АФІША

pic

Выставачна-адукацыйны праект Artes liberales альбо рэфлексія нон-стоп

Галерея Ў

З 03 мая (чацвер) па 25 мая (пятніца), 12:00

pic

Постфильмия: мультимедийный проект Алексея Наумчика и Антона Сорокина

Галерея визуальных искусств NOVA

З 17 мая (чацвер) па 15 чэрвеня (пятніца), 19:30

pic

Мустажъ Party: выступление проекта Kombainer

Re:public

18 мая (пятніца), 23:00

ПЯРШАК

КАЛОНКІ

Леанід Лосіч
Антон Кашлікаў
Алег Гаруновіч

МАСТ СІ

Кінааперытыў

Беларускі досвед незалежнага кіно

Калі чалавек выбірае шлях непрафесійнага кінематаграфіста, ён зусім не абавязкова жадае, каб прадукт яго дзейнасці быў звязаны з падпольшчыкамі. Гэта значыць, дарога ў андэграўнд можа і не быць добраахвотнай, а імкненне ў яго трапіць – цалкам адсутнічаць. Прычыны тут могуць быць розныя: ад нявер’я ў свае сілы да сумневу ў якасці паслугаў спецыялізаваных навучальных установаў і выбару шляху самаадукацыі. Нешта падобнае здарылася і з менскім “Кінакааператывам” – невялікай кам’юніці, якое ўжо некалькі гадоў здымае кароткаметражныя стужкі.

У лістападзе 2008 г. тры энтузіясты – Дзяніс Шако, Стас Рудакоў і Аляксандр Мартынюк – аб’ядналіся ідэяй арганізацыі абмену ведамі ў тэорыі ды практыцы кіно. Так у бакоўцы Менскага планетарыя з’явіўся “Кінакааператыў”. Першыя заняткі праходзілі пад бетонным купалам зорнага неба, а фундаментам кааператыва былі самаарганізацыя, адкрытасць і бязвыплатнасць. Пасля вядомых некаторым навагодніх пагромаў і выгнання з будынка планетарыя кінаклуб бадзяўся па Менску, але ў хуткім часе знайшоў прытулак у Інстытуце прадпрымальніцкай дзейнасці. Там ён працуе і сёння.

За гэты час яны знялі чатыры кароткаметражныя стужкі: “Хармс” (2009), “Лекцыя” (2010), “Вырай” (2010) і “Сон розуму” (2011). “Вырай” нават адабралі да паказу на фестывалі ShortMovieFest у італьянскай Бэнвэнце. Бальшыня ўдзельнікаў былі студэнтамі еўрапейскіх кінашколаў ці працавалі ў студыях. Беларуская стужка прызоў не атрымала, але пэўныя сімпатыі гледачоў былі і нават выліліся ў запрашэнне ўзяць удзел у здымках наступнага кіслотна-струменевага відэа і правесці іх, напрыклад, у Лондане.

Vyrai from kinakooperatyw on Vimeo.

Аляксандр Мартынюк, адзін з заснавальнікаў "Кінакааператыва”, кажа:

"Я сваёй прафесіі ніколі не любіў. Па адукацыі я юрыст. Гадоў пяць назад зацікавіўся кіно. І цяпер разумею, што гэта больш выпадкова выйшла”.

Першым крокам можа быў пошук апаратуры і аднадумцаў. Некаторыя дэвайсы купілі за свае грошы: камеру Canon XL-H1, нешта са святла. Астатняе (гук, штатывы, стэдзікам) знаходзілі ў кагосьці са знаёмых. Увесь час ідзе пошук новых людзей і рэсурсаў на добраахвотнай аснове. Яны час ад часу адшукваюцца, але праблем менш не робіцца.

“Вялікае кіно мэты здымаць у нас няма. Дзе грошы – там і вялікая адказнасць. Ты хутчэй выступаеш як адміністратар. Гэта зноў вяртанне да маёй прафесіі. А я яе не люблю”, – кажа Аляксандр.

“Кінакааператыў” у гэтым выпадку – рэдкі ўзор самаарганізаванай структуры. У ім не тое, каб няма лідараў, але падпарадкаваных няма дакладна. Усе займаюцца сваёй справай, хтосьці ў кожным канкрэтным выпадку выступае арганізатарам працэсу.

Пытанне грошай паўстае адразу ж падчас падрыхтоўкі да здымак. Ці то гэта пошук рэквізіту, ці то транспарт і ежа. За ежу ж таксама трэба плаціць. Гэтыя пытанні звычайна кладуцца на плечы саміх арганізатараў.

Аляксандр не хавае радасці:

“На свой першы буйны фільм “Вырай” мы выдаткавалі каля 30 даляраў. З гэтых грошай большая частка пайшла на таксі. Малабюджэтнае кіно называецца так з-за адсутнасці вялікіх сум грошаў, выдаткаваных на яго. Але яно не абавязкова маргінальнае”.


Што датычыць саміх здымак, то не варта марнаваць час, а трэба здымаць усе патрэбныя дэталі і дзеянні, бо пажадана скончыць працэс да таго, як энтузіязм некаторых удзельнікаў вычарпаецца з-за адсутнасці матэрыяльных стымулаў.

“Чалавек можа захапляцца, ён можа гарэць запалам да творчасці вельмі доўга, але моладзі ўласціва адна непрыемная рыса – парыў хутка згасае, любоў да творчасці становіцца на другое, трэцяе, эннае месца. Іншымі словамі, адбываецца "расстаноўка прыярытэтаў”.


Былі спробы стаць афіцыйнай арганізацыяй, каб набыць некаторую падтрымку ад дзяржавы , але на гэтым шляху ўзніклі невырашальныя цяжкасці. Вынікам рэгістрацыі аб'яднання ў Саюзе кінематаграфістаў стаў дакумент, у якім значылася дзіўная назва “Маладзёжны прадзюсарскі цэнтр”. У Міністэрстве юстыцыі ім паведамілі, што любое фармальнае аб'яднанне павінна мець бухгалтара, за якога ў любым выпадку трэба плаціць у Фонд сацыяльнай абароны. Гэта не лічачы юрыдычнага адрасу, які не мусіць уваходзіць у жылы фонд. Увогуле, справа – шыла. А ў Міністэрстве культуры дыялог з прадстаўнікамі ўлады так і не пачаўся. У БРСМе – хутка скончыўся фразай: “Грошай няма і не будзе!”

Дарэчы, нешта ўсё ж атрымалася: тая ж паездка ў Італію ці рэпартаж пра “Кінакааператыў” у праграме “Времечко”:

“Сюжэт пра нас быў паказаны паміж рэпартажам пра суседзяў, што спрачаліся з-за плота, ды інфармацыяй аб перавышэнні гранічных нормаў загрузкі смеццевых бакаў для пагрузчыкаў. Карацей кажучы, сваю нішу мы занялі. Ці быў на гэта водгук? Вядома, быў. Мяшкі лістоў”. Працягу адказу не чуваць з-за дзікага рогату.

"Насамрэч ніякай вышэйшай мэты няма. Важны сам працэс. Гэта як маньяк. Ён можа нічым не вылучацца. Працаваць дзесьці. Але вось ён душыць сваю ахвяру, і яму робіцца лягчэй. На некаторы час. Так і мы – ціхія маньякі".

Цяпер у працэсе здымак знаходзяцца два фільмы пад эгідай “Кінакааператыва”. Амаль кожную суботу ў галерэі імя Шчамялёва праводзяць кіналекторыі і паказы аўтарскіх, мастацкіх і дакументальных, замежных і айчынных фільмаў – сучасных і тых, што ўвайшлі / не ўвайшлі ў гісторыю кіно ХХ ст.

Калі цікава, як далучыцца да “Кінакааператыва“, заходзь на kinaklub.org

ГЛЯДЗІ ТАКСАМА:
Share

КАМЕНТАРЫ
СПАЧАТКУ СТАРЫЯ СПАЧАТКУ НОВЫЯ

Мыш

27-01-2011, 13:33

"Хармс" у памяць урэзаўся

Адказаць

Itsmym

27-01-2011, 18:09

вельмi цiкавы артыкул

Адказаць

Mihas112.by@gmail.com

03-02-2011, 09:24

класс!!!! я вот тож пытаюсь снимать сам)))) Только я снимаю ролики про то как я отдыхаю, со всяких мероприятий, от поездок на природу, до катания на сноуборде.а вы молодцы, профессионально

Адказаць

damarah

15-02-2011, 10:26

не такія ж ужо і прафесіяналы, проста аматары, якім цікава займацца кіно! і вы дарэчы таксама можаце далучыцца!

Адказаць

Thony

15-03-2012, 01:17

This post has hpeled me think things through

Адказаць

duptle

15-03-2012, 18:07

67VDPC unkywbzkqqtu

Адказаць

quostmnn

17-03-2012, 15:31

Z5FLcO ocwejaucrknq

Адказаць

КАМЕНТАВАЦЬ