Кватэра-размалёўка

АРТ-ХАЎЗ

Мастакі Міхаіл Гулін і Антаніна Слабодчыкава разам з дачкой Марусяй і фокстэр’ерам Гаем жывуць у старым доме на Якуба Коласа, адразу за «Алімпам», у 3-пакаёвай кватэры, адзін з пакояў якой – майстэрня Антаніны.

 

 

 

Антаніна: Гэта старая кватэра маіх бацькоў. Я тут крыху дазволіла сабе пафарбаваць сцены, напрыклад. Мы прывезлі старыя крэслы з майстэрні майго бацькі, ён скульптар. Шмат якія рэчы засталіся з майго дзяцінства. Шпалеры таксама засталіся ад бацькоў.

Кватэра старая, таму часам хочацца нечага лепшага і новага.

Міхаіл: А асабіста мне ўсё тут падабаецца.

Вось паліца з «Ікеі» – мы яе вельмі любім. Адзінае, мы прыбралі адтуль палову кніг, бо аказалася, што яна гнецца.

Дастаткова прадметаў у нас з’явілася неяк унікальна або ў працэсе абмену з сябрамі. Напрыклад, у нас ёсць вось такая скульптура, якая называецца «Коцікі супраць вампіраў». Гэтая рэч нам дасталася ад яе аўтара – Максіма Осіпава. Мы зрабілі абмен. Я памяняла сваю працу на скульптуру.

Антаніна: Лямпу ўпрыгожылі і павесілі шар. Вісіць з дня народзінаў нашага сабакі Гая. Святы зацягваюцца, таму вісіць – здаецца, прыгожа.

Маруся: У птушкі ёсць гісторыя, мы з татам неяк гулялі ў футбол, і птушка разбілася.

Міхаіл: Гэтую птушку мне падарылі на дзень народзінаў.

Антаніна: А пасля я яе па-майстэрску склеіла.

Чэрап – Мішын твор. Гэта з цукерак-дражэ. У яго была выстава якраз.

Гадзіла – цацка майго брата. Нядаўна мы разграбалі на лецішчы завалы, знайшлі Гадзілу і былі зачараваныя.

Тут яшчэ ёсць цудоўная рэч – Мішу студэнткі сёлета падарылі такое яйка па матывах яго працы.

Вось таксама белая супніца з ільвамі – гэта з нацысцкіх часоў, са свастыкай. Цяпер выкарыстоўваем як вазу, бо там трэшчына.

На ложку знаходка – індыйскае пакрывала, але мяне вельмі ўзрушыла, што яно з Мікі Маўсам.

Галава таксама мае сваю гісторыю. Неяк з Мішам рабілі цырульню, і нам дазволілі пакапацца ў завалах. І вось мы знайшлі гэтую галаву. Пасля ўсіх ёй пужалі. Самае галоўнае, што з часам гэтая галава сівее, так што крыху страшнавата. Калісьці яна вісела побач з ложкам, і я яе перавесіла, бо яна кожную ноч на мяне глядзела.

А гэта на паперы на сцяне - Маруся намалявала мяне.

Зайца падарыў Лёша Лунёў. Мы заўсёды гэтага зайца ратуем, бо ён пастаянна падае.

Са з’яўленнем Марусі – цацкі ў нас паўсюль, малюнкі таксама. Мы нічога не забараняем, і нам гэта вельмі падабаецца.

Мы самі зрабілі Марусін пакой, там вельмі прыгожая была фактурная сцяна, з пабелкай, мы паспрабавалі зрабіць нешта падобнае.

У Марусіным пакоі… Мы адкрылі для сябе краму беларускай мэблі. Шыкоўная шафа і ложак, буфет у кухні – усё адтуль. Гэтая мэбля з часам толькі лепшаю будзе, калі там з’явяцца дзіркі ці пацёртасці. Шафу з сэрцам я набывала для сваёй выставы. Але выстава зачынілася, і шафа існуе ў Марусіным карыстанні.

Вось гэты пакой – мая майстэрня. Увогуле, калі я пачынаю працаваць – уся кватэра робіцца майстэрняй.

Самае выдатнае ў гэтай кватэры – яе памеры. І калі з гэтай кватэры прыходзіш у малую – робіцца цяжка ўсё ўспрымаць. Раней мы з Мішам жылі ў хрушчоўцы ў малой кватэры, мы там фарбавалі ўсё як хацелі, вядома. Усё было прыгожа і весела і касмічна, але праз пэўны час усё пачало аблазіць… А пасля мы пераехалі сюды.

Неяк мы з Мішам рабілі праект. На дамах на вуліцы Гая дапісвалі «Гая Ричи». Гэтыя трафарэты на сценах існавалі даволі доўга, пакуль нехта з беларускамоўных не пачаў пісаць у інтэрнэце, што «чаму не па-беларуску?». У выніку гэта дайшло да ЖЭСаў, і яны сцерлі надпісы.

Вельмі складана ў такой кватэры задаваць нейкі стыль. Таму атрымліваецца такая кватэра без стылю. У нас працы такія калажныя, таму і кватэра нейкая такая атрымліваецца.

 

 

ГЛЯДЗІ ТАКСАМА:
Share

КАМЕНТАРЫ
СПАЧАТКУ СТАРЫЯ СПАЧАТКУ НОВЫЯ

ava

asaenka

09-08-2011, 17:00

так прыгожа!!! усе гэтыя насычаныя колеры і столькі файных рэчаў: палічкі, розныя карціны, скульптуркі і шмат іншага)) І такі сабачка, яму асаблівае "прывітанне"!

Адказаць

Сяргей

09-08-2011, 17:38

цудоўная хатка!
І сабачка на апошняй фота быццам кажа "Так, так, мы тут жывем")

Адказаць

Вера

09-08-2011, 18:08

Якая яркая кватэра! :)
А дзе можна знайсцi тую цудоўную краму беларускай мэблi?

Адказаць

ANDREY

09-08-2011, 19:22

халадзiльнiк забiў напавал )

Адказаць
ava

filifjona

09-08-2011, 19:59

какая дизайнерская собачка!

Адказаць

лімонаўна

11-08-2011, 15:03

таксама зацікавіла крама мэблі: дзе-дзе-дзе?

Адказаць
ava

Aleksandr Mendel

12-08-2011, 10:16

на некаторых здымках здаецца адчуванне захламленасці))а так вельмi тыкавая кватэра атрымалась у вас

Адказаць

паворот

13-08-2011, 18:16

на некаторых здымках здаецца адчуванне захламленасцi
+100

местами красиво, местами откровенный перебор. что-то в стиле приюта плюшкина.

Адказаць

Tjejjer

14-08-2011, 14:41

Это же семья, все-таки. Я не верю, что у всех в квартирах по 2 вещи и все. Люди действительно живут там, а значит со временем что-то все-таки скапливается.

Адказаць

АМ

26-08-2011, 00:27

nice artsy app;)

Адказаць

Alies

18-12-2011, 19:58

музэй Гуліна и Слабодчыкавай на Якуба Коласа)))

Адказаць

КАМЕНТАВАЦЬ