Мув’ёбадзі

  • 15.11.2016
  • Аўтар: 34mag
  • 6299

Нашыя музычныя кангрэсмэны рыхтуюць ужо традыцыйную, як дыянісійскія святкаванні, вечарыну 34 Hangover Party. 18 лістапада, бар «Хуліган» – абвяшчаем гэтае месца і час пунктам нястрымна пульсуючай весялосці, радасці і ўсеабдымнага сяброўства.

 

 

 

Удзельнікі:

 

Stereobeaver – беларускі музычны амбасадар у Вільні, грае ўсё, што граецца, раней быў заўважаны ў шапцы бабра. Цяпер шукае сабе іншы татэм і выпускае рэлізы на паўднёваамерыканскіх лэйблах.

 

Diamos Roll – стваральнік знакавай CherryVata, бос беларускага інтэрнэт-лэйбла Ezhevika. Зацяты прасоўвальнік элегантнай электронікі на блакітнавокіх абшарах і за яе межамі. Рыхтуе груві-сэт, ад якога хочацца ўсміхацца і пругка хістаць сваімі сцёгнамі, нават калі ты сёння на абцасах.

 

KorneJ – штабны дзіджык 34mag, па сумяшчальніцтве і яго рэдактар. Сваімі сэтамі завядзе танцпляц у лес, на пляж ці ў Каўказскія горы, але адтуль і выведзе. Вядома, з лёгка змененым станам. Колькі месяцаў абяцае запісаць свежы мікс для 34travel, але слухаем пакуль стары.

 

 

 

18 лістапада а 23-й. Бар «Хуліган» (вул. Кастрычніцкая, 16). Уваход вольны.