Hangover Mexicano

  • 14.07.2016
  • Аўтар: 34mag
  • 8988

 

Пад лозунгам #minsknotdead мы працягваем рабіць лета 2016-га насычаным і запамінальным. У гэтую суботу, 16 ліпеня, чакаем цябе на наступнай Hangover Party ў новай лакацыі – нашумелым дворыку тэкіла-бара El Pushka і піўных крафтавых магаў BeerCap. Ідэальнае месца!

 

Гэтым разам гарачыя танцы набудуць мексіканскае адценне – кумбія, марыячы, рэгетон-рыдымы, трумпеты, хіп-хоп рытмы, лаціна. Плыткі верцяць традыцыйныя хэнговершчыкі Stereobeaver і KorneJ. А змыць гарадскі пыл з горла можна будзе спэшл-дрынкам вечара, які імгненна штурхне цябе на танцпол: ад El Pushka чакай асвяжальны тэкільны кактэйль Палома, а BeerCap падрыхтуе куфаль рахманага мядовага лагеру Kellerbier. Vamos!

 

 

Слухай апошнія сэты дыджыкаў:

 

 

16 ліпеня а 22:00. Дворык El Pushka і BeerCap (Герцэна, 12). Уваход вольны.