Клайпедафілія
Адкрылі Еўропу
Жыхары Клайпеды, імаверна, яшчэ доўга будуць узгадваць дзіўнае з’яўленне беларусаў у сваім горадзе. Зрэшты, як і самі беларусы. Некалькі маладзёнаў на тры дні акупавалі конфэрэнс-рум аднаго з цэнтральных гатэляў у найбуйнейшым літоўскім порце, каб пабудаваць у ім беларускую творчую прастору і замуціць самую шумную тусоўку ў горадзе.
|
«Беларуская прастора» – гэта частка міжнароднай кампаніі «Show Europe – Show Belarus», прысвечанай усталяванню сувязяў паміж маладымі мастакамі і музыкамі з розных краін. Часам правядзення культурны форум супаў з «Днямі мора», якія больш пасуюць для таго, каб залівацца півасам з пластыку і глытаць каўбаскі пад мясцовых поп-выканаўцаў, чым думаць пра міжкультурнае ўзаемадзеянне. Аднак нашы дзяўчаты і хлопцы здолелі загарнуць вельмі сур’ёзную ідэю ў прыемную для ўжывання форму. |
Цэнтральнай часткай прасторы была вялізная пыса гарылы, якая, паводле задумы арганізатараў, мусіла сімвалізаваць уяўленне еўрапейцаў пра Беларусь. Дызайнеры Яна Іванова і Кацярына Дробыш, якія ўласнаручна спачатку намалявалі трохмерную мадэль галавы, а потым пабудавалі яе з таго, што знайшлося ў бліжэйшым гіперы, тлумачаць канцэпцыю: «Нас звыкла ўспрымаюць як дзікі, некантраляваны народзец з |
Тэмай гарадской асяродку і эмацыйна-псіхічных станаў людзей у ім даўно займаюцца pavel ambiont & solar olga – прадстаўнікі беларускай суполкі foundamental.net, якія на імпрэзе ў Клайпедзе паказалі аўдыявізуальныя шоу, прысвечаныя снам.
|
|
Дзень першы. Будоўля Мясцовыя жыхары, якія святкавалі «Дні мора», з недаверам зазіралі ў прастору, дзе ішла будоўля. Цікаўныя нямецкія бабулі, натоўпы якіх апанавалі гатэль, паціху расцягвалі прома-матэрыялы. Колькі разоў зазіралі адміністратары гатэлю, каб упэўніцца, што беларусы яшчэ не распілавалі конфэрэнс-рум на дробныя часткі. |
|
|
Дзень другі. Папёрла Як толькі на ўваходзе з’явілася афіша, а прастора запульсавала святлом і гукамі techno і ambient – людзей пачало засмоктваць усярэдзіну. Адбылася прэзентацыя выставы, перформанс з гарылай і паказ кароткіх кінастужак ад беларускіх рэжысёраў. Разыходзіцца нікому не хацелася. Увечары, калі беларускія дзіджэі павылазілі за свае вяртушкі і лупанулі moombahtone і ghetto-funk на ўсю моц, прастора нечакана для саміх арганізатараў ператварылася ў начны клуб. Бесклапотныя літоўскія маладзёны, якіх за вечар прыйшло каля сотні, таньчылі і пінтамі палівалі дывановае пакрыццё гатэля. Аднекуль з’явіліся і бабулі, што задаволена маніторылі тусоўку на ўваходзе. Было нават некалькі хлопцаў у касцюмах марачкоў, якія прызналіся, што не таньчылі так з часоў школьнай дыскатэкі. |
|
|
Дзень трэці. Вялікая сцэна Невядома адкуль набраўшыся моцы, дзіджыкі падняліся зрання, каб замуціць імпрэзу з літоўскімі джазістамі на вялікай сцэне гарадской плошчы, дзе Гітлер у 1939-м прымаў ваенны парад. Сярод гледачоў было заўважана некалькі наведнікаў з вечара. |
Арганізатары: Show Europe-Show Belarus
Партнёр "Беларускай Прасторы" у Клайпедзе - Belarus Watch
ГЛЯДЗІ ТАКСАМА:
-
Вольная каса!
Фры-шопінг па-беларуску 3 -
«Мэйлы» шчасця
ПЯРШАК -
Малакошкі і малакоцікі
34 LIFE 3

Прастора, будаўніцтва якой заняло два дні, складалася з аўдыявізуальных інсталяцый, музыкальных перформансаў, dj- і vj-сэтаў, фотавыставы і проста добрага настрою. «Важна было падштурхнуць да непасрэднага ўзаемадзеяння ўсіх чальцоў каманды, у якой апынуліся беларускія мастакі, музыкі, дзіджэі і фатографы, а таксама дэкаратар з Вільні і джазавыя выканаўцы з Клайпеды», – распавядае куратарка праекта Аляксандра Ігнатовіч.
невядомымі культурнымі традыцыямі. Замежныя медыя пастаянна абсмоктваюць тэмы дзяржаўнага тэрору, так званай апошняй дыктатуры, палітычных вязняў і невысокага ўзроўню жыцця. Яно ўсё так, але ёсць і другі бок. Мы ж ведаем адно аднаго і разумеем, што мы больш падобныя да еўрапейцаў, а не да гарыл. Хіба можна баяцца людзей, якія ствараюць прасунутую музыку, адчуваюць апошнія тэндэнцыі ў дызайне і фота ды могуць паказаць гэта так, каб паставіць на вушы палову горада? Менавіта таму ў пэўны момант гарыла ажыла з дапамогай аўдыявізуальных тэхнік віджэінгу і мапінгу і нібыта набыла чалавечы твар. Твар асобы, якая жыве ў сучасным горадзе і здольная ствараць вакол сябе ўласную крэатыўную прастору».
КАМЕНТАРЫ
СПАЧАТКУ СТАРЫЯ↓
СПАЧАТКУ НОВЫЯ↑
+6 12 6
tjejjer
03-08-2011, 18:32
Понравилась музычка. И вообще круто очень, что такое состоялось. Вот бы такие дни культуры наконец в Минске прошли.
+9 11 2
А где
08-08-2011, 10:40
Интересно. А кто-нибудь еще про это писал? Я первый раз про такое слышу.
+7 10 3
Valerija Nikolajchik
08-08-2011, 13:31
А я там еще и была!!! супер-супер
+1 6 5
jasania
11-08-2011, 02:29
пісалі пра гэты праект і тут: http://foundamental.net/event/pages/56
+1 1 0
TianYi
26-04-2012, 02:57
Fuerarlz? That's marvelously good to know.
+1 1 0
ulksjkljajf
26-04-2012, 22:38
bCWDkU , [url=http://eefgvdzakdur.com/]eefgvdzakdur[/url], [link=http://cqmcrndcjenb.com/]cqmcrndcjenb[/link], http://dyowkaftemus.com/
+1 1 0
esoncoj
27-04-2012, 05:06
orXNXM ubfsjufpvitf
+1 1 0
occcrf
28-04-2012, 21:51
CuStDy , [url=http://rpudaefoayph.com/]rpudaefoayph[/url], [link=http://dogdonneywhm.com/]dogdonneywhm[/link], http://ovbsdmqscrzk.com/