Lena Krasit

ЭКШН

Аматарка фанку, эпатажу і эксперыментаў – Lena Krasit – ужо паспела ўсталяваць пісуар на плошчы Перамогі, выключыць экран на Кастрычніцкай, тры дні пабамжаваць па Менску і нават махнуць у Кітай аўтаспынам. 34mag вылез на місію з галоўнай жанчынай беларускага стрыт-арту і адсвяткаваў яе першы дзень народзінаў ва утульным кутку Траецкага прадмесця.


На вуліцы было панура і холадна, пралетарыят адыходзіў ад святкавання Вялікага Кастрычніка, а кантрыбутар 34mag разам з арт-групай Lena Krasit нёс дыван, жырандолі, гаршчок з алоэ і пірог у Траецкае прадмесце.

«So... He's my father too?!»

Вядома, ніякай Лены няма, і тым больш яна нічога не фарбуе. Рух наводзяць два студэнты БДУІР: 20-гадовы Алег і 19-гадовы Рома. Яны – доказ таго, што ў пошуках стрыт-арту не абавязкова ехаць у Польшчу або атрымліваць грант. Дастаткова мець пачуццё гумару, ідэі, інтэрнэт і спраўна наведваць урокі працы ў сярэдняй школе.

«Год таму нарадзілася Лена, – распавядаюць удзельнікі арт-гурта. – Спачатку яна павінна была рабіць трафарэты, але потым вырашыла, што ў Banksy дзяцей на нашай зямлі ўжо шмат, і трэба бамбіць нешта больш моцнае і вясёлае. Мы ўсталявалі чырвоны пісуар на плошчы Перамогі, зрабілі блог і Лена пачала жыць».

Алег нясе драбіны, да якіх прывязаны дыван, у Ромы ў руках тры самаробныя жырандолі са свечкамі ў пластыкавых шкляначках і поўны заплечнік усялякага стафу. Журналісту 34mag дастаўся пірог і раздрукаваныя плакаты з чортам, што заклікае «Use your brain!», і спалоханай німфеткай, якая крычыць: «So... He's my father too?!». Lena Krasit 8 лістапада споўніўся год, і хлопцы вырашылі адсвяткаваць дзень нараджэння невялікай «місіяй». Згодна з іх задумай, звычайная арка ў Траецкім прадмесці мела стаць чымсьці сярэднім паміж залай музею і кватэрай савецкага дысідэнта. Ловячы на сабе поўныя павагі погляды работнікаў «Минскзеленстрой», залазім у 57-ы аўтобус і рушым на месца.

«Нашы ўчынкі мы першапачаткова падзялілі на “эксперыменты” і “місіі”, – расказваюць артысты. – Эксперымент – гэта калі мы хадзілі цэлы дзень з залепленымі вачыма або тры дні бамжавалі па Менску, калі Рома за 200 баксаў з'ездзіў аўтаспынам на тры тыдні ў Кітай. Місія – гэта калі больш фану і мантажна-будаўнічых працаў. Усталёўвалі шпакоўню у метро, пісуар у пераходзе, тэлікі з рэкламай выключалі».

«Люстры з дываном у арцы? Штодня такое бачу»

Ідзем у браму ў Траецкім побач з аптэкай. Lena Krasit загадзя ўсталявала гакі для жырандоляў і хутка пачынае змяняць гарадскую прастору. Хлопцы працуюць складна і спрытна, збоку нагадваючы мантажнікаў са стажам. «Я проста ў дзяцінстве ездзіў на алімпіяду па працах», – тлумачыць свой спрыт Рома.

Усталяваўшы падаконне і павесіўшы шторы, хлопцы пачынаюць запальваць свечкі і вешаць жырандолі на «столь». Міма актыўна рухаюцца людзі, без вялікай цікавасці кідаючы позіркі наўскасяк. Зацікавілася толькі бабуля, але не намі, а змесцівам суседняй сметніцы. «Нешта шукаеце?» – пацікавілася «Лена». «Я ўжо ўсё знайшла», – шматзначна адказала бабуля.

«Наогул рэакцыя людзей у нас – талерантнасць, якая ператвараецца ў абыякавасць. Жырандолі з дываном у арцы. Не, не чапляе, штодня такое бачу. Шпакоўня ў метро – не, я лепш дома піва пап'ю. Ёсць, вядома, людзі, якія фоткаюцца, смяюцца. Калі шпакоўню рабілі, нешта з дэкарацыі адвалілася, дык нехта падышоў, выправіў», – расказваюць хлопцы.

Наляпіўшы плакаты на сцены, «Лена» зусім разышлася: нацягнула бялізнавую вяроўку праз вулачку і развесіла на ёй цяльняшкі і нагавіцы.


Паставіла алоэ на падаконне, стос кніг – на сметнік, разаслала савецкі дыван на казённую плітку. У арцы зрабілася ўтульна. Складана, вядома, да таго, што адбываецца, прыплесці нейкі глыбокі сэнс, тым больш палітычны, але, калі міма праязджае міліцэйскі «бобік», напружанне расце.

«У творчасці пакуль мы не закранаем палітыкі, – працягваюць артысты. – Хоць ёсць гарачыя ідэі. Думаем перад Домам урада паставіць кардонных кароваў. Лічым, што ў іх – уся трагедыя беларускага народа. Хаця такія праекты могуць хутка з нас зрабіць арт-групу Lena Sidit. Усё, што нам прыходзіць у галаву, ацэньваем з пункту гледжання магчымасці трапляння на 15 сутак, хоць, можа, і будзем ахвяраваць свабодай дзеля высокага мастацтва».

«Памыляцца можна – халтурыць нельга»

Паставіўшы невялікі стол на дыван у цэнтр імправізаванай пакоя, ядзім мамін пірог. Зверху свецяць жырандолі, збоку плакат заклікае выкарыстоўваць мазгі. Мінакі кудысьці ідуць, незадаволена абыходзячы бялізнавыя вяроўкі. Мы тым часам абмяркоўваем неабходнасць «трохі разбурыць стабільнасць» і дыскутыем пра тое, што беларускаму вулічнаму мастацтву «яўна не стае запалу і эпатажу».

Век стрыт-арту нядоўгі. Дабіўшы пірог, хлопцы прыбіраюць сляды свайго застолля і вяртаюць арцы першародны выгляд. З бліжэйшых планаў на будучыню – «Лена» будзе спрабаваць у якасці эксперымента месяц пажыць на студэнцкую стыпендыю.

Перад адыходам на начную змену ў McDonald's адзін з удзельнікаў Lena Krasit прамаўляе матывацыйны спіч, годны самога Карнэгі: «Некаторыя думаюць, што калі павесіць жырандолю ў арцы, то адразу схопяць кадэбэшнікі і будуць катаваць пяць гадзін. Можа, у большасці ёсць ідэі, але ўсе галаву падняць баяцца. Мусіць жа быць так: захацеў – зрабіў. Не адмаўляйце сабе ні ў чым – ні ў хлебе, ні ў ідэях. Мы не ахуеннейшыя ні за каго з беларусаў. Проста ў нас хапіла сіл не шукаць апраўданняў сваёй ляноце. Памыляцца можна – халтурыць нельга».

 

«Лена» чатыры гадзіны варыла «СБ», каб ушанаваць найлепшую газету краіны, у чырвоным пісуары на плошчы Перамогі. Таксама існуе версія, што Lena Krasit – проста рэкламны агент «Кераміну».

 

«Лена» гаворыць, што па тэлевізарах у метро «круцяць нейкае лайно і хочацца плюнуць у экран». Яна выходзіць на сцежку вайны з акуламі беларускай рэкламы, але заходзіць занадта далёка...

 

«Лена» зноў трапляе ў метро, каб зрабіць жыццё тамтэйшых шпакоў больш утульным.

 

 

  БОЛЬШ «ЛЕНЫ»:

BLOG   |   ВКОНТАКТЕ   |   TWITTER

 


Фота by Ann Ivanova

ГЛЯДЗІ ТАКСАМА:
Share

КАМЕНТАРЫ
СПАЧАТКУ СТАРЫЯ СПАЧАТКУ НОВЫЯ

gimmy

11-11-2011, 17:16

Веселые ребята. Надеюсь, их энтузиазм не успеет затухнуть до того, как вырастет из профессионализм)

Адказаць

gera

11-11-2011, 17:17

акуець!
ребята, это шок. ко мне в сердце вернулась надежда.

Адказаць

Аля

11-11-2011, 17:27

Ребята охуенные спору нет. Но милые 34, увольте наконец этого бездарного фотографа. Слайдшоу без слез смотреть невозможно.

Адказаць

atata

12-11-2011, 13:57

Фоткi добрыя. Але ж нешта не так з Flickr. Дрэнна працуе

Адказаць

squirrel

11-11-2011, 17:52

ребята обескураживающе лучистые. круто, что такие еще есть)
очень душевная и атмосферная статья.

Адказаць

A.Sh

11-11-2011, 19:36

Хлопцы, гэта крута! Так не хапае такога пацешнага, добрага сцёбу ў нас )

Адказаць

МIA

11-11-2011, 19:46

прочитала на одном дыхании и от увиденного-прочитанного в настроении таком прекрасном)
спасибо*
Ребята, творите*)

Адказаць

alenaizjum

11-11-2011, 22:32

ха, напісаць напісалі, а дзякуй сказаць за падгон тэмы - не сказалі.. трошкі крыўдна)
атрымалася цудоўна

Адказаць

олег

11-11-2011, 22:51

Спасибо 34!
Спасибо всем! Приятно, когда то, чем ты занимаешься, вызывают такую хорошую реакцию)
Будем стараться и дальше. Призываем и вас делать что-то! Творите! Удачи!
1love

Небольшая поправка: мне 19 а не 20 лет)

Адказаць

Женя радуется

12-11-2011, 10:24

Cпасибо вам, Лена! ) Уже на Троицкое буду смотреть по-другому. Обязательно буду следить за вашими акциями. С Днем рождения! Главное не останавливайтесь.

Адказаць
ava

polev1k

12-11-2011, 17:44

молодость и радость, наш главный партизан, тра-та-та
и какая музыка в роликах бодрай, ай-яй!
отличные, отличные ребята!

Адказаць

Sophie

12-11-2011, 22:35

Гэта проста ута-та-та, хлопцы. Закахалася*

Адказаць

Klim

13-11-2011, 15:32

Помните, что Лена живёт в каждом из нас. Верьте, что звезда в вашей руке
способна разбудить горячие сердца. Всё будет)

Адказаць
ava

Raman Stefanenka

13-11-2011, 23:50

Гарфінкелінг па-беларуску) Так трымаць, хлопцы:)

Адказаць

12345

14-11-2011, 01:19

А вот интервью с ленкой
http://kyky.org/mag/art/lena-krasit

Адказаць
ava

Aleksandr Proshcheryakov

14-11-2011, 21:45

Ребята, ещё раз, мой вам респект!!! Побольше бы таких студентов!

Адказаць

КАМЕНТАВАЦЬ