АФІША
Выставачна-адукацыйны праект Artes liberales альбо рэфлексія нон-стоп
Галерея Ў
З 03 мая (чацвер) па 25 мая (пятніца), 12:00
Постфильмия: мультимедийный проект Алексея Наумчика и Антона Сорокина
Галерея визуальных искусств NOVA
З 17 мая (чацвер) па 15 чэрвеня (пятніца), 19:30
ПЯРШАК
КАЛОНКІ
МАСТ СІ
Лёгкія - наркотыкі
Мінздраў папярэджвае
Халатропнае дыханне можна разглядаць і як сродак для імітацыі наркатычнага трансу, і як спосаб псіхатэрапіі, і як паветра за грошы (паўнавартасныя семінары каштуюць у сярэднім ад $ 60). Выбар паміж жаданнем прытарчаць, семінарам і запасам ежы на два тыдні не выклікаў цяжкасцяў, і так нарадзіўся дылетанцкі гайд, як падыхаць і не падохнуць.
У мэтах бяспекі трэба згадаць пра тое, на што я забіла: перад стартам трэба пракансультавацца з тымі, хто ўжо спрабаваў. Меркаванні абсалютна супрацьлеглыя: ад “бачыў святло” да “бачыў рэанімацыю”. Наступствы таксама розныя: нехта разабраўся ў сваёй галаве, хтосьці яе страціў і не можа знайсці. І самае галоўнае: не рэкамендуецца практыкаваць ХД у гордай адзіноце.
Неабходны інвентар:
- адчайны чалавек – 2 шт.;
- фонавая музыка;
- лісты паперы і алоўкі або фарбы, калі не шкада ўсяго ў радыусе двух метраў;
- адказнасць і ўпэўненасць у неабходнасці імпрэзы;
- прыкладна тры гадзіны, каб паспець расслабіцца да і пасля сесіі;
- і ніякіх вострых прадметаў вакол.
Шчыра кажучы, трэба нават не два, а тры чалавека: халанаўт (той, хто дыхае), сітэр (хто назірае) і спецыяліст, які кантралюе працэс. Але я была амаль адна. Каб падстрахавацца, я кожны раз тэлефанавала сябру, што жыве паверхам ніжэй. І ён увесь час вісеў на трубцы, каб кінуцца да мяне, калі нешта здарыцца. Здаецца глупствам, але мне цяжка было ажыццяўляць гэта пры кімсьці, бо ў нейкі момант працэс робіцца абсалютна інтымным.
Алоўкі і папера спатрэбяцца, каб паміж сеансамі маляваць мандалы – колы з рознымі геаметрычнымі фігурамі ўсярэдзіне. У маім выпадку спачатку атрымлівалася ўсё што заўгодна, толькі не мандалы. Але гэта дапамагала надаць скончанасць працэсу.
Дадатковая літаратура:
- невялікая брашура, дзе коратка выкладзены механізм і парадак дзеянняў;
- лекцыя жыццесцвярджальнага дзядзькі;
- уласны трэк-ліст фонавай музыкі (інструментальная, разнапланавая для кожнага этапу, дзесьці рытмічная, дзесьці спакойная).
Першая спроба: “Цагліны на печань”
Пачатковая пазіцыя – эмбрыён. Калі дыхаць седзячы, адчуваеш, як адрываюцца лёгкія, а ў позе марской зоркі – паміраюць почкі. Пасля дваццаці хвілінаў сербскіх царкоўных спеваў я паклала побач тэлефон. Можна было дыхаць часта і неглыбока або рэдка і глыбей. Першы варыянт не атрымаўся: балеў нос і перасыхала ў роце. Пазней сябар прызнаўся, што, слухаючы мае “пш-пш”, яму хацелася даць каўбасы і пачухаць за вухам.
Другі варыянт зайшоў добра, хаця гучаў яшчэ горш. Першыя некалькі хвілінаў здавалася, што галава вось-вось выбухне. Але важней за ўсё не халтурыць у самым пачатку, калі жахліва хочацца спыніцца. У мяне стаяў таймер, які пішчаў кожную хвіліну. Ён паспеў пікнуць шэсць разоў, пакуль я яшчэ цяміла, а потым я ачуняла праз тры хвіліны, якія цалкам выпалі з памяці. Мяне хістала і каламуціла, хацелася піць, яшчэ больш хацелася спаць, а ўсярэдзіне нехта раняў цагліны на печань.
Гэтае адчуванне было настолькі моцнае, што ў той раз я адмовілася ад стварэння высокамастацкага палатна і напісала проста слова «кирпичи». Потым я заснула, і гэта быў звычайны васьмігадзінны сон, першы за некалькі месяцаў бессані напалову з сутачнымі засонамі.
Другая спроба: “Лямантаваць і віскатаць”
Гэтым разам я згадала пра музыку. Дыхала пад эмбіент напалову з андэграўндавым хіп-хопам, які быў вельмі зручны ў плане рытму: на адно «ё» ў мяне прыходзіліся два ўдыхі-выдыхі.
Я вырашыла завастрыць увагу выключна на дыханні, каб нейкі час не адключацца. Але ўжо на дзясятай хвіліне мяне панесла: спачатку звяло левую нагу. У той момант мне неверагодна хацелася, каб хто-небудзь пацягнуў гэтую чортаву нагу, бо боль у ёй нібы быў бар'ерам перад нечым цудоўным. Але літаральна праз секунду мне ўжо было фіялетава і на нагу, і на раптоўны сверб у носе – цяпер мне хацелася лямантаваць і віскатаць. Паветра, здавалася, збіралася ў горле і пузырылася.
Напэўна, я прасунулася б далей, але раптам зайшла маман з супам. Гэты рэзкі пералом, калі раптам адчыніліся дзверы, а я падскочыла і імгненна вывалілася ў рэальнасць, не прайшоў міма: рэшту дня я правяла ў ваннай, прыхінуўшыся то да гарачай трубы, то да халоднай ракавіны. Ніякіх мандалаў, ніякага сну. У галаве трашчаў хіп-хоп.
Трэцяя спроба: “Першы глюк”
Яна была знакавая. Спачатку я дыхала праз нос, потым праз рот. Мне ўдалося пратрымацца паўгадзіны, але ніякага асаблівага эфекту я так і не адчула. А некаторым хапае і гэтага, каб цалкам сысці ў сябе. У мяне ж толькі моцна балелі ногі і рукі.
Нервуючыся, што я нейкая бракаваная, я села за мандалы, і тут прыйшоў кот – гэта дзевяць кілаграм мяса. Я легла на жывот і ўткнулася тварам у яго лапы. Яны здаліся мне проста велізарнымі, я спужалася, загарлапаніла і кінулася на ката, прыціснуўшы яго сабою. Я ўчапілася ў жывёліну з усёй моцы, думаючы пра тое, як прывалаку каціную шкуру ў якасці трафею, і тады ўсё племя будзе мною ганарыцца. У марах я аслабіла хватку, кот вырваўся і пачаў мяне грызці, але боль не адчуваўся. Мне хутчэй нават падабалася адчуваць паколванне там, куды ён кусаў. Праз хвіліну прыляцеў сябар, пачуўшы мае крыкі і хрыпы.
Ура, першы глюк! Ён застаўся ў галаве як успамін пра нешта рэальнае.
Далей усё было па адным сцэнары: паўгадзіны, зводзіла рукі-ногі, знутры раздзірала, і я адчувала кроў – яна цякла павольна, як вараная згушчанка. Маляваць не вельмі хацелася, больш пісаць, і я запісвала тэксты песень, нейкія абрыўкі прапановаў. Потым знайшла ў інтэрнэце размалёўку “100 мандалаў для дзяцей” і расфарбоўвала ўжо гатовыя малюнкі.
Сны
Аднойчы я заснула, не паспеўшы поўнасцю адысці. Прачнулася – і не пазнала нікога з дамашніх. Я сядзела на кухні, лупала вачыма і не разумела, чаму гэтыя людзі так вольна ходзяць па маёй кватэры. Я не была ўпэўненая, ці ёсць у мяне бацькі, таму не пытала пра іх. Проста спаўзла з зэдліка і пайшла гуляць вакол дому. Адупленне знікла так жа непрыкметна, як і з’явілася.
Мне сніліся дзіўныя сны. Больш за тыдзень я спала некалькі разоў па гадзіне, і кожны раз было нешта вар'яцкае: макаронны флот, вайна цвікоў, дождж са шкарпэтак, белае нішто, мільёны зорак на вялізарным працоўным стале “Ўіндоўз”.
На пятую ноч мне прыснілася, што я трапіла ў пячору, нашпігаваную касетамі. Здаецца, гэта вобраз, які застаўся ад адной з серыяў “Спондж Боба” ў дзяцінстве. У кутку на зэдліку, як наглядчык музею, сядзеў гаспадар. Мне нічога не хацелася гаварыць, але я ўсё роўна падышла да яго і сказала як мага больш пафасна:
– Хопіць ставіць мне ўсякую лухту, чувак!
Ён выскаліўся і паказаў мне дулю. Я прачнулася, адразу падумала пра какаву. За гадзіну я выпіла два літры, апухла і не магла рухацца. Не ведаю, што гэта было, але і дагэтуль мне сняцца цікавыя рэчы, якія маюць сэнс. У большасці выпадкаў я нават магу кантраляваць сітуацыю – тое, чаму я марыла навучыцца з дзяцінства.
Як гэта было яшчэ:
- першыя гадзіны пасля сеансу былі жахлівыя, я не магла дайсці да канапы і валілася спаць на падлозе. Затое потым аднекуль бралася незвычайная энергія, і я мыла падлогу, чытала самыя нудныя кнігі на свеце, тэлефанавала бабулі;
- есці і піць хацелася кожную хвіліну. Рондаль баршчу за раз – лёгка, кава ішла вядзёркамі, гарбата – цыстэрнамі;
- амаль ніколі не з’явілася нічога такога, пра што я чытала на форумах: ніякіх лугоў, спеваў, галасоў, жадання плакаць. Цемра, пустэча, цішыня – усё;
- часта было вельмі страшна. Чым больш я дыхала, тым мацней жах скоўваў мяне ў самым пачатку. Калі я не магла яго перамагчы і спынялася, усю рэшту дня баялася выйсці з пакою і ляжала пад тоўстым пледам.
Што ў выніку?
У канцы першага тыдня я пайшла да лекара на ўсялякі выпадак. У мяне нармалізаваўся ціск, пульс, палепшыўся зрок, нават шумы ў сэрцы амаль не чуліся. У астатнім я зрабілася надта бледнаю, сумнаю, недаверліваю. Я падыхала яшчэ тры дні і завязала.
У выніку я не злавіла паўнавартаснага кайфу і не вырашыла сваіх псіхалагічных канфліктаў. Але:
- зрабілася спакайнейшаю. Праўда, разам з тым я цяпер і больш адчувальная, здаецца, выдыхала ўнутраную зброю;
- ускосна, праз сны, я усё ж адчула тую асалоду, што абяцала мне тэорыя;
- больш ярка пачалі адчувацца смак і пах, а вочы быццам пачалі адрозніваць больш колераў. Я магу разглядаць звычайны кактус гадзінамі, бо ён не проста зялёны, а нагадвае вясёлку ў зялёных адценнях;
- мінулае сапраўды адпускае. Вядома, я не вярталася ў стан немаўляці і не змяняла жыццёвага шляху на падсвядомым узроўні, але комплексы і перажыванні, што ішлі з дзяцінства, зніклі.
Юнацкія, на жаль, засталіся;
- адносіны з сябрам, адказным за мяне, палепшыліся. Напэўна, штосьці адбываецца з людзьмі ў працэсе, яны пачынаюць больш давяраць адзін аднаму і разумець, калі трэба ўмяшацца і дапамагчы, а калі не;
- пасля кожнага сеансу, нават калі я была вельмі стомленая, на пару хвілінаў у душы разлівалася любоў да чалавецтва. Я так прывыкла да гэтага пачуцця, што мой арганізм можа цяпер сінтэзаваць гуманізм з успамінаў. Вельмі карысна для тысяч і тысяч сучасных “мізантропаў”;
- у мяне цяпер такі прэс!
Увогуле, ХД – адна з тых штукаў, якія не адназначны “маст хэв”, але цікава асцярожна паспрабаваць. Ва ўмовах пастаяннага стрэсу і патрэбы ў адпачынку душы, дылетант Хань усхваляе.
ГЛЯДЗІ ТАКСАМА:
-
Не айс хакей
КАЛОНКІ 0 -
Queer Cafe
Натурал-friendly 41








КАМЕНТАРЫ
СПАЧАТКУ СТАРЫЯ↓
СПАЧАТКУ НОВЫЯ↑
+2 3 1
гоць
01-11-2010, 14:00
які прыгожы аўтар! да і артыкул так сама.
0 3 3
Guest
01-11-2010, 14:02
СУКА МОЙ БРАТ УМЕР ОТ ПЕРЕДОЗИРОВКИ ЭТОЙ ДРЯНИ ТЫ МРАЗЬ ХУЛИ ТЫ ПИЗДИШЬ ЧТО ОН БЕЗВРЕДЕН ПИДОР!!
+1 4 3
гоць
01-11-2010, 14:18
ну и жрот!
+5 5 0
Sonik
01-11-2010, 14:24
сука, да это правда! безвреден!!!
+3 3 0
госць
01-11-2010, 14:17
другі ананімус не мае рацыю, нідзе не напісана, што гэта бясшкодна.
+3 3 0
Guest
01-11-2010, 16:52
Это очень, очень опасно. Лучше не пробуйте самостоятельно.
+3 3 0
Мыш
01-11-2010, 17:45
Страшнава-та.
+3 3 0
Suxi
01-11-2010, 18:50
гэта шкодна, народ. не варта гэтым займацца, лепш ідзіце папаліце, калі што. падача у мозг кіслароду зусті па-іншаму перабудоўвае яго паступова і развіваецца прывыканне. не варта свой уласны арганізм прызвычайваць да дурасці. ага, груба, але праўда.
+2 3 1
yama
01-11-2010, 18:56
Девушка- огонь, гайд- пепел на ветру.
+3 3 0
mishan
03-11-2010, 09:16
красивая
+3 3 0
Egor_kachanouski
12-11-2010, 13:53
Красивые фотографии, удачное сочетание цвета.Девушка тоже красивая=)А холотроп опасен самому лучше не практиковать
+2 3 1
kri69
08-12-2010, 19:34
капец, народ!!!как можно отрицать то, о чём ничего не знаешь?!!а самое главное, как можно пробовать и заниматься тем, суть чего не понял??!!игры с сознанием заканчиваются самым печальным znaika.gifа холотропное дыхание даёт возможность погрузиться в самый глубины подсознания и выныривать оттуда ой не близко znaika.gifхолотропное дыхание мощный инструмент самоисследования и саморазвития, но только при трёх условиях1) собственная голова на плечах и предварительное понимание, зачем тебе это нужно. холотропное дыхание не панацея, а решает конкретные задачи и пробемы. а чтобы понять зачем это нужно, следовало бы хотя бы вкратце ознакомиться с концепцией С.Грофа о базовых перинатальных матрицах и попытаться её применить к собственному сознанию! Без этого холотропное дыхание в лучшем случае яркие впечатления!2) Грамотный руководитель, который знает, что он делает и зачем. Без него это может обернуться худшим образом!http://www.stangrof.ru/vedusch... - список сертифицированных людей, которые прошли специальное обучение у Грофа или у Майкова. Иногда кто-то из них приезжает в Минск. Все остальные, действующие у нас в Минске не заслуживают внимания в виду их некомпетентности.3) Внимательный ситтер, которому ты сможешь доверять. Без доверия ничего не будет! Если не будет доверия, значит будет самоконтроль, который не допустит до сознания все приходящие переживания, как у Marie.Пипл. изучите материал, поймите, зачем это нужно лично Вам! Может, и не нужно вовсе?
0 2 2
Mimosa
03-08-2011, 21:21
This piece was cogent, well-wirtten, and pithy.