Кідал ты?
34 LIFE
|
Заўчора ў «Малацэ» прайшла кідалтаўская нядзеля ад 34mag.net. Калі ты туды не трапіў, то можаш паглядзець усё он-лайн. Праўда, халяўнага марожка ўжо не будзе. Увага ўсім бацькам, чые дзеці заўчора ранкам сышлі з дому і не вярнуліся ці вярнуліся на рагах. Усю віну 34 бярэ на сябе. Мы запрасілі вашых дзяцей на прагляд мультыплікацыйных стужак у файным беларускім перакладзе, накармілі марожкай, але забыліся зачыніць бар. Таму пад уражаннем ад дзікіх сюжэтаў «Аблонгаў», «Манкі даст» і «Паўлітровай мышы» яны маглі крыху звар’яцець і скупіць усяго чорнага «Базанта». Шукайце сваіх дзетак на фотах ніжэй ці па адрасе нашай электроннай пошты .
А для тых, хто не прыйшоў, вывешваем нашы спачуванні і тыя самыя мульты он-лайн – плюс, як бонус, тое, чаго вам не паказалі. |
|
«Сімпсаны» / The Simpsons Легендарны сітком ад легендарнага мультыплікатара Мэта Гроўнінга. Культавы і бяскрыўдны мудак Гамер чарговы раз хоча давесці сваёй сям’і, што здольны не толькі смактаць півас і «цягаць на спіне канапу». Што з гэтага выйшла, ты пабачыш у гэтай серыі. |
"Сімпсаны" [34mag.net] from 34video on Vimeo. |
|
«Саўз Парк» / South Park Серыял, які ўпершыню паказаў беларусам (а можа, і ўсяму свету), што такое мультыплікацыйная трэшніна. Да чаго можа давесці мода на экалогію і якую небяспеку нясуць прамовы Джорджа Клуні? Класічная чацвёрка малых упершыню загаворыць па-беларуску. |
"Сауз Парк" [34mag.net] from 34video on Vimeo. |
|
«Аблонгі» / The Oblongs...
У гэтай серыі ім давядзецца пазмагацца за хатняга ўлюбёнца. |
"Аблонгі" [34mag.net] from 34video on Vimeo. |
|
«38 малпаў» / Monkey Dust Пагаворваюць, што арыгінальная назва гэтага адмарожанага сіткому ў перакладзе са слэнгу абазначае «камячкі пылу, якія ўтвараюцца на… (выбачайце) …анусе». |
"38 малпаў" [34mag.net] from 34video on Vimeo. |
|
«Паўлітровая мыш» / 12 oz. Mouse Больш аскетычны, канцэптуальны і першабытны мульт табе наўрад ці даводзілася бачыць. «Паўлітровая мыш» – першапраходзец касавага прымітывізму. Адмаляваная ў стылістыцы дзіцячай паштоўкі на лядоўню, мыш увесь час разрульвае свае крымінальныя справункі: шмаліць з «пушкі», здымае порна, рабуе банкі і бухае. Пастаянна бухае! |
Пераклад, адаптацыя і агучка ўсіх мультоў: 34mag.net
ГЛЯДЗІ ТАКСАМА:
-
Аддалі «Радзіму»
34 LIFE 3 -
Развітанне «Славянкі»
Шоу Мити Тарпищева 59 -
Akute moi!
ПЯРШАК

Легендарны сітком ад легендарнага мультыплікатара Мэта Гроўнінга. Культавы і бяскрыўдны мудак Гамер чарговы раз хоча давесці сваёй сям’і, што здольны не толькі смактаць півас і «цягаць на спіне канапу». Што з гэтага выйшла, ты пабачыш у гэтай серыі.
Серыял, які ўпершыню паказаў беларусам (а можа, і ўсяму свету), што такое мультыплікацыйная трэшніна. Да чаго можа давесці мода на экалогію і якую небяспеку нясуць прамовы Джорджа Клуні? Класічная чацвёрка малых упершыню загаворыць па-беларуску.
Менш вядомы шырокай публіцы серыял распавядае пра жыццё сямейкі вырадкаў, якая жыве ў, мякка кажучы, экалагічна небяспечным раёне. Тата без рук і ног, маці- алкагалічка, сіямскія блізняткі, маральна ўгашаны хлопчык і дзяўчынка з піпіськай на галаве.
Пагаворваюць, што арыгінальная назва гэтага адмарожанага сіткому ў перакладзе са слэнгу абазначае «камячкі пылу, якія ўтвараюцца на… (выбачайце) …анусе».
Больш аскетычны, канцэптуальны і першабытны мульт табе наўрад ці даводзілася бачыць. «Паўлітровая мыш» – першапраходзец касавага прымітывізму. Адмаляваная ў стылістыцы дзіцячай паштоўкі на лядоўню, мыш увесь час разрульвае свае крымінальныя справункі: шмаліць з «пушкі», здымае порна, рабуе банкі і бухае. Пастаянна бухае!
КАМЕНТАРЫ
СПАЧАТКУ СТАРЫЯ↓
СПАЧАТКУ НОВЫЯ↑
+5 7 2
Svet
24-05-2011, 20:43
- вы бухой?
- недастаткова
+4 6 2
мара
24-05-2011, 20:58
Яшчэ дзе-небудзь падобнае будзе?
+3 6 3
Інга
27-05-2011, 18:48
будзе 29 траўня у "Малацэ"
+2 5 3
lenokk1
24-05-2011, 21:17
было душевно
хорошо
и по-домашнему
и по-белорусски
+4 6 2
DEMAND
24-05-2011, 21:18
Вярніце лайкі!!!
+3 6 3
афанасьева
25-05-2011, 18:48
рука потянулась нажать лайк к этому комменту. ВЕРНИТЕ ЛАЙКИ! или буду капслуком комментить)))
+3 6 3
reta
24-05-2011, 21:19
спадабалася! дзякуй!
+3 5 2
jasania
25-05-2011, 15:18
рабяты! рэспект вам асабліва за паўлітровую мыш і манкі даст!!! давайце яшчэ "аглі амерыканз", м? )
+4 7 3
Eugene
25-05-2011, 23:05
Мыш ахуенная :)
+2 5 3
Maya
27-05-2011, 16:43
потрясающая озвучка, очень органично, неожиданно, отличная работа!
0 4 4
молодчина
16-06-2011, 20:14
неплохо, конечно, что вы решили сделать мышь ближе к оригиналу, но .. что-то как-то не то.
+1 5 4
Andrej Sidoroff
16-06-2011, 20:24
выдатны пераклад? не-а