АФІША

pic

Выставачна-адукацыйны праект Artes liberales альбо рэфлексія нон-стоп

Галерея Ў

З 03 мая (чацвер) па 25 мая (пятніца), 12:00

pic

Постфильмия: мультимедийный проект Алексея Наумчика и Антона Сорокина

Галерея визуальных искусств NOVA

З 17 мая (чацвер) па 15 чэрвеня (пятніца), 19:30

pic

Мустажъ Party: выступление проекта Kombainer

Re:public

18 мая (пятніца), 23:00

ПЯРШАК

КАЛОНКІ

Леанід Лосіч
Антон Кашлікаў
Алег Гаруновіч

МАСТ СІ

Маўрамаці тваю

Мастак паміж болем і смерцю

Алег Маўрамаці, 46 гадоў. Мастак-акцыяніст, рэжысёр эксперыментальнага кіно (“Выблядки”, “Самое большое кюфтэ в мире”, “Слепое пятно” ды інш.). Пасля акцыі на Бярсеньеўскай набярэжнай у Маскве, дзе мастак быў раскрыжаваны, супраць Маўрамаці пачалі крымінальную справу. У выніку інцыдэнту ён быў вымушаны пакінуць Расію. Найбольш радыкальнай акцыяй Маўрамаці можна лічыць онлайн-шоу пад працоўнай назвай “Свой/Чужой” (публічнае народнае смяротнае пакаранне), падчас якой мастак сядзеў на электрычным стуле, а інтэрнэт-карыстальнікі галасавалі за або супраць ягонай смерці. Калі б колькасць галасоў за ўдвая перавысіла колькасць тых, хто супраць, мастака чакала б смерць.

“Я не мазахіст. Мэта радыкальнага мастака – пераадолець сваю сутнасць. Боль – гэта частка барацьбы супраць сваіх страхаў”.

“Радыкальнае мастацтва існавала ў спрадвечныя часы. Можна ўспомніць таго жа Марынэцці, Маякоўскага, рускіх ды італьянскіх футурыстаў. Яны былі першымі, хто пачаў узаемадзейнічаць з публікай радыкальна, хто імкнуўся яе справакаваць нейкімі “ненармальнымі” жэстамі для выкліку думак у публікі. Можна сказаць, што самі футурысты і заснавалі такія паняцце і метадалогію, працуючы са сваім целам. Яны заклалі падмурак для радыкальнага мастацтва. Пасля іх яно атрымала развіццё і прымала ўжо іншыя формы”.

"Святые Борис и Глеб" 100х100 см/палатно,акрыл,кроў/

Працэс стварэння карціны

“Дыктатура баіцца не толькі мастака, яна баіцца наогул любога культурнага чалавека, які спрачаецца з гэтай дыктатурай. Мастак жа ўмела або няўмела візуалізуе балючыя кропкі грамадства”.

“Ніводная мая акцыя не мае адназначнай інтэрпрэтацыі для мяне самога. Я проста не працую ў плоскасці ажыццяўлення прынцыпу “я ўбіў цвік, бо я хацеў убіць цвік”. Любая інтэрвенцыя, накіраваная на ўласнае цела, звязаная, так ці інакш, з вельмі шырокім дыскурсам. У тым ліку і метафізічным, дый якім заўгодна. У распяцце самога Хрыста ўкладзены не проста сакральны і рэлігійны знак. Ён сацыяльны ў тым ліку і з той прычыны, што Ісус Хрыстос у першую чаргу – рэвалюцыянер”.

BERLIN...REIHSTAG...RAF...action by EVGENY LOSIK & ULTRAFUTURO...

“У кожнага з нас ёсць нейкія фобіі. Нельга сказаць, што я баюся, напрыклад, толькі мурашак або кашмарных сноў. Заўсёды ёсць які-небудзь комплекс страхаў. Самы галоўны для чалавека страх – гэта страх знішчэння цэласнасці яго абалонкі”.

“Мая муза – гэта найперш злосць”.

“Кроў – гэта метафізічная вадкасць. Жыццёвая энергія перадаецца з дапамогай крыві. Можна ўспомніць доследы навукоўца Багданава па пераліванні крыві, калі ад здаровага маладога суб'екта кроў пералівалася старому, і стары маладзеў. Багданаў першым у свеце ініцыяваў інстытут пералівання крыві. На базе навуковага інстытута ён і займаўся такімі даследаваннямі. Яго філасофія заключаецца ў тым, каб моладзь ад старых набіралася досведу, а старыя ад маладых – здароўя і фізічнай бездакорнасці”.

“З сябрамі дзяцінства я не кантактую. З бацькамі таксама практычна не маю зносінаў, бо ў нас здаўна не склаліся стасункі. Увогуле, я абсалютна адарваны ад усіх гэтых людзей. Стаўленне бацькоў да маёй дзейнасці – стоадсоткавы негатыў”.

"BLOOD CERTIFICATE" in EXIT ART

“Вось, напрыклад, Каця Беламоркіна. Яна контркультурная спявачка. Я вельмі рэдка бачу сярод рокераў або панкаў нейкі крытычны дыскурс. Звычайна гэта песні ні пра што. Дваццаць гадоў таму было канстатаванне нейкіх пабытовых праблем маладога чалавека: “Напіўся, шырнуўся, трахнуўся, продкі з'ехалі на дачу, добра павесяліліся, падпалілі кватэру”. Але ўсё роўна гэта крытычны дыскурс “ні пра што”, дробязі. Такія гурты як “Барто” – ужо сёння вялікая рэдкасць. Але нават іх нельга назваць контркультурай. Вось Беламоркіна падыходзіць пад гэты тэрмін, а “Барто”, напэўна, не зусім. Гэта ўжо не андэграўнд – вось гэта мяне бянтэжыць”.

"BLUE DREAM"(p)2008 ultrafuturo


“Я жадаў бы спытаць абывацеля: а ці не верне яго ад жыцця? Жыццё такое... Чаму яго трэба паказваць салодкім, як у шматлікіх фільмах? Я не той рэжысёр, які здымае “Ёлкі” або “Начны дазор”, дзе ўсё такое вылізанае і саладжавае. Калі паглядзець на сучасную Маскву, а не тую, якая ў “Начным дазоры”, то бачна, што не ўсё так добра”.

ГЛЯДЗІ ТАКСАМА:
Share

КАМЕНТАРЫ
СПАЧАТКУ СТАРЫЯ СПАЧАТКУ НОВЫЯ

Ellesta

24-02-2011, 12:14

Мне непонятна такая культура. Не надо все вылизывать и показывать как все у нас клево, кроме Елок и Ночного дозора хватает непозитивных фильмов и от российского кинематографа. А еще лучше - пошире раскрыть глаза и посмотреть на мир вокруг. И чтоб рассказать об увиденном другим, необязательно истязать себя и сажать на электрический стул. Могу это объяснить психичиским заболеванием или желанием известности.Творчество Барто мне нравится больше творчества этого художника. Как-то четче они высказываются

Адказаць

крупник

24-02-2011, 12:17

а мне кажется, что без таких ребят, как Мавромати, "Война" и прочие - искусство было бы не полным. миру - и искусству - нужны ребята, для которых нет границ в голове. которые в этой голове своей свободны до предела (до беспредела скорее). вы можете себе представить Мавромати, жрущего халявное шампанское на фуршете в честь открытия собстсвенной выставки? я - нет. потому мне он и симпатичен.

Адказаць

Ellesta

24-02-2011, 19:44

Безусловно, такого Мавромати я представить не могу. Возможно, Вы правы и такая культура действительно нужна. Всегда существует те, кому нравится какая-то грань культуры, а кому-то нет. В данном случае я отношусь ко вторым. И не люблю вид крови

Адказаць

Диарей

24-02-2011, 16:59

фильмы Олега можно скачать на рутрекере, если кого интересуетвыблядки - http://rutracker.org/forum/vie...самое" rel="nofollow">http://rutracker.org/forum/vie...самое большое кюфтэ в мире - http://rutracker.org/forum/vie...

Адказаць

Kirill

24-02-2011, 23:33

Отличная заметка. На фоне различного модного шлака иногда всё же появляются довольно интересные вещи. Спасибо автору.

Адказаць

КАМЕНТАВАЦЬ