Кватэра ў Лошыцы
АРТ-ХАЎЗ
У глыбокай Лошыцы лад жыцця абсалютна іншы: калі самы зручны спосаб выехаць у горад – ровар, а ўзімку даводзіцца 15 хвілін цягнуцца да прыпынку па калена ў снезе, пачынаеш незаўважна рабіцца дамаседам.
|
|
|
Янка вучыцца ў БДУ і вядзе гурток у школе. Акрамя яе ў аднапакаёўцы на Сыракомлі жывуць котка Груша (сябры кажуць, што горшым за гэтае імя можа быць толькі той казёл з Грушаўкі, які з’ехаў на новую кватэру, а гэтую котку пакінуў на лесвіцы), ахаціны Ігар і Віталь (па іншых дакументах – Валера) і час ад часу хлопец Паўлік.
Янка: Усё аздабленне прыдумалі мы з мамай. Я ў той час хварэла на пнеўманію, і мне здавалася, што чым святлей, тым лягчэй дыхаць. У выніку кватэра атрымалася амаль цалкам белая.
Кухня даволі вялікая, таму мама прыдумала замест розных «мяккіх куткоў» паставіць у ёй звычайную дзіцячую тахту. Мы, праўда, дамовіліся, каб яе зрабілі вельмі вузкай – можна сядзець, як на канапе, а можна раскласці для сяброў, якія не паспелі з’ехаць уначы. Стол таксама раскладаецца, таму мы на кухні збіраем камандны штаб, калі гуляем у «Схватку».
Мы вельмі стараліся абставіць кватэру як мага танней: мама знайшла ў гандлёвым доме «На Нямізе» лямпу за 10 баксаў, тата сам абабіў наноў стары савецкі пуфік.
Калі я пераязджала, здавалася, што рэчаў столькі, што ў аднапакаёўку не памесцяцца. Мы ва ўсіх шафах, што замаўлялі, нарабілі закрытых паліцаў, каб увесь хлам схаваць і ніколі не бачыць. Палова і цяпер пустая.
Палічку, не стрымаўшыся, прывезлі з «IKEA» і павесілі літаральна перад прыходам 34. Потым побач з ёй з’явіцца яшчэ адна з гаршчкамі для цыбулі і базіліку.
Лялечны сервіз я перавезла ад бацькоў разам з іншымі любімымі цацкамі, якія дагэтуль не магу адправіць на сметнік.
У аб’яднаным санвузле змяшчаюцца акрамя ўсяго іншага мае любімыя жоўтыя качкі, назбіраныя за дзесяць гадоў часопісы (гасцей немагчыма выцягнуць з прыбіральні) і розныя гаспадарчыя штукі. Здаравенную батарэю, разлічаную на памяшканне разы ў тры большае, купілі, бо іншай не было. Затое яна так жарыць, што зімой можна адключыць ацяпленне ў пакоях, і ўсё роўна будзе цёпла.
Таблічку я адарвала ад сценкі ў фае тэатральнай залы Палаца моладзі. А адкуль яна там узялася, загадка…
Ровар дрэнна пралазіць на балкон, а я на ім езджу амаль штодня, таму пакуль кідаю яго проста ў калідоры. Што буду рабіць з ім зімой – не ведаю. Ён на балконе пэўна замерзне і сапсуецца?
У калекцыі мумінаў з шакаладных яек не хапае толькі муміна-дзяўчынкі. Кажуць, усе яйкі з дзяўчынкамі паехалі не ў Менск, а ў нейкі іншы горад. Мае любімыя – загадкавыя Хаціфнаты ў лодцы.
Фотка гэтай паліцы пэўна павінна паказаць мяне як усебакова развітага чалавека. Кніжка «Фата-маргана» не мая. Я яе зімой заўважыла ў сумётах і не змагла там пакінуць. У ёй фантастычныя апавяданні, але я з іх чытала толькі адно – «Вялікі сусветны трах» Вонэгута, бо фантастыку насамрэч не вельмі люблю.
На дошку вешаю прыемныя напаміны, паштоўкі з посткросінгу і рэкламу з паштовай скрынкі, дзе ёсць прапановы зніжкі ці над якой варта падумаць.
У пакоі таксама шмат паштовак, бо хаваць прыгажосць шкада, асабліва калі за ёй можна прыхаваць бардак у шафе (:
У пакоі толькі тыповая савецкая мэбля, якая стала непатрэбнаю бацькам. Са мной яна пераязджае ўжо на трэцюю кватэру і так мне надакучыла, што я гатовая была яе выкінуць і жыць увогуле без мэблі. Пасля дамовіліся з бацькамі: няхай пару гадоў пастаіць, а потым паедзе дажываць на лецішча.
Сярод гэтых паштовак ёсць дзве з карцінамі Марка Шагала (самі здагадайцеся, якія). Мне іх даслаў хлопец з Партугаліі, калі даведаўся, што ў Беларусі не друкуюць паштовак з Шагалам. Мне давялося яму ў адказ паслаць стадыён «Дынама» і футбольны манеж, бо беларускія паштоўкі гаўняныя, а хлопец хаця б любіў футбол.
Мяккіх мячыкаў для здымання стрэсу надарыў мне хлопец. Падазраю, што гэта быў досыць тлусты намёк.
А бранзалет мне сяброўка прывезла з Правінстаўна – гейскай сталіцы Амерыкі, дзе яна летам працавала прадавачкай у секс-шопе.
Малюнак нейкага адэскага мастака таксама дастаўся мне ад бацькоў. Усе, хто хоць трошкі ўмее маляваць, кажуць, што ён дрэнны. Я не ўмею, але затое дакладна ведаю, што да шпалераў ён падыходзіць выдатна. Псеўдавінтажны будзільнік ад фабрыкі «Луч» – яшчэ адзін Паўлікаў падарунак з падтэкстам.
Сістэма люстраных шароў, якія ляжаць на падаконні ды вісяць на настольнай лямпе раніцай і ўвечары, калі ўжо цёмна, раскідвае па сценах і столі сонечных зайчыкаў.
Ахацінам усяго паўгодзіка – зусім малыя, але растуць, як свінні, і ўжо амаль не змяшчаюцца на далоні. Досыць небяспечныя жывёлы: аднойчы збеглі, знайшлі на стале квітанцыю на аплату кватэры і зжэрлі палову. Кажуць, што ў Амерыку іх заканадаўча забаронена нават прывозіць, бо калісьці яны там цалкам з’елі некалькі гарадоў. А гэтыя паводле паходжання – піцерскія.
|
|
ГЛЯДЗІ ТАКСАМА:
-
Кватэра над Віслай
АРТ-ХАЎЗ 15 -
Група тату
Скура, у якой я жыву 61 -
Кватэра ў «Вячэрнім Менску»
АРТ-ХАЎЗ 22





































КАМЕНТАРЫ
СПАЧАТКУ СТАРЫЯ↓
СПАЧАТКУ НОВЫЯ↑
+2 5 3
Ася
25-07-2011, 12:47
Обои очень классные. Да и вообще симпатичная квартира)
Только Ахацины противные.
0 3 3
Svetlana Stoma
25-07-2011, 12:56
Воннегут ^_^
+3 5 2
Svetlana Stoma
25-07-2011, 12:57
вельмі прыгожа:)
+1 4 3
Alena Povysheva
25-07-2011, 14:49
мии, янушка-выгуливает-кошку-грушу всё ещё висит(:
+2 5 3
janushshka
25-07-2011, 14:54
когда ты прославишься, продам за 12 миллионов долларов и обеспечу внуков (:
+2 5 3
Andrey
25-07-2011, 22:44
хм...Сумерки? )
0 3 3
janushshka
25-07-2011, 23:30
из всех книг, что стоят там на полках, только об этой захотелось поговорить? (;
-1 2 3
ANDREY
31-07-2011, 22:49
Просто как-то выделяется на фоне остальных ) Даже своим каким-то гламурно-глянцевым видом =)
+4 5 1
janushshka
25-07-2011, 23:30
из всех книг, что стоят там на полках, только об этой захотелось поговорить? (;
+5 10 5
ufospam
26-07-2011, 01:02
яврэи и эйплавцы дабралися да лошицы.аяй, фронт крычыт сос.
-4 2 6
VICTOR
04-08-2011, 12:08
спрячся, позор нации!
+3 6 3
Павел Пиловец
05-08-2011, 23:48
у вас нет чувства юмора.
-1 2 3
Alex Vasilkov
04-08-2011, 16:09
классно)
кухня прелестна, хочется там жить
-1 3 4
Катеринабезголовы
26-08-2011, 11:57
Квартирка прелестна,кто такие ахціны,не поняла до сих пор,только поняла,что живут на столе+))
Мебель поменять на что-то яркое и милое.
И расскажите мне пожалуйста,ну где вы достаете такие чемоданы?
+2 4 2
Inna
14-01-2012, 18:55
Очень понравилась:_)