

polev1k

23-01-2012, 12:15

Увага! цяпер бір-понг турніры праходзяць па суботах у клубе "Alcatraz".

Адказаць

Депрессивный Капитан

23-01-2012, 15:42

тока без обид, но по-моему всякая реклама способствующая "как побухать"- это отстой. плохие плюшки.

Адказаць
ava

Danila Berencef

23-01-2012, 15:59

и любой фильм, где фигурирует косяк тоже в игнор

Адказаць

сышищь?

23-01-2012, 16:13

от бл..

Адказаць
ava

polev1k

23-01-2012, 17:25

и ещё нашлась одна волнующая.
если вы сожрали 2 пиццы, у вас есть 10*2 стопок и маркер- "Battleshots". морской бой то бишь.

Адказаць
ava

Oleg Garous

23-01-2012, 20:53

почему никто не блевал? :(

Адказаць

ЛуЛу

24-01-2012, 12:17

ай фу. 50 литров и все в дрова. страшное зрелище. если уж выпивать, то красиво. а тут какой-то караван-сарай получается. для нищих студентиков игра

Адказаць
ava

Valerija Nikolajchik

24-01-2012, 13:05

а красиво - это как??? перед каждой рюмкой читать Бродского?

Адказаць

Вова

24-01-2012, 23:37

Калі вас зацікавіў артыкул, можаце пачытаць мой пост пра алкагульні http://wowa.kyky.org/blog/4ee68e3fab370c49d200009f

Адказаць

КАМЕНТАВАЦЬ