Хутка-смачна
Таварыства аховы птушак
«О чем поют воробушки в последний день зимы?» – пытаюцца музыкі з «Касіяпеі». Адказваем. Надвор’е за акном цяпер такое, што беларускія птушкі не спяваюць, яны крычаць... аб дапамозе! Пачуўшы гэты крык, 34mag распрацаваў курс маладога арнітолага, прайшоўшы які ты зможаш дапамагчы айчыннай фаўне захаваць сваё хараство і разнастайнасць. Мы верым у тваё вялікае сэрца, наш вонкава цынічны чытач!

|
Варыянт 1 Што трэба: пластыкавая бутэлька, маркер, нож, нажніцы, шнур, скотч. Крок 1. Бярэм пустую пластыкавую бутэльку і вызначаем маркерам адтуліну для акенца (яго памер залежыць ад бутэлькі). Нажом выразаем акуратную адтуліну, нажніцамі раўняем няроўнасці. Заляпляем краі скотчам (для бяспекі вашых крылатых сяброў). Крок 2. Адкручваем корак нашай пасудзіны і робім у ёй дзірачку для шнура. На канцы шнура абавязкова робім трывалы, тоўсты вузел. Прасоўваем у адтуліну корка наш шнур і закручваем назад. Крок 3. Вешаем наш выраб на дрэва або балкон і насыпаем у яго корм. |
Варыянт 2 Што трэба: цукерачная скрынка, скотч, нож або нажніцы, вяроўка. Крок 1. Купляем каробку шакаладных цукерак, з асалодай з’ядаем цукеркі. Крок 2. Робім дах. Праразаем бакавыя сценкі крышкі скрыні пасярэдзіне, згінаем яе пад прамым вуглом і заклейваем стыкі скотчам. Крок 3. Робім дно кармушкі. Прыкідваем, якога яно мае быць памеру, пазначаем і адразаем лішак. Месцы злучэнняў склейваем скотчам. Злучаем дах з дном і замацоўваем вяроўку. |
Варыянт 3 Што трэба: пакет з-пад соку або малака, нож і нажніцы, аловак, вяроўка або дрот. Крок 1. Памыйце і прасушыце пакет. Заклейце верхнюю частку. Крок 2. Нажом выражце квадрацікі з абодвух бакоў пакета. У ніжняй частцы з дапамогаю нажніц зрабіце адтуліну (скразную), у атрыманую дзірку ўстаўце аловак – гэта будзе жардзіна, каб птушцы зручна было сядзець. Крок 3. Для таго, каб павесіць кармушку, у самым версе пакета прарабіце дзве дзіркі і працягніце ў іх дрот або вяровачку. |

|
Якія птушкі баяцца маразоў? – Вялікая колькасць птушак гіне зімой. З простых экалагічных законаў: чым меншая птушка, тым больш ёй трэба энергіі на захаванне сваёй тэмпературы цела. Таму горш за ўсё пераносяць маразы сініцы, пішчухі, гілі (снегіры), вераб’і. Ім трэба добра харчавацца і шмат рухацца, інакш – смерць. У перыяд маразоў, напрыклад, гіне да 40 % нашых добрых знаёмых – сініц. Трупаў гэтых птушак мы не бачым у горадзе, бо іх з’ядаюць розныя драпежнікі (кошкі, пацукі, вароны). Другая катэгорыя птушак, якія пакутуюць у перыяд рэзкіх пахаладанняў, – гэта птушкі водна-балотнага комплексу. У гэтую катэгорыю ўваходзяць лебедзь-шыпун і качка-крыжанка, а таксама шэраг нырковых качак. Чым карміць птушак? – У гэтым пытанні трэба быць асцярожнымі. Бывае, што добрыя намеры могуць прывесці да фатальных наступстваў. Напрыклад, чорны хлеб – не толькі шкодная, але і небяспечная для некаторых птушак ежа. Для вераб’ёў падыдзе амаль усё: хлебныя крошкі, аўсянка, сланечнікавыя і гарбузныя семечкі, насенне траваў (лебяды, каноплі, палыну), проса. Сініцы больш пераборлівыя, ім лепш даваць нясмажаныя семкі сланечніку і несалёнае сала або мяса. Падкормліваючы сініц, трэба асцерагацца солі, яна шкодная для іх здароўя. Гілі вельмі любяць ягады рабіны, іх можна карміць і рознымі крупамі, і салам. Дробныя птушкі будуць таксама вам вельмі ўдзячныя за такі «кактэйль» – растоплены тлушч з семкамі. Качак лепш падкормліваць зернем (напрыклад, ячменем). Насамрэч, кармленне лебедзяў і качак мае і адваротны бок. |
Па-першае, птушкі пачынаюць ленавацца і не здабываюць сабе ежу самі. Па-другое, даходзіць да таго, што іх кормяць з рук. Гэта прытуплівае ўвагу птушак, і ўсё часцей яны робяцца ахвярамі браканьераў. Напрыклад, бамжы спакойна ловяць лебедзяў, а потым у раёне нейкіх гаражоў або прытонаў знаходзяць прыкметы іх варварскай вячэры. Якія кармушкі трэба будаваць? – Усё залежыць ад таго, каго мы збіраемся карміць. Класічныя савецкія кармушкі з дахам і пляцоўкаю не падыходзяць, калі мы хочам дапамагчы дробным птушкам. Яны жорстка замацаваныя, і туды могуць сядаць і галубы, і галкі, і вароны… Гэтыя птушкі больш універсальныя ў харчаванні. Напрыклад, галкі і вароны спакойна кормяцца на сметніках, яны выжывуць і без дапамогі чалавека. Для дробных птушак лепш выкарыстоўваць звычайныя пластыкавыя бутэлькі або пакеты з-пад соку. Яны не цвёрда замацаваныя, матляюцца, і буйныя птушкі трапіць у кармушкі не могуць, а сініцы і вераб’і вельмі ўтульна ў іх пачуваюцца. Лепш размяшчаць кармушкі ў парках, але гэта не крытычна. Есць жаданне і магчымасць паставіць кармушку на вакно – стаўце на вакно. Адзінае, што не варта размяшчаць кармушкі ўздоўж дарог. Галоўнае – памятайце, што карміць птушак трэба штодня! Куды зніклі гілі? – Па-першае, у вялікіх гарадах усё больш шуму і транспарту. Шмат якія птушкі пазбягаюць гарадской мітусні. Але ёсць і іншы момант. Сталеючы, людзі робяцца менш назіральнымі. Паглыбляючыся ў свае справы і праблемы, яны не заўважаюць гілёў і кажуць, што іх цяпер менш. Мае супрацоўнікі таксама пытаюць: «Куды зніклі гілі?». Я прагуляўся па горадзе і налічыў больш за 30 штук, так што з імі ўсё ў норме. |

|
Не трэба ставіцца да гібелі птушак як да Апакаліпсісу. Птушкі паміраюць падчас маразоў – птушкі размнажаюцца, калі цёпла. Гэта натуральны працэс. |
|
Але калі нават пасля гэтай песні ты не пабяжыш ў бліжэйшы «Зрабі сам» за нажнічкамі-чараўнічкамі, значыць на месцы твайго сэрца кавалак лёду, і ніякая Герда табе не дапаможа… |
ГЛЯДЗІ ТАКСАМА:
-
Loft кайфэ
Хутка!смачна 52 -
Юра, Дыега, «Барселона»
Каталонія мясцовага рэжыму 28 -
Super Bowl
Беларускі амерыканскі футбол 12

КАМЕНТАРЫ
СПАЧАТКУ СТАРЫЯ↓
СПАЧАТКУ НОВЫЯ↑
+10 10 0
КРай
06-02-2012, 17:07
Еа, сделаю сегодня первый вариант!
+5 7 2
Chesik
06-02-2012, 17:17
ААА! Трэцяя!
+11 12 1
Sir John
06-02-2012, 17:44
Клим, ты рулишь!
+9 9 0
Volja
06-02-2012, 17:46
A ja u Stutgarce zyvu i karmlu getyh malyh tut taksama:) les pobach dy i marzy da nas taksama daishli, shmat chastavacca pryljatae:) geta taaaak pryemna! Ja z vakna naziraju i usmihajusja)
+1 6 5
Катя
06-02-2012, 20:01
... а если всю энергию, направленную на созидание кормушек, вы направите на людей находящихся вокруг, вы сможеет наблюдать более непредсказуемые и прелестные реакции, чем просто чириканье :)
+6 8 2
цвафв
07-02-2012, 13:03
въебать всех мусоров?
-1 1 2
Andrea
15-03-2012, 03:03
You make tinhgs so clear. Thanks for taking the time!
-1 1 2
kjaedntqviq
15-03-2012, 22:42
pseZHg , [url=http://xisptpnjgliq.com/]xisptpnjgliq[/url], [link=http://ucwqnkncraoi.com/]ucwqnkncraoi[/link], http://fcsrtbolkucl.com/
+1 2 1
Preety
17-03-2012, 08:17
Thuoght it wouldn't to give it a shot. I was right.
+1 2 1
ycgzcuhc
17-03-2012, 15:14
r2igSX grwcxftonjsb