Мы працягваем даследаваць навакольны візуальны свет, якія б ён формы ні прымаў. На гэты раз фортку ў сучарт прачыняе ўкраінскі мастак і фатограф Саша Курмаз, працы якога гулка пераклікаюцца з пратэстным запалам мінулых дзесяцігоддзяў.
Саша Курмаз, 30 гадоў
Нарадзіўся і жыве ў Кіеве. Ягоная хуліганская манера працы і цікавая эстэтыка інтэрвенцый зрабіла яму імя ў Еўропе. Дарэчы, ягоная выстава на мінулым тыдні адкрылася ў берлінскай арт-прасторы C/O Berlin. Саша працуе з разбурэннем межаў прынятага і дазволенага, аспрэчвае канс’юмерызм, змяняе гарадское асяроддзе і пераасэнсоўвае маладосць.
Мы выбралі два праекты Сашы, каб прэзентаваць на старонках 34mag і, можа, натхніць цябе на нешта экстравагантнае.
«Горад прызначаны быць месцам для жыцця, але капіталізм зрабіў з яго гета спажывання: паўсюль рэклама, офісныя і гандлёвыя цэнтры. Усе гэтыя фактары агрэсіўна душаць волю людзей, ператвараюць іх у бяздушных спажыўцоў, сляпыя біямашыны, якія толькі і робяць, што чакаюць на апошнія сезонныя прапановы», – так бачыць сённяшнюю сітуацыю Саша і робіць выклік для тых, хто хоча радыкальных пераменаў. Гэта больш чым фота – гэта інтэрвенцыя і ў той жа час мануал з простымі метадамі прамога дзеяння.
Гэты праект – інтымны дзённік Курмаза, спосаб узаемадзеяння са светам, які паказвае розныя эпізоды ягонага прыватнага жыцця.
Саша даследуе свет пачуццяў і думак, які ўзнікае на мяжы «Я» і «Іншыя», а таксама спосабы выказвання гэтых створаных ідэнтычнасцяў. Аўтар зацікаўлены ва ўнутраным свеце чалавека, сацыяльных і псіхічных выяўленнях. Ягоная асноўная мэта тут – паказаць, як фармуюцца асоба, сацыяльныя сувязі і адносіны паміж маладымі людзьмі ў сённяшнім постсавецкім соцыуме.
Мастак з Маладзечна «крыжуе» расліны з целам чалавека. А ты там чым займаешся?
Як жывецца маладым скульптарам у Беларусі – гутарым з мастаком Мікітам Макляцовым.
Фотарэпарцёр Аляксандр Васюковіч, аўтар нашумелых праектаў «Фота на памяць» і «Кожная трэцяя», распавядае гісторыю стварэння сваіх лепшых здымкаў.
«Плакат – гэта знак, які жорстка, эмацыйна і дакладна перадае паведамленне». Дызайнер Юрый Тарэеў у рубрыцы «Візуал».
Імправізацыі ў ангарах і метро.
9 трэкаў, аб’яднаныя ў адну гісторыю.
«Каму мы патрэбныя, калі не сабе».
Каго паслухаць, каб захапіцца сённяшняй беларускай музыкай.
Важны праект для падлеткаў і іх бацькоў.
КАМЕНТАРЫ (1)
Йо бич камоооон!